Адным з прыярытэтных накірункаў старшынства Рэспублікі Беларусь у Арганізацыі Дагавору аб калектыўнай бяспецы (далей –АДКБ) у 2023 годзе стала планамернае нарошчванне яе інстытуцыянальнага патэнцыялу ў інфамацыйна-аналітычнай сферы.
Пастаноўка мэт і задач
На працягу апошніх гадоў аб важнасці ўмацавання прагнозна-аналітычнага складніка ў рабоцеАДКБ неаданаразова гаварыў прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка ў кантэксце неабходнасці больш эфектыўнага рэагавання на ўзнікаючыя выклікі і пагрозы бяспекі ў зоне яе адказнасці.
Практычным укладам у рашэнне гэтай задачы павінна стаць фарміраванне сеткі (далей – сетка) нацыянальных аналітычных інстытутаў/цэнтраў стратэгічных даследаванняў дзяржаў-членаўАДКБ (далей - інстытут) у мэтах мабілізацыі навукова-экспертнага патэнцыялу пад агульныя задачы забеспячэння міру і бяспекі.
Беларускі бок таксама выступіў з ініцыятывай правесці ў Мінску сустрэчу кіраўнікоў інстытутаў для надання дынамікі арганізацыі работы ў гэтым накірунку.
У чэрвені 2023 года на сустрэчы з міністрамі замежных спраўАДКБ у Мінску кіраўнік дзяржавы яшчэ раз акцэнтаваў увагу на неабходнасці мабілізацыі існуючага патэнцыялу: «Нам трэба навучыцца нарошчваць свае намаганні ў інфармацыйна-аналітычным полі і ў супрацоўніцтве са сродкамі масавай інфармацыі».
Мяркуем, што дадзеная тэматыка таксама будзе ўключана ў павестку маючай адбыцца сесіі Савета калектыўнай бяспекіАДКБ у Мінску.
Кіруючыся ўстаноўкамі кіраўніка дзяржавы, Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (далей – БІСД), як вядучы аналітычны цэнтр краіны, ва ўзаемадзеянні з МЗС Беларусі, Дзяржаўным сакратарыятам Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь і сакратарыятамАДКБ актыўна ўключыўся ў прапрацоўку гэтых пытанняў з партнёрскімі структурамі ў краінах-членах
Прамежкавыя вынікі
На дадзены момант можна канстатаваць, што базавая задача па наданні паскарэння ўзаемадзеянню аналітычных цэнтраў на прасторыАДКБ рашаецца паспяхова:
- Падтрымліваюцца рэгулярныя двухбаковыя кантакты на ўзроўні кіраўніцтва і экспертаў большасці інстытутаў, у тым ліку на пляцоўках буйных міжнародных форумаў;
- Пашыраецца спектр узаемадзеяння ў расійскай экспертнай супольнасці і працягваецца фармалізацыя двухбаковых адносін: у 2023 годзе БІСД падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве з Цэнтрам стратэгічных даследаванняў пры прэзідэнце Рэспублікі Таджыкістан, з праектным офісам прэзідэнта Расіі У.У.Пуціна
- Агенцтвам стратэгічных ініцыятыў (АСІ), Каспійскім інстытутам стратэгічных даследаванняў (КІСД), Нацыянальным даследчым інстытутам сусветнай эканомікі і міжнародных адносін імя Я.М. Прымакова (ІСЭМА РАН);
- Праводзяцца рэгулярныя кансультацыі з партнёрамі зАДКБ на пляцоўках іншых міждзяржаўных утварэнняў (напрыклад, Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (далей – ШАС).
Паступальна развіваюцца кантакты з Экспертна-кансультатыўным саветам пры Савеце Парламенцкай асамблеіАДКБ. У маі г.г.між БІСД і сакратарыятам гэтага органа таксама падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве.
Пры гэтым трэба падкрэсліць, што найбольш інтэнсіўны і выніковы характар мае ўзаемадзеянне па лініі даследчых цэнтраў Беларусі і Расіі, з’яўляючыся арыенцірам і прыкладам для ўсіх краін-членаў АДКБ.
СакратарыятАДКБ аператыўна адрэагаваў на запыт і, апроч іншага, шляхам мабілізацыі сваіх унутраных рэсурсаў падрыхтаваў шэраг якасных выпускаў аналітычнага бюлютэня. Мяркуем, што гэту практыку трэба развіваць і маштабіраваць.
