З 2 студзеня 2023 года зменены парадак падачы электронных зваротаў заяўнікамі ва ўсе дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі. Заяўнікі павінны накіроўваць электронныя звароты з дапамогай "Дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб" (обращения.бел). Прадастаўленне доступу да такой сістэмы з'яўляецца бясплатным.
Агульныя звесткі
Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб у Беларускім інстытуце стратэгічных даследаванняў разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 г. "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".
Электронныя звароты накіроўваюцца заяўнікамі шляхам запаўнення электронных формаў: «электронныя звароты грамадзян» і «электронныя звароты юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў».
У адпаведнасці з патрабаваннямі Закона звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мове.
ры гэтым на звароты, якія накіраваны на адрас электроннай пошты Інстытута: yb.vog.rsib@ofni, дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў” не распаўсюджваецца.
Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, у абавязковым парадку павінны змяшчаць:
• назву і (або) адрас арганізацыі ці пасаду асобы, якой накіроўваецца зварот;
• прозвішча, асабістае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
• выкладанне сутнасці звароту;
• Адрас электроннай пошты.
Электронныя звароты юрыдычных асоб у абавязковым парадку павінны змяшчаць:
• назву і (або) адрас арганізацыі ці пасаду асобы, якой накіроўваецца зварот;
• поўнае найменне юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;
• выкладанне сутнасці звароту;
• прозвішча, асабістае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
• aдрас электроннай пошты.
Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
Да электронных зваротаў могуць прыкладацца дакументы аб выніках папярэдняга разгляду зваротаў і іншыя дакументы і (або) звесткі, неабходныя для вырашэння пытанняў, якія ўздымаюцца ў зваротах.
Дапушчальнымі фарматамі дакументаў і (або) звестак, якія прыкладаюцца ў электронным выглядзе, з’яўляюцца Portable Document Format/A (PDF/A), Office Open XML (DOCX), двайны фармат з разметкаю (DOC), Rich Text Format (RTF), тэкставы файл (TXT), Open Document Format (ODT), фармат архівацыі і сціску дадзеных (ZIP, RAR), Portable Network Graphics (PNG), Tagged Image File Format (TIFF), Joint Photograph Experts Group (JPEG), Joint Photograph Group (JPG).
Парадак разгляду электронных зваротаў
Электронныя звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мовах.
Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён з дня рэгістрацыі, а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі – не пазней за 1 месяц.
Калі для разгляду электроннага звароту па сутнасці неабходна ўказанне персанальных дадзеных заяўніка або іншых асоб, за выключэннем тых дадзеных, якія змяшчаюцца ў зваротах, заяўніку належыць звярнуцца з вусным ці пісьмовым зваротам.
Адказы (паведамленні) на электронныя звароты напраўляюцца на адрас электроннай пошты заяўнікаў, пазначаны ў электронных зваротах. На электронныя звароты даюцца пісьмовыя адказы (накіроўваюцца пісьмовыя паведамленні) у выпадках, калі:
• заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ ці адначасова накіраваць пісьмовы адказ і адказ на адрас яго электроннай пошты;
• у электронным звароце пазначаны адрас электроннай пошты, па якому па тэхнічных прычынах не атрымалася накіраваць адказ (паведамленне).
Электронныя звароты могуць быць пакінутыя без разгляду па сутнасці, калі:
• выкладзены не на беларускай або рускай мове;
• не змяшчаюць прозвішча, асабістага імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці), адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
• не змяшчаюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання, прозвішча, асабістага імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці) кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб), адрас электроннай пошты заяўніка;
• змяшчаюць тэкст, які не ўспрымаемы для чытання;
• змяшчаюць нецэнзурныя або абразлівыя словы ці выразы;
• падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, і да іх не прыкладаюцца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы;
• звароты падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з закадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянска-працэсуальным, гаспадарча-працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, звароты работніка да наймальніка, а таксама іншыя звароты, у адносінах да якіх заканадаўчымі актамі прадугледжаны іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
• звароты змяшчаюць пытанні, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Рэспублікі Беларусь; • прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
• заяўнікам пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці, і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду зварота па сутнасці;
• заяўнікам спынена ліставанне.
Адкліканне электроннага звароту
У адпаведнасці з артыкулам 16 Закона заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці.
Адкліканне электроннага звароту ажыццяўляецца шляхам падачы пісьмовай заявы або накіравання заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.
Адказы на электронны зварот
Адказы (паведамленні) на электронныя звароты накіроўваюцца на адрас электроннай пошты заяўнікаў, пазначаны ў электронных зваротах.
На электронныя звароты даюцца пісьмовыя адказы (накіроўваюцца пісьмовыя паведамленні) у выпадках, калі:
• ззаяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ або адначасова накіраваць пісьмовы адказ і адказ на адрас яго электроннай пошты;
• ў электронным звароце пазначаны адрас электроннай пошты, на якому па тэхнічных прычынах не ўдалося даставіць адказ (паведамленне).
Абскарджанне адказаў на звароты
Адказ Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны заяўнiкам у парадку, устаноўленым артыкулам 20 Закона.
Разгляд электронных зваротаў з аналагічным зместам, якія носяць масавы характар, накіраваных рознымі заяўнікамі
У выпадку, калі электронныя звароты, якія паступаюць ад розных заяўнікаў, носяць масавы характар (больш за дзесяць зваротаў), адказы на такія звароты па рашэнню кіраўніка дзяржаўнага органа або іншай дзяржаўнай арганізацыі ці асобы, якая ўпаўнаважана ва ўстаноўленым парадку падпісваць адказы на звароты, могуць размяшчацца на афіцыйным сайце дзяржаўнага органа або іншай дзяржаўнай арганізацыі ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт без накіравання адказаў (паведамленняў) заяўнікам.