Сваімі ўражаннямі ад удзелу ў юбілейным XX пасяджэнні Форуму Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС), якi адбыўся ў г. Нью-Дэлі 21-22 мая 2025 года пад старшынствам Індыйскага савета па міжнародных справах, дзеліцца намеснік начальніка ўпраўлення знешняй палітыкі Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД), кіраўнік Цэнтра даследаванняў ШАС і БРІКС Юрый Міхайлавіч Ярмалінскі.
Варта адзначыць, што сэнсавае напаўненне працоўных сесій XX пасяджэння Форуму ШАС традыцыйна адлюстроўвае шырокi шматпланавы парадак дня і базавыя прыярытэты самой арганізацыі.
1. Тэматыка ўзмацнення ролі ШАС як важкай міжнароднай арганізацыі разглядаецца праз оптыку канцэпцыі калектыўнага бачання бяспечнага і стабільнага развіцця рэгіёну Вялікай Еўразіі.
Адзначаецца адаптыўнасць ШАС, калі арганізацыя развіваецца ва ўнісон з асаблівасцямі і дынамікай рэгіянальнай і глабальнай абстаноўкі, застаючыся прывабнай для новых членаў. Пры гэтым праблемы, якія ўзнікаюць, бесканфліктна вырашаюцца шляхам выпрацоўкі ўзгодненых стратэгій і разнапланавых механізмаў.
Пацверджана аксіёма, што ядро ШАС складае Цэнтральная Азія, сістэмаўтваральная роля якой у арганізацыі ўмацоўваецца з дапамогай пашырэння міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў сферах эканомікі, палітыкі, бяспекі, культуры і інфраструктуры.
У той жа час істотнай перашкодай для стварэння спрыяльнага рэгіянальнага асяроддзя з'яўляюцца пагрозы бяспекі, асабліва "тры зла" – тэрарызм, экстрэмізм і сепаратызм. Для іх пераадолення прапануецца ўмацоўваць рэгіянальнае супрацоўніцтва ў распрацоўцы стратэгій дэрадыкалiзацыi. Дадатковыя рызыкі ствараюць незаконны абарот наркотыкаў і зброі, адмыванне грошай і кіберзлачыннасць, іншыя віды транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці, што патрабуе рашучых калектыўных мер адэкватнага рэагавання.
Прыродныя і тэхнагенныя катаклізмы актуалізуюць неабходнасць пашырэння супрацоўніцтва па аказанні салідарнай гуманітарнай дапамогі, ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый і іншых стыхійных бедстваў.
2. Удзельнікі пасяджэння былі аднадушныя ў тым, што для забеспячэння ўстойлівага развіцця на прасторы ШАС неабходна максімальна імкнуцца да сінэргіі параўнальных пераваг, а таксама гандлёвых, інвестыцыйных і эканамічных патэнцыялаў краін-членаў.
Ўстойлівы рост у рэгіёне ШАС таксама дасягальны праз рашэнне праблем у галіне энергетыкі, харчовай бяспекі, павышэнне надзейнасці ланцужкоў паставак і фінансавых транзакцый. Важна ўмацоўваць транзітна-транспартны каркас для стымулявання ўзаемнага гандлю, процідзейнічаць пратэкцыянізму і выкарыстанню яе ў якасці інструмента ціску.
Сістэмаўтваральным элементам бяспечнага развіцця на прасторы ШАС пазіцыянуюцца тэхналогіі і лічбавая эканоміка, што прадугледжвае шырокае выкарыстанне штучнага інтэлекту, стварэнне скразной лічбавай грамадскай інфраструктуры. У сувязі з гэтым ключавое значэнне набываюць пашырэнне супрацоўніцтва ў галіне лічбавай трансфармацыі, сумесныя ІКТ-рашэнні, забеспячэнне лічбавай фінансавай даступнасці, падтрымка стартап-экасістэм, а таксама абмен ведамі і нарошчванне патэнцыялу.
Мэтам эфектыўнага вырашэння праблем аховы здароўя ў рэгіёне ШАС можа паслужыць традыцыйная медыцына, у галіне якой асобныя краіны-члены (напрыклад, Індыя і Кітай) маюць істотны вопыт і кампетэнцыі.
3. Важнейшым напрамкам дзейнасці і супрацоўніцтва ў ШАС быў і застаецца культурна-гуманітарны трэк.
Адзначана, што арганізацыя з'яўляецца агульным домам для мноства этнічных і рэлігійных груп, традыцый, жыццёвых філасофій і стратэгій. У гэтай сувязі падкрэслена важнасць агульнага разумення такіх каштоўнасцяў. Для гэтага неабходна прасоўваць інтэрактыўныя культурныя мерапрыемствы і праекты, такія як сімпозіумы гісторыкаў/філосафаў/паэтаў, а таксама іншыя міжкультурныя абмены.
Паколькі кожная нацыянальная культура (традыцыя) у ШАС з'яўляецца "вялікім сховішчам мудрасці", трэба імкнуцца і да таго, каб зрабіць культурную спадчыну даступнай для больш шырокай аўдыторыі. У сувязі з гэтым індыйскім бокам у чарговы раз прапанавана дадаць англійскую мову ў якасці афіцыйнай мовы ШАС для паляпшэння такой камунікацыі. У ліку іншых механізмаў гуманітарнага супрацоўніцтва названы адукацыйныя і навуковыя абмены, турызм,
у тым ліку медыцынскі, пашырэнне ўдзелу жанчын, прадпрымальнікаў, прадстаўнікоў СМІ.
У шэрагу важных інструментаў гуманітарнага трэка названа і экспертная дыпламатыя, базавай пляцоўкай якой выступае Форум ШАС, роля і эфектыўнасць якой узрастае.
Беларуская дэлегацыя ўнесла шэраг практыка-арыентаваных прапаноў, накіраваных на далейшае ўдасканаленне і развіццё механізму Форуму ШАС. У іх улічаны тэзісы Генеральнага сакратара Нурлана Ермекбаева, які ў ходзе свайго візіту ў БІСД у студзені 2025 года выказаў зацікаўленасць Сакратарыята ШАС у больш актыўнай і прыкладной экспертнай падтрымцы з боку нацыянальных даследчых цэнтраў краін-членаў, а таксама аналітычных структур партнёраў па дыялогу і назіральнікаў. Разлічваем, што яны будуць запатрабаваныя.
На разгляд партнёраў таксама прапанаваны распрацаваны БІСД пры ўдзеле калег з Цэнтра міжнародных даследаванняў ФМА БДУ праект Канцэпцыі экспертнай дыпламатыі ШАС. Гэта своеасаблівая спроба сістэматызаваць, структураваць і інстытуцыяналізаваць ролю экспертна-аналітычнай супольнасці ШАС, а таксама падкрэсліць ролю і месца Нацыянальных даследчых цэнтраў як галоўных гульцоў у сферы экспертнай дыпламатыі.
Такім чынам, дэбют БІСД ў статусе Нацыянальнага даследчага цэнтра на Форуме ШАС адбыўся. Наперадзе нас чакае шмат цікавых сумесных праектаў і мерапрыемстваў, што будзе спрыяць далейшай, яшчэ больш глыбокай, інтэграцыі нашага інстытута ў экспертную супольнасць на прасторы Арганізацыі.