Дата публикации

Пытанне аб стварэнні агульнага рынку ідэй у еўразійскім рэгіёне сёння з’яўляецца прынцыповым

“Пытанне аб стварэнні агульнага рынку ідэй у еўразійскім рэгіёне сёння з’яўляецца прынцыповым”, - заявіў дырэктар БІСД Алег Макараў на пасяджэнні Навукова-тэхнічнага савета Еўразійскай эканамічнай камісіі.

На яго думку, у нашых сілах максімальна выкарыстоўваць перавагу высокага статусу “фабрык думкі” краін ЕАЭС.

«“У кожнай дзяржаве-ўдзельніцы ЕАЭС функцыянуюць “фабрыкі думкі” стратэгічнай накіраванасці. Іх асаблівасць заключаецца ў тым, што яны забяспечваюць аналітычнае суправаджэнне на самым высокім дзяржаўным узроўні.

Існуе высокая ступень даверу між нашымі краінамі і кіраўніцтвам, каторая нязменная ўжо на працягу многіх дзесяцігоддзяў. Гэта служыць свайго роду сувязным звяном інтэграцыі ў самых розных сферах, топлівам для ўзаемадзеяння між “фабрыкамі думкі”.

І, нарэшце, бакі змаглі стварыць наднацыянальныя структуры ў ЕАЭС (Еўразійская эканамічная камісія), што дазваляе ажыццяўляць каардынацыю ў шматбаковым фармаце”, - адзначыў дырэктар БІСД

У якасці канкрэтнага кроку прапанавана напярэдадні канферэнцыі высокага ўзроўню ЕАЭС праводзіць сустрэчы прадстаўнікоў “фабрык думкі”. Акрамя таго, склаўся выразны запыт на ўключэнне спецыяльных аналітычных сесій у буйныя мерапрыемствы па праблематыцы ЕАЭС.

“Магістральная лінія ў дзейнасці “фабрык думкі” заключаецца ў тым, каб наладзіць цесныя сувязі, павысіць узровень даверу і ўзаемаразумення між асобамі і структурамі, якія прымаюць рашэнні, забяспечыць высокую эфектыўнасць вынікаў работы на нацыянальным і наднацыянальным узроўнях. Сёння няма іншых структур, каторым можна было б даручыць падобную місію”, - канстаціраваў Алег Макараў