Праблемнае поле
У той жа час адсутнічае агульнапрынятая метадалогія наднацыянальнай аналітыкі. У межах міжнародных арганізацый складана знайсці формы ўзаемадзеяння, якія б задавальнялі ўсіх партнёраў. У гэтай сувязі шматразова ўзрастае значнасць заахвочвання двухбаковага супрацоўніцтва і фарміравання міжнароднай сістэмы адукацыі аналітыкаў.
Наглядна гэты вывад знайшоў пацверджанне падчас правядзення БІСД у кастрычніку г.г. у Мінску тэматычнай навукова-практычнай канферэнцыі «Стратэгічны аналіз і прагназаванне. Беларусь у глабальным свеце», а таксама міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню «Еўразійская бяспека: рэальнасць і перспектывы ў свеце, які трансфармуецца». Замежным калегам, у тым ліку з краін-членаўАДКБ, былі прадстаўлены прафесійныя напрацоўкі і лепшыя практыкі БІСД у сферы метадалогіі стратэгічнага аналізу і аналітычнай дзейнасці. Выразная цікавасць да матэрыялаў БІСД, якая з’явілася пасля гэтага, пацвярджае вывад аб неабходнасці далейшых намаганняў па абмену лепшымі практыкамі сярод спецыялістаў.
У дадзеным кантэксце, напрыклад, магчыма ўлічыць і існуючы на прасторы СНД (Узбекістан) паспяховы вопыт суправаджэння сустрэч высокага ўзроўню сустрэчамі на ўзроўні экспертаў.
Наяўнасць нацыянальных і наднацыянальных інтарэсаў, абмен адчувальнай інфармацыяй патрабуе пошуку новых форм арганізацыі ўзаемадзеяння ў мэтах спалучэння падыходаў і метадаў работы.
Розная падпарадкавальнасць і спецыялізацыя інстытутаў стратэгічных даследаванняў краін-членаўАДКБ абцяжарвае аператыўнасць узаемадзеяння.
У гэтай сувязі рэгулярныя (штогадовыя) тэматычныя сустрэчы прадстаўнікоў экспертна-аналітычнай супольнасціАДКБ у шматбаковым фармаце ў многім садзейнічалі б пошуку адказаў на пастаўленыя пытанні і шляхоў развязкі вострых тэм цалкам павесткі Арганізацыі, дапамагаючы ўмацоўваць унутраныя кааперацыйныя сувязі, узаемны давер і адзінства, што па сённяшнім часе з’яўляецца сапраўднай каштоўнасцю.
Такім чынам, відавочная запатрабаванасць умацавання каардынуючай ролі Сакратарыята АДКБ у працэсе выпрацоўкі празрыстага і няцяжкага механізму кааперацыі інстытутаў.
Далейшай інтэнсіфікацыі дыялогу магло б садзейнічаць стварэнне пры сакратарыяцеАДКБ асобнага Цэнтра, які адказвае за аналіз і стратэгічнае планаванне.
Рашэнне задачы стварэння і запуску сеткі інстытутаў у рэчышчы першапачатковага мэтапакладання патрабуе прыярытэтнай увагі зацікаўленых кіраўнікоў з улікам прысутнасці палітычнай волі нацыянальных лідараў краін-членаўАДКБ.
Наяўнасць агульнапрынятых цэнтраў падрыхтоўкі аналітыкаў будзе садзейнічаць фарміраванню сістэмы прынцыпаў і спосабаў арганізацыі і пабудовы тэарытычнай і практычнай аналітычнай дзейнасці на прасторыАДКБ. Беларусь будзе імкнуцца да стварэння профільнага адукацыйнага кластара, і адным з першых крокаў магчымы запуск адпаведнага навучальнага цэнтра БІСД.
Разгледжаныя варыянты маюць свае плюсы і мінусы, але ў цэлым ставяць на павестку шэраг пытанняў, уключаючы ўмацаванне іх рэсурснай забяспечанасці.
Шлях наперад
Пастаўленая прэзідэнтам Беларусі А.Р. Лукашэнкам двуадзіная задача па ўмацаванні аналітыка-прагнознага складніку ў АДКБ і нарошчванні яго інстытуцыянальнага патэнцыялу планамерна і паэтапна рашаецца нягледзячы на аб’ектыўныя складанасці і праблемы. Пры гэтым дасягнутае значыць толькі неабходнасць крытычна ацаніць зробленае і працягнуць гэту работу з улікам унесеных карэктыў у «дарожную карту».
На думку БІСД, аптымальнай мадэллю арганізацыі скаардынаванай экспертна-аналітычнай работы ў АДКБ бачыцца Форум ШАС, які станоўча сябе зарэкамендаваў.
Форум ШАС заснаваны ў 2006 годзе як грамадскі кансультацыйна-экспертны механізм у мэтах навуковай прапрацоўкі ініцыятыў і рашэнняў кіраўнікоў дзяржаў-членаў, прымаемых на штогадовых самітах. У яго склад уваходзяць па адной аўтарытэтнай навуковай установе ў статусе Нацыянальнага даследчага цэнтра, які прысвойваецца ў адпаведнасці з унутранымі юрыдычнымі працэдурамі. Форум, кіраўніцтва якім ажыццяўляецца на ратацыйнай аснове, прпацуе ва ўзаемадзеянні з сакратарыятам, Саветам нацыянальных каардынатараў і МЗС дзяржаў-членаў ШАС.
У той жа час, каб пазбегнуць двухсэнсоўнасці, у краінах-членах АДКБ магчыма фармальна прызаначыць упаўнаважаную аналітычную арганізацыю, якая, па сутнасці, стане нацыянальным суб’ектам экспертнай дыпламатыі.
Рэгламент Форуму ШАС часткова падобны да Think20 (T20) – афіцыйнай кантактнай групы («банка ідэй») G20, якая аб’ядноўвае вядучыя аналітычныя цэнтры i экспертаў высокага ўзроўню, якая распрацоўвае рэкамендацыі для рабочых груп, міністэрскіх сустрэч, а таксама самітаў лідараў «дваццаткі». Кіраўніцтва Т20 таксама адбываецца на аснове прынцыпу ратацыі краінай – старшынёй G20.
Прадугледжана правядзенне паўгадовай канферэнцыі. На падставе выпрацаваных там рэкамендацый/прапаноў вярстаецца парадак і праект камюнюке выніковага саміта Т20 , якія, у сваю чаргу, потым выкарыстоўваюцца пры распрацоўцы сумеснай заявы лідараў G20. Апрача напрацовак мэтавых груп, гэты дакумент таксама абапіраецца на розныя аналітычныя нататкі даследчыкаў і навукоўцаў па ўсім свеце. Дарэчы, Індыя прыцягнула да гэтай работы шырокую грамадскасць у межах праекта «Скрынка ідэй Т20».
Трэба адзначыць, што аналагічны фармат дзейнічае і ў G7 – Think7, які цесна ўзаемадзейнічае з Think20. Апошняя іх каардынацыйная сустрэча адбылася ў Нью-Ёрку на палях 8-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН.
Відавочна, што ва ўмовах цяперашняга глабальнага супрацьстаяння і станаўлення новага светапарадку роля экспертнай дыпламатыі экспаненцыяльна расце. Асабліва па меры таго, як традыцыйныя каналы знешняй камунікацыі трапляюць у зону таксічнасці, вымушанага балансавання або іх выкарыстанне не дае жадаемага выніку або зусім немэтазгодна ў канкрэтнай сітуацыі.
У гэтай сувязі заканамерна з’яўленне сістэмнага запыту на якасную экспертызу для разумення глыбіннай сутнасці працэсаў, якія адбываюцца, і іх магчымых наступстваў у працэсе выпрацоўкі праектаў кіраўнічых рашэнняў, і АДКБ тут не выключэнне. Менавіта таму нацыянальныя дзяржавы надаюць і будуць надаваць асаблівую ўвагу ўзаемадзеянню з экспертнай супольнасцю і ўмацаванню сваіх аналітычных інстытутаў. Пры гэтым відавочна, што, замыкаючыся на ўласных праблемах і ўхіляючыся ад узаемадзеяння, ні аб якой якаснай экспертызе не можа быць і гаворкі. Адпаведна, на першы план выходзяць міжнародныя кантакты экспертаў краін-адзінадумцаў, прычым з больш шырокім ахопам, не абмяжоўваючыся толькі межаміАДКБ.
У такі кантэкст натуральным чынам упісваецца ініцыятыва прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб спалучэнні намаганняў і сінергіі патэнцыялаўАДКБ, БРІКС, ЕАЭС і ШАС, паспяховая рэалізацыя якой дазволіла б, акрамя рашэння іншых задач, стварыць у Вялікай Еўразіі і яе пашыраным суседстве «бясшоўнае» і ўзаемна інтэграваную экспертную прастору, якая гарманічна дапоўніць непадзельную зону ўстойлівага развіцця і бяспекі. Вопыт каардынацыі намаганняў экспертных трэкаў G20 і G7 можа служыць наглядным таму пацверджаннем і добрым прыкладам, годным запазычання.