Дата публікацыі

Аб дынаміцы каштоўнасцяў сучаснага грамадства

Па матэрыялах даследаванняў, якія праводзіліся ў Рэспубліцы Беларусь

Бягучая геапалітычная сітуацыя ставіць свет на парог глабальнага пераўтварэння, следствам якога становіцца дэмантаж усіх стрымліваючых механізмаў – у першую чаргу, каштоўнасцяў, норм, традыцый. Мэтанакіраванай і сістэмнай дзейнасцю паўстаюць спробы пераацэнкі і «абнулення» гістарычнай і культурнай спадчыны цэлых пакаленняў і нават нацый, штучнага супрацьпастаўлення «дэмакратычных» і «традыцыйных» каштоўнасцяў.

Характэрнай дэструктыўнай паліттэхналогіяй у глабальным маштабе сёння выступае імкненне ўзяць з асяроддзя чалавечага пражывання ўсё тое, што здольна несці, па словах Акадэміка Д.С.Ліхачова «прыміраючую ролю культуры»[1], здымаючы тым самым бар’еры варожасці ў свеце.

З другога боку, пераломным эпохам уласцівы рост грамадзянскай самасвядомасці, цікавасці да ўласнай гісторыі і культуры, ідэйна-светапоглядавых і духоўных вытокаў. Грамадства часцей задае ключавыя пытанні: «Што мы будуем?», «Куды мы ідзем?», «Дзе наша месца ў сучасным турбулентным свеце?», «Якія каштоўнасці нас аб’ядноўваюць?». Для дзяржавы гэта гістарычны шанс не толькі адказаць на запыт грамадзян, але і далучыць іх да фарміравання і ўвасаблення вобраза будучыні, заснаванага ў тым ліку на іх уяўленнях і чаканнях.

Апошнія дзесяцгоддзі пытанне каштоўнасцяў усё часцей закранаецца ў праблемным аспекце. Прычынай гэтаму выступае цэлы рад новых умоў і выклікаў, з якімі прыходзіцца сутыкацца не толькі Рэспубліцы Беларусь, але і ўсёй сусветнай супольнасці. Абвастрэнне выклікаў, у сваю чаргу, патрабуе аб’ектыўнага і непрадузятага аналізу (дыягностыкі) актуальных трэндаў у сферы каштоўнасцяў, вызначэння і пры неабходнасці карэктыроўкі вызначальных установак і прынцыпаў будаўніцтва дзяржаўнай палітыкі ва ўзаемадзеянні з грамадствам.

О динамике ценностей современного общества

Умовы і выклікі

Глабальнай сусветнай тэндэнцыяй апошніх дзесяцігоддзяў і сур’ёзным выклікам для многіх краін з’яўляецца «вестэрнізацыя», паступовае паглынанне заходняй масавай культурай нацыянальных асаблівасцяў, гвалтоўнае змяненне сацыяльных сувязяў і структуры грамадства, сціранне межаў дапушчальнага і непрымальнага, следствам якога выступае агульны крызіс ідэнтычнасці.

Калі паглядзець на геаграфічную карту, то бачна, што Беларусь знаходзіцца на мяжы «двух светаў», цывілізацый. Пагэтаму нас заўсёды, ва ўсе часы спрабавалі змяніць, перарабіць, перападпарадкаваць, нарэшце, заваяваць.

Арсенал інструментаў уздзеяння на свядомасць і ўстаноўкі людзей шырокі. Гэта апеляцыя да эмоцый, нагнятанне пачуцця незадаволенасці, страхаў і дэпрэсіўных настрояў, ігра на амбіцыях і запытах людзей. Іх мэта – аслабленне «арміруючых» асноў любога грамадства: падрыў даверу асноўным дзяржаўным і сацыяльным інстытутам, «размыванне» каштоўнаснага ядра грамадства (напрыклад, адмова ад нацыянальных традыцый, перакадзіраванне сямейных каштоўнасцяў і г.д.).

Асобным накірункам становяцца праяўленне дэфармацыі гістарычнай памяці як выніку наўмыснага і мэтанакіраванага скажэння гісторыі, навязвання навамодных сэнсаў і інтэрпрэтацый, штучнай палітызацыі ключавых падзей і дат.

О динамике ценностей современного общества

У тэматыку гістарычнай палітыкі Рэспублікі Беларусь уступіла вымушана, у сілу аб’ектыўных абставін, абумоўленых галоўным чынам працэсамі, якія адбываюцца ў краінах-суседзях. Польшча, Латвія, Украіна ў канцы 1990-х – пачатку 2000-х гадоў пачалі актыўна шукаць «вінаватых» сваіх унутры- і знешнепалітычных няўдач у «савецкім» мінулым.

О динамике ценностей современного общества

Асаблівую шкоду для каштоўнаснай асновы дзяржавы і грамадства мае далучэнне да экстрэмісцкай дзейнасці моладзі – асоб ва ўзросце ад 14 гадоў да 31 года. Як сведчыць сусветны гістарычны вопыт, часта менавіта моладзь выступае носьбітам дэструктыўных палітычных ідэй, асноўным акторам структурных рэвалюцыйных пераўтварэнняў і галоўным рэцыпіентам уздзеяння як унутраных, так і знешніх грамадска-палітычных сіл, зацікаўленых у дэстабілізацыі абстаноўкі ў канкрэтнай дзяржаве або рэгіёне. Беларусь у гэтым сэнсе не з’яўляецца выключэннем, пацверджаннем чаму служыць назіраемая не працягу 2000-2020 гадоў планамерная пераарыентацыя работы замежных некамерцыйных арганізацый і фондаў, якія спецыялізуюцца на «дэмакратызацыі» Беларусі і падтрымцы альтэрнатыўнага маладзёжнага руху з мэтай яго радыкалізацыі і змянення грамадска-палітычных арыенціраў беларусаў з цягам часу (натуральнае самаразбурэнне ідэйных асноў нацыі).

Акрамя таго, актуальныя тэндэнцыі ў сацыяльных сетках сведчаць аб укараненні больш тонкіх, непрамых спосабаў фарміравання каштоўнаснай «смакавай палітры» моладзі, у тым ліку заснаваных на тэхналогіях штучнага інтэлекту. У дадзеным накірунку, у прыватнасці, выкарыстоўваюцца магчымасці сацыяльнай сеткі TikTok, якая выклікае прыхільнасць магутным інструментарыем уздзеяння на свядомасць і паводзіны карыстальнікаў, адкрываючы магчымасці кіравання масамі.

У цэлым, беларусы не драматызуюць новыя выклікі і нападкі на каштоўнасці, успрымаючы іх, з аднаго боку, як геапалітычны лёс, а з другога – як стымул заўсёды быць у тонусе, змагацца за каштоўнасную ідэнтычнасць.

О динамике ценностей современного общества

Актуальныя трэнды 

На сённяшні дзень беларусы захоўваюць устойлівасць і цэльнасць каштоўнаснага фундамента. Яго асновай з’яўляецца дабрабыт краіны, сям’і, душэўны камфорт, імкненне забяспечыць сваім дзецям і ўнукам больш высокія стандарты жыцця. Грамадствам адвяргаецца разбурэнне сямейных каштоўнасцяў, канфлікт пакаленняў, навязванне любых чужых норм і мадэляў паводзін. Гэта выступае «апорнай кропкай» у развіцці сацыяльнай, інфармацыйнай і прававой палітыкі дзяржавы.

Галоўнымі каштоўнасцямі беларускагаграмадства, якія падзяляе практычна ўсё насельніцтва, з’яўляецца мір, бяспека, свабода (у тым ліку ад навязваемых ідэалогіяй), справядлівасць. Агульнымі прадпасылкамі іх фарміравання выступае гістарычны шлях беларускага народа, які папярэднічаў сучаснаму перыяду (знаходжанне ў складзе полікультурных і поліканфесіянальных дзяржаў).

Да асноўных тэндэнцый у каштоўнаснай карціне свету сучаснага беларускага грамадства можна адпаведна аднесці: важнасць самаідэнтыфікацыі («галоўнае – лічыць сябе беларусам»), перавага тэрытарыяльнай і грамадзянскай ідэнтычнасці над этнічнай і рэлігійнай, высокі кансалідуючы патэнцыял культуры. Галоўным сімвалам нацыянальна-дзяржаўнай ідэнтычнасці беларусы называюць аб’екты культурнай спадчыны краіны (палацы і замкі, Слуцкія паясы, Белавежская пушчы і г.д.). Пры гэтым прадметам нацыянальнага гонару сучасных беларусаў, акрамя ўкладу беларускага народа ў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, выступае культурная спадчына беларускага Адраджэння (Ф. Скарына, М. Гусоўскі) і другой паловы XIX – пачатку XX стагоддзя (Я.Купала, Я.Колас, М.Багдановіч).

О динамике ценностей современного общества

У кантэксце гістарычнай памяці беларусам уласціва спакойнае, без адмовы або сакралізацыі якога-небудзь з этапаў успрыняцця гістарычнага мінулага праз прызму Вялікай Перамогі. Большасць удзельнікаў апытванняў лічаць, што рашаючы ўклад у перамогу над нацызмам унёс СССР, а прапаганда фашызму павінна карацца па законе.[2].

Значным фактарам, які задае трэнд развіцця каштоўнасных арыенціраў грамадства, з’яўляецца змена дэмаграфічнага профіля краіны: «сыходзіць» значная частка пакалення носьбітаў савецкіх каштоўнасцяў, у актыўнае сацыяльнае і палітычнае жыццё ўступае сённяшняе «перастроечнае» i «постсавецкае» пакаленнi. Выступаючы суб’ектам адносін, моладзь адначасова становіцца і аб’ектам уздзеяння замежных дэструктыўных сіл, якія імкнуцца праз змены свядомасці і мадэляў паводзін моладзі аслабляць устойлівасць нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь, замахвацца на яе канстытуцыйную сістэму, нацыянальную ідэнтычнасць.

О динамике ценностей современного общества

У ліку трэндаў, якія праявіліся да сённяшняга часу, з аднаго боку, можна выдзеліць павышэнне значнасці індывідуалізму, свабоды і ініцыятывы для маладых людзей, з другога – імкненне вызваліцца ад кайданоў традыцый і звычаяў, менш адказныя адносіны да інстытутаў дзяржавы, рэлігіі, сям’і. Сацыялагічныя даследаванні пацвярджаюць наяўнасць перадумоў да паскарэння каштоўнаснага разрыву пакаленняў пад уздзеяннем імклівага развіцця інфармацыйных тэхналогій. Так, сучаснай беларускай моладзі ўласцівы індывідуалізм (каля 60%), а не калектывізм (каля 30%). Дзеля забеспячэння ўмоў паспяховага жыцця моладзь гатова многа працаваць, праяўляць асабістую ініцыятыву. Вынікі даследаванняў сведчаць аб адрозненнях ва ўспрыманні пакаленнямі патрыятызму. У прыватнасці, калі для асоб старэйшага ўзросту патрыятызм у большай ступені асацыіруецца з паняццямі «адданасць» і гатоўнасцю да самаахвярнай абароны Радзімы, то для моладзі гэта перш за ўсё любоў да сваёй краіны, яе гісторыі, культуры, мовы(39%) і актыўная дзейнасць на карысць краіны (33%). На фоне старэйшага пакалення моладзь праяўляе большую цярпімасць да іншадумства, талерантныя адносіны да навакольных, якія іншыя, не такія, як другія (нацыянальнасць, культура, асаблівасці здароўя і т.п.) [3]. У цэлым, узаемаўплыў рэальнай і сеткавай прасторы дазваляе ўдасканальваць інструменты і тэхналогіі інфармацыйнага ўздзеяння на моладзь, стымулюючы фарміраванне ў яе пазітыўных каштоўнасных установак.

О динамике ценностей современного общества

Устаноўкі і прынцыпы

Мадэлюючы эвалюцыю каштоўнаснай матрыцы грамадства, можна з высокай верагоднасцю меркаваць аб павышэнні значнасці cацыяльнай справядлівасці і равенства магчымасцяў, эфектыўнасці дзяржаўнага кіравання. Побач з гэтым для беларусаў важна каштоўнасць традыцыйных форм сямейна-шлюбных адносін (значна для больш за 85 працэнтаў беларусаў)[4]. Дадзены аспект, як і многія іншыя накірункі, звязаныя з ідэнтычнасцю (захаванне нацыянальнай самабытнасці, культурных, духоўных традыцый) знайшоў адлюстраванне ў абноўленай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь[5].

Пры фарміраванні прынцыпаў развіцця сацыяльна-прававой ідэнтычнасці ў сацыяльна-прававым ракурсе ўяўляецца важным базіравацца не толькі на ўніверсальных падыходах вяршэнства права і дэмакратыі, але перш за ўсё на каштоўнасцях і ўстаноўках, якія адпавядаюць нацыянальным інтарэсам. Для беларусаў такімі каштоўнасцямі бачацца непарушнасць асноў канстытуцыйнага ладу, баланс інтарэсаў асобы і дзяржавы, павага і давер да легітымнай улады, стваральнасць, ахвярнасць, прыярытэт нацыянальных інтарэсаў над прыватнымі, справядлівасць, непрыняцце ціску звонку. Пры гэтым у многім абстрактны і дэвальваваны прынцып «дэмакратыі» цалкам можа быць рэаніміраваны праз развіццё і ўвасабленне ў жыццё ідэі «народаўладдзя», які найбольш выразна адлюстроўвае сутнасць агульна-палітычнай мадэлі будучыні, якая будуецца як у Рэспубліцы Беларусь, такі, магчыма, у Расіі.

Ключавымі накірункамі ўмацавання гістарычай памяці бачацца наступныя пазіцыі: сумесная распрацоўка дзяржавай і зацікаўленымі арганізацыямі адэкватных мер абароны ад інфармацыйнага ціску і супрацьдзеяння фальсіфікацыі гісторыі, прызнанне і асуджэнне на міжнародным узроўні генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, папулярызацыя навуковых ведаў, давядзенне дасягненняў гістарычнай навукі да шырокай аўдыторыі.

У якасці асноўных прынцыпаў дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, якія садзейнічаюць умацаванню міжпакаленчаскіх каштоўнасных сувязяў, на сучасным этапе бачацца наступныя: самарэалізацыя – як стварэнне дзяржавай спрыяльных умоў для развіцця і раскрыцця талентаў маладога пакалення, адкрытасць – як адмова ад хлусні, імітацыі, фармальнага падыходу ў рабоце з моладдзю, камунікацыя - як пастаянная зваротная сувязь і ўзаемадзеянне, пераемнасць – як устойлівая сістэма перадачы вопыту ад старэйшага пакалення да малодшага, патрыятызм – як любоў да Радзімы, самааданасць, дачыненне – як фарміраванне запатрабаванасці і высокай матывацыі моладзі ў пабудове будучыні сваёй краіны.

Склаўшы пералічаныя ўстаноўкі ў адзіную сістэму абароны і ўзнаўлення нацыянальных каштоўнасцяў, мы зможам не толькі выстаяць у міжцывілізаванай барацьбе, але і забяспечыць устойлівасць светапоглядавых арыенціраў грамадства, яго гатоўнасць імкнуцца да зразумелых і дасягальных вышэйшых мэт.

 

______________________________

[1] Ліхачоў Д.С. Вялікая культура прыміральная па сваёй сутнасці. 22-23 мая 1997г. / матэр. міжнар.нав.-практ. канф. «Гуманітарная культура як фактар пераўтварэння Расіі»/ адк.рэд. У.Я. Трыодзін. СПБ.: СпбДУП, 1997
[2] Рэспубліканскае сацыялагічнае апытанне «Гістарычнае мінулае ў ацэнках грамадскай думкі насельніцтва Рэспублікі Беларусь», праведзенае з 5 па 30 жніўня 2021 года Інстытутам сацыялогіі НАН Беларусі па заказе БІСД, апытвалася насельніцтва Беларусі ва ўзросце ад 18 гадоў і старэйшыя. Агульны аб’ём выбаркі склаў 1304 рэспандэнты.
[3] Рэспубліканскае сацыялагічнае апытанне праведзена па заказе БІСД Цэнтрам сацыяльна-гуманітарных даследаванняў БДЭУ у лістападзе 2021 года. Метад анкетавання, выбарка шматступенная, стратыфіцыраваная, выпадковая. Рэпрэзентуе насельніцтва Рэспублікі Беларусь ва ўзросце 14-17 гадоў па полу, узросту, месцы пражывання (2000 рэспандэнтаў).
[4] Рэспубліканскае сацыялагічнае апытанне праведзена па заказе БІСД Цэнтрам сацыяльна-гуманітарных даследаванняў БДЭУ у красавіку 2022 года. Метад анкетавання, выбарка шматступенная, стратыфіцыраваная па рэгіёну і тыпу населенага пункта з кантролем квот па полу і ўзросце(1500 рэспандэнтаў)
[5] Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 года [Электронны рэсурс):(са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24 лістапада 1996 г., 17 кастрычніка 2004 г. і 27 лютага 2022г.) : // ЭТАЛОН. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь/ Нац.цэнтр прававой інфарм. Рэсп. Беларусь. - Мінск,2022.