Дырэктар Расійскага інстытута стратэгічных даследаванняў М.Я. Фрадкоў 8 лютага правёў рабочую сустрэчу з кіраўніком Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД) А.С. Макаравым.
Падчас гутаркі абмяркоўваліся пытанні далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў мэтах вывучэння міжнародных праблем, якія ўяўляюць узаемны інтарэс, перспектывы правядзення сумесных мерапрыемстваў, у тым ліку з магчымым удзелам прадстаўнікоў аналагічных структур шэрагу іншых дзяржаў.