Парадак разгляду зваротаў
Звароты падаюцца заяўнікамі на беларускай або рускай мове ў пісьмовай ці электроннай форме, а таксама выказваюцца ў вуснай форме. Пісьмовыя звароты падаюцца нарачным (кур’ерам), па поште, падчас асабістага прыёму, шляхам унясення заўваг або прапаноў у кнігу заўваг і прапаноў. Вусныя звароты выказваюцца падчас асабістага прыёму.
Пісьмовыя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей — грамадзяне), павінны змяшчаць:
- назву арганізацыі або пасаду асобы, якой накіроўваецца зварот;
- прозвішча, асабістае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) ці ініцыялы грамадзяніна;
- адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
- выкладанне сутнасці звароту;
- aсабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).
Пісьмовыя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:
- назву арганізацыі або пасаду асобы, якой накіроўваецца зварот;
- поўную назву юрыдычнай асобы і яе месца знаходжанне;
- выкладанне сутнасці звароту;
- прозвішча, асабістае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) ці ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
- асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважаннай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты, завераны пячаткаю юрыдычнай асобы.
Тэкст звароту павінен быць успрымаемы для чытання. Рукапісныя звароты павінны быць напісаны выразным, разборлівым почыркам. Не дазваляецца выкарыстанне ў зваротах нецэнзурных або абразлівых словаў ці выразаў.
Да пісьмовых зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, прыкладаюцца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
У зваротах павінна ўтрымлівацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з прыкладаннем (пры іх наяўнасці) дакументаў, якія пацвярджаюць гэтую інфармацыю.
Пісьмовыя звароты могуць быць пакінуты без разгляду па сутнасці, калі:
- выкладзены не на беларускай або рускай мове;
- не змяшчаюць прозвішча, асабістага імя, імя па бацьку, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
- не змяшчаюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання, прозвішча, асабістага імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
- не змяшчаюць асабістага подпісу грамадзяніна (грамадзян) або асабістага подпісу кіраўніка ці асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
- змяшчаюць тэкст, які не ўспрымаемы для чытання;
- змяшчаюць нецэнзурныя або абразлівыя словы ці выразы;
- падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, і да іх не прыкладаюцца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы;
- звароты падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з закадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянска-працэсуальным, гаспадарча-працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, закадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, звароты работніка да наймальніка, а таксама іншыя звароты, у адносінах да якіх заканадаўчымі актамі ўсталяваны іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
- звароты змяшчаюсь пытанні, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі арганізацыі, у якую яны паступілі, у тым ліку калі заўвагі і (або) прапановы, унесеныя ў кнігу заўваг і прапаноў, не адносяцца да дзейнасці гэтай арганізацыі, індывідуальнага прадпрымальніка, не датычацца якасці тавараў, якія вырабляюцца (рэалізуюцца) імі, работ, якія выконваюцца, паслуг, якія аказваюцца;
- прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
- заяўнікам накіраваны паўторны зварот, у тым ліку ўнесены ў кнігу заўваг і прапаноў, і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду зварота па сутнасці;
- з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у зваротах пытаннях.
Вусныя звароты могуць быць пакінуты без разгляду па сутнасці, калі:
- не прад’яўлены дакументы, якія пацвярджваюць асобу заяўніка, а таксама дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы заяўнікаў;
- звароты змяшчаюць пытанні, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі арганізацыі, у якой праводзіцца асабісты прыём;
- заяўніку падчас асабістага прыёму ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на цікавіўшыя яго пытанні або перапіска з гэтым заяўнікам па гэтых пытаннях была спынена;
- заяўнік падчас асабістага прыёму выкарыстоўвае нецэнзурныя або абразлівыя словы ці выразы.
Заяўнік мае права адазваць свой зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы адпаведнага пісьмовага заяўлення.
Пісьмовыя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за пятнаццаць дзён, а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, — не пазней за адзін месяц, калі іншы тэрмін не прадугледжаны заканадаўчымі актамі.
У выпадку, калі для вырашэння выкладзеных у зваротах пытанняў патрэбна выкананне пэўных дзеянняў (выкананне работ, аказанне паслуг), атрыманне інфармацыі з замежнай краіны ў тэрмін, які перавышае месячны тэрмін, заянікам у тэрмін не больш чым за адзін месяц з дня наступнага за днём паступлення зваротаў падаецца пісьмовае паведамленне аб прычынах перавышэння месячнага тэрміна і тэрміна выканання такіх дзеянняў (выкананне работ, аказанне паслуг) або сроках разгляду зваротаў па сутнасці.
Адказ арганізацыі на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў вышэйстаячую арганізацыю.