Дата публікацыі

Аб трансфармацыі канцэптаў гістарычнай палітыкі ў новай геапалітычнай рэальнасці

Ва ўмовах эскалацыі міжцывілізацыйнага супрацьстаяння істотна актуалізуецца праблема пераасэнсавання канцэптаў дзяржаўнай гістарычнай палітыкі на прадмет іх адпаведнасці новым рэаліям, здольнасці забяспечыць надзейнае супрацьстаянне выклікам і пагрозам у палітычнай і інфармацыйнай сферах. Павышаецца значнасць самой дзяржаўнай гістарычнай палітыкі, асноўнае прызначэнне якой – па-першае, у перашкаджэнні спроб мэтанакіраванага скажэння гістарычных падзей, дзейнасці грамадска-палітычных структур і асобных персаналій у шкоду гістарычнай і нацыянальнай самасвядомасці, а па-другое – у забеспячэнні сэнсавай і мэтавай асновы палітыкі дзяржавы, яе ясным пазіцыянаванні, як унутры, так і за яе межамі.

У дачыненні да Расіі і Беларусі, сутнасць дзяржаўнай гістарычнай палітыкі заключаецца ў тым, каб захаваць і абараніць памяць пра мінулае, сфарміраваць на яе аснове разуменне таго, што адбываецца, і закласці фундаментальныя асновы выявы будучыні для новых пакаленняў. І ўсё гэта – ва ўмовах беспрэцэдэнтнага сутыкнення з агрэсіўнай «гістарычнай палітыкай» калектыўнага Захаду, заснаванай на каштоўнасцях і героіцы, якія супярэчаць часта аб’ектыўнаму ходу гісторыі.

Нагляднае пацверджанне – трэнд гераізацыі антыкамуністычнага «руху супраціўлення», які актыўна прасоўваўся ў 2020-2021 гадах у краінах Усходняй Еўропы. Так, дзяржаваўтваральная ідэалагема Літвы заснавана на міфе пра «барацьбу літоўскага народа супраць савецкай акупацыі». У такой парадыгме рухаецца і Латвія, дзе ў 2020 годзе ўскладанне кветак да помнікаў савецкім салдатам было прыраўнана да непавагі «мільёнаў людзей, якія загінулі або моцна пацярпелі ад камуністычнага рэжыму СССР». У сваю чаргу ў Варшаве для абаснавання геапалітычных мэт пайшлі яшчэ далей, заявіўшы пра магчымасці непасрэднага ўключэння ў склад Польшчы часткі Украіны, якая ўжо некалі была ў складзе Рэчы Паспалітай.

Падобныя прыклады вызначаюць безальтэрнатыўнасць рэалізацыі нашымі саюзнымі краінамі паслядоўнай гістарычнай палітыкі, заснаванай не столькі на супрацьпастаўленні і проціборстве, колькі на цвёрдай і гістарычна абаснаванай стваральнай аснове.

Згодна з вопытам Рэспублікі Беларусь, дзяржаўная гістарычная палітыка ўключае ў сябе шэраг неад’емных элементаў.

Першае. Правядзенне маштабнай даследчай работы па забеспячэнні паўнаты крыніцавай базы адносна з’яў і працэсаў айчыннай гісторыі, удакладненню гіпотэз.

Як адзначана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка на патрыятычным форуме «Гэта НАША гісторыя» 17 верасня 2022 года, «палітыка вельмі прыціскала гісторыю заўсёды. Пагэтаму векавой даўніны падзеі ... былі настолькі палітызаваны, што... не толькі гісторыкам, але і многім іншым – палітолагам, юрыстам і дзяржаўным служачым – прыйдзецца разбірацца».

Акрамя класічных накірункаў навуковых даследаванняў фундаментальных асноў гістарычнай памяці (археалагічныя, краязнаўчыя, этнаграфічныя, гісторыкаграфічныя і іншыя) важную ролю адыгрываюць сацыялагічныя даследаванні, накіраваныя на вывучэнне глыбінных асноў гістарычнай памяці насельніцтва. Так, сёння пытанні гістарычнай памяці знаходзяцца ў фокусе ўвагі беларускіх сацыёлагаў і гісторыкаў, што пацвярджаецца публікацыямі М.Л.Мысліўца, І.В. Лашук, М.М. Сухоцкага, І.А. Валахановіча, В.В.Старычэнкі, С.М.Алейнікавай, Н.А. Сасноўскай, Н.Ф.Дзянісавай, М.М.Браўчука і іншых. Сацыялагічныя замеры дазваляюць вызначаць найбольш каштоўныя для грамадзян падзеі і эпізоды айчыннай гісторыі, сімвалы і персаналіі, якія найбольшым шануюць (рыс.1).

Исследование «Восприятие исторического прошлого населением Беларуси в контексте формирования национально-государственной идентичности»
Рыс.1. Даследаванне «Успрыняцце гістарычнага мінулага насельніцтвам Беларусі ў кантэксце фарміравання нацыянальна-дзяржаўнай ідэнтычнасці», ДНУ «Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі» (2022 год)

Адносна новым інструментам вывучэння сацыяльна-медыйных фактараў, якія маюць значэнне для фарміравання актуальных акцэнтаў дзяржаўнай гістарычнай палітыкі, з’яўляюцца інфаметрычныя даследаванні, заснаваныя на аналізе інфармацыйнага поля пры дапамозе інструментарыя тэхнічнай аналітыкі. У прыватнасці, аналітыка-інфармацыйная сістэма «Інфаметрыка» (далей – АІС «Інфаметрыка»), якая выкарыстоўваецца Беларускім інстытутатм стратэгічных даследаванняў па запыту «Год гістарычнай памяці», выдае цалкам пазітыўны асацыятыўны рад («воблака тэгаў»), які сведчыць аб фарміраванні спрыяльнай медыйнай карты айчыннай гісторыі (рыс.2).

Облако тегов по теме «Год исторической памяти»
Рыс. 2. Воблака тэгаў па тэме «Год гістарычнай памяці»

Другое. Аб’ектыўная і прынцыповая ацэнка гістарычных перыядаў і працэсаў, іх уздзеянне на гістарычную памяць сучаснага грамадства, код нацыі.

Цэльнасць і пераемнасць гістарычнай памяці адлюстравана ў календары дзяржаўных, агульнарэспубліканскіх і іншых свят, а таксама памятных дат (далей – святы і памятныя даты), які фактычна змяшчае ў сабе гісторыю Беларусі ў мініяцюры і з’яўляецца важнейшым інструментам захавання і забеспячэння пераемнасці гістарычнай памяці. Так, умоўнае накладанне свят і памятных дат на стужку часу гісторыі дазваляе класіфікаваць іх на прысвечаныя дасавецкаму, савецкаму перыядам і перыяду незалежнасці. У сваю чаргу, ушанаваны ў святах савецкі перыяд можна падраздзяліць на даваенны, ваенны і пасляваенны (табліца 1).

Соотношение исторических периодов, тематических праздников и памятных дат

Новае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства (упершыню адсвяткаваны 17 верасня 2021 года) – стаў чарговым этапам пераемнасці гістарычнай памяці. Ідэя новага свята не абмяжоўваецца ўспамінамі аб чарговай гадавіне ўз’яднання Заходняй Беларусі і БССР, а ўвабрала ў сябе і іншыя аспекты гісторыі, культуры, уклада жыцця беларусаў, які сыходзіць каранямі ў глыбіню стагоддзяў.

Цэнтральнае месца ў гістарычнай памяці займае Вялікая Айчынная вайна, якая ўспрымаецца нашымі грамадзянамі праз прызму Вялікай Перамогі і як уклад беларускага народа ў агульную перамогу. Дадзены фактар абумоўлівае важнасць мерапрыемстваў па раскрыцці новых, не да канца вывучаных старонак ваеннай гісторыі, у тым ліку негатыўных, пра якія раней не прынята было гаварыць у сілу дыпламатычных і іншых прычын. Пачаты Генеральнай Пракуратурай Рэспублікі Беларусь у красавіку 2021 года крымінальны працэс па факту генацыду стаў адэкватным крокам на фоне спроб Захаду перагледзець гісторыю Другой сусветнай вайны. Ініцыятыва па дасканальным расследаванні фактаў, звестак аб гібелі мільёнаў беларусаў і іншых асоб з прычыны зверстваў нямецкіх акупантаў і іх памагатых актыўна падхоплена беларускім грамадствам і атрымала юрыдычнае замацаванне ў прынятым беларускім Парламентам законе «Аб генацыдзе беларускага народа».

Па выніках пасяджэнняў Рэспубліканскага савета па гістарычнай палітыцы і іншых мерапрыемстваў, якія адбыліся ў 2022 годзе, дадзена прынцыповая і аб’ектыўная ацэнка асобным перыядам у гісторыі беларускай дзяржаўнасці:

  • перыяд уваходжання Беларусі ў склад Рэчы паспалітай ахарактарызаваны перыядам акупацыі, калі беларусы фактычна падвяргаліся этнацыду з боку польскіх магнатаў і шляхты;
  • этап знаходжання беларускіх земляў у складзе Расійскай імперыі ацэньваецца як перыяд нацыянальнага адраджэння і завяршэння фарміравання беларускай нацыі.

Вянцом прызнання значнасці гістарычнай палітыкі дзяржавы стала ўключэнне ў прынятую на ўсенародным рэферэндуме 27 лютага 2022 года Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь артыкула 54: «Кожны абавязаны берагчы гісторыка-культурную, духоўную спадчыну і іншыя нацыянальныя каштоўнасці. Захаванне гістарычнай памяці аб гераічным мінулым беларускага народа, патрыятызм з’яўляюцца абавязкам кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь».

Трэцяе. Рэалізацыя шырокамаштабных мерапрыемстваў і праектаў, накіраваных на замацаванне базавых канцэптаў (ідэалагем) гістарычнай памяці, забеспячэнне іх пераемнасці ў пакаленнях.

Важнейшым маркерам рэалізацыі дзяржаўнай гістарычнай палітыкі ў сучасных умовах стаў неаднаразовы зварот да дадзенай тэматыцы ў тэзісах выступленняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (па дадзеных АІС «Інфаметрыка», у 2022 годзе зроблена не менш за 16 праграмных заяў па тэматыцы гістарычнай палітыкі), Прэм’ер-міністра, кіраўнікоў абедзвюх палат Парламента. Тэма гістарычнай памяці стала адным з ключавых акцэнтаў Пасланняў Кіраўніка дзяржавы беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу ў 2022 і 2023 гадах.

Заканамерным палітычным рашэннем, якое адказвае выклікам часу, стала аб’яўленне 2022 года Годам гістарычнай памяці. У межах дадзенага рашэння рэалізаваны комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на згуртаванне грамадства на аснове гістарычнай памяці, а таксама забеспячэнне пераемнасці ў пакаленне асноў дзяржаўнай гістарычнай палітыкі. У прыватнасці, у сферы навукі і адукацыі прынята Канцэпцыя школьнай гістарычнай адукацыі, у адпаведнасці з якой распрацоўваецца змест новага курса для старэйшых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі - «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі». Зацверджана і рэалізуецца з 1 верасня 2022 г. Канцэпцыя мадэлі цыкла сацыяльна-гуманітарных дысцыплін для ўстаноў вышэйшай адукацыі.

Праведзены пры дапамозе АІС «Інфаметрыка» аналіз інфармацыйнага поля па запыту «Год гістарычнай памяці» выявіў прамую карэляцыю праводзімых на дзяржаўным узроўні шыромаштабных мерапрыемстваў і павышэння медыйнай цікавасці да гістарычнай тэматыкі, што пацвярджае важнасць арганізацыйна-ідэалагічнага суправаджэння рэалізацыі дзяржаўнай гістарычнай палітыкі. Так, у перыяды правядзення значных пасяджэнняў, рэспубліканскіх акцый і форумаў, прысвечаных гістарычнай памяці (нарада па пытаннях гістарычнай палітыкі, Дзень Хатынскай трагедыі, мерапрыемствы напярэдадні Дня Перамогі і іншых памятных дат, праведзены Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь адкрыты ўрок «Гістарычная памяць – дарога ў будучыню», святкаванне Дня народнага адзінства і іншыя), колькасць унікальных навасных матэрыялаў у беларускім інфаполі дасягала ад 130 да 200 за суткі (рыс.3).

hh
Рыс. 3. Статыстыка публікацый у беларускіх СМІ па запыту «Год гістарычнай памяці» (перыяд маніторынгу:01.01 – 31.12.2022)

Мерапрыемствы аб’яўленага ў 2023 годзе Года міру і стварэння сталі лагічным працягам тэматыкі Года гістарычнай памяці і накіраваны на фарміраванне беражлівых адносін да гісторыі і культуры, павышэнне адказнасці за будучыню краіны.

Суб’ектам гістарычнай палітыкі не можа быць толькі дзяржава. Гэта калектыўная работа палітыкаў, грамадскіх дзеячаў, сродкаў масавай інфармацыі, выхавальнікаў і педагогаў, бацькоў, адказных за перадачу базавых каштоўнасцей грамадства сваім дзецям. Важна работа грамадскіх арганізацый у дадзеным накірунку. Яркі прыклад – вопыт Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі па арганізацыі маладзёжных будоўляў на аб’ектах гістарычнай памяці (у прыватнасці, пры рэканструкцыі Мемарыяльнага комплекса «Хатынь»).

Чацвёртае. Бесперапынны аналіз дынамікі рызык і пагроз, актуальных тэндэнцый у грамадскай свядомасці ў мэтах актуалізацыі канцэптаў дзяржаўнай гістарычнай палітыкі і павышэння яе эфектыўнасці.

Праведзеныя даследаванні, у тым ліку навукова-даследчая работа БІСД «Рызыкі фарміравання нацыянальна-дзяржаўнай ідэнтычнасці ў кантэксце рэалізацыі гістарычнай палітыкі» (2020-2023гг.) паказваюць, што дзяржава ўтрымлівае стратэгічную ініцыятыву ў пытаннях захавання гістарычнай памяці і забяспечвае яе эфектыўную абарону ад скажэнняў і фальсіфікацый, дэструктыўнага ўздзеяння звонку.

Так, на сённяшні дзень гістарычная місія Беларусі бачыцца ў тым, каб выступаць захавальнікам нескажоных усходнеславянскіх каштоўнасцей, «капсулай памяці» аб подзвігу народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, чаму садзейнічае «партызанскі ген» беларусаў, якія адстойваюць права на жыццё людзей і ўласны шлях развіцця.

У сілу геаграфічнага становішча пастаянным выклікам для Беларусі з’яўляецца неабходнасць супрацьстаяць часта супрацьлеглым, а нярэдка і агрэсіўным, канцэптам недружалюбных дзяржаў, што патрабуе пастаяннага ўмацавання аргументацыі і каліброўкі акцэнтаў дзяржаўнай гістарычнай палітыкі.

Дадзеная праблема патрабуе скрупулёзнага навуковага аналізу дынамікі ідэалагем акружаючых Беларусь краін для разумення ўразлівасцей і прабелаў уласных ідэалагем у мэтах іх наступнага дапаўнення актуалізаванымі канцэптамі, якія садзейнічаюць умацаванню сэнсавых акцэнтаў гістарычнай памяці ў агрэсіўным знешнепалітычным асяроддзі.

Для больш прадметнага аналізу накірункаў удасканалення канцэптаў дзяржаўнай гістарычнай палітыкі прапаноўваецца дэкампазіцыйная мадэль гістарычнай памяці, якая складаецца з наступных элементаў:

  1. цывілізацыйная парадыгма. Актуальны канцэпт для Беларусі – прыналежнасць