Аналітык БІСД Юрый Ярмалінскі 7-8 лістапада 2023 года ў складзе беларускай дэлегацыі прымае ўдзел у рабоце 9-й Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі па супрацоўніцтву ў галіне супрацьдзеяння міжнароднаму тэрарызму і экстрэмізму між дзяржавамі – членамі і дзяржавамі-назіральнікамі ШАС “Давер, супрацоўніцтва і прафесіяналізм як залог бяспечнай будучыні”.
Канферэнцыя праводзіцца Рэгіянальнай антытэрарыстычнай структурай ШАС штогод з 2013 года і традыцыйна збірае на сваёй пляцоўцы экспертаў і кіраўнікоў высокага ўзроўню структур ШАС, ААН, АТЦ, СНДЮ АДКБ, Інтэрпола, НУМДА і інш.
Мерапрыемства накіравана на вывучэнне практычнага і аператыўнага супрацоўніцтва, перш за ўсё між дзяржавамі-членамі і дзяржавамі-назіральнікамі, а таксама на ўмацаванне ўзаемадзеяння на міжнародным, рэгіянальным і нацыянальным узроўнях між членамі ШАС, назіральнікамі і іншымі партнёрамі.
Павестка канферэнцыі ахоплівае наступнае праблемнае поле:
- тэндэнцыі і асаблівасці трансфармацыі тэрарыстычных пагроз на прасторы ШАС, практыка і аператыўныя механізмы супрацьдзеяння тэрарызму і экстрэмізму на нацыянальным узроўні;
- бягучы ўзровень супрацоўніцтва і каардынацыі між дзяржавамі-членамі і дзяржавамі-назіральнікамі ШАС у галіне супрацьдзеяння тэрарызму і экстрэмізму;
- сродкі і механізмы далейшага ўдасканалення шматбаковага рэгіянальнага супрацоўніцтва дзяржаў-членаў ШАС у мэтах супрацьдзеяння пагрозам і выклікам, якія зыхолзяць ад тэрарыстычных і экстрэмісцкіх арганізацый;
- асноўныя тэндэнцыі, якія складаюць пагрозы тэрарыстычнага і экстрэмісцкага характару на глабальным узроўні, сучасны стан і эфектыўныя механізмы міжнароднага супрацоўніцтва;
- супрацьдзеянне адмыванню грошай і фінансаванню тэрарызму, актуальныя сродкі і механізмы ўдасканалення шматбаковага рэгіянальнага супрацоўніцтва дзяржаў-членаў ШАС у гэтай сферы;
- пагрозы бяспекі, ствараемыя тэрарыстамі і экстрэмістамі з выкарыстаннем сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, эфектыўнасць выкарыстоўваемых метадаў і сродкаў супрацьдзеяння міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтай галіне.
У межах сесіі “Нацыянальны вопыт у галіне супрацьдзеяння тэрарызму і экстрэмізму на прасторы ШАС” Ярмалінскі Юрый выступіў з дакладам на тэму “Аб некаторых аспектах папярэджання экстрэмізму сярод моладзі: вопыт і падыходы Рэспублікі Беларусь”.
На палях канферэнцыі адбыліся кароткія сустрэчы з калегамі з Узбекістана, Казахстана, Таджыкістана, Расіі, Кітая, а таксама з прадстаўнікамі шэрагу міжнародных арганізацый.