Аналітык БІСД Юрый Ярмалінскі 15 мая 2023 года па запрашэнні кіраўніцтва Супольнасці знешняй палітыкі Інданезіі (Foreign Policy Community of Indonesia, FPCI) прыняў удзел (анлайн) у грамадскай дыскусіі па выніках 42-га саміта АСЕАН, які адбыўся 9-11 мая б.г. у інданезійскім г.Лабуан Баджо.
У дыскусіі, якую мадэрыраваў заснавальнік і кіраўнік FPCI Дзіна Пацці Джалал (Dino Patti Djalal), у якасці спікераў выступілі Дэрры Аман (Derry Aman),пастаянны прадстаўнік Інданезіі пры АСЕАН, Нур Ізза Вонг Мі Чу (Nur Izzah Wong Mee Choo), Пастаянны прадстаўнік Малайзіі пры АСЕАН, Уравадзі Шрыфіромія (Urawadee Sriphiromya), Пастаянны прадстаўнік Тайланда пры АСЕАН, а таксама Рызал Сукма (Rizal Sukma), старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра стратэгічных і міжнародных даследаванняў Інданезіі.
Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі ключавыя поспехі старшынства Інданезіі ў АСЕАН праз прызму “дамашняй работы”, якая застаецца, а таксама дасягненні у рашэнні асноўных рэгіянальных праблем пры захаванні яе цэнтральай ролі ва ўмовах геапалітычнай напружанасці і нарастаючых пагроз для рэгіянальнай стабільнасці і бяспекі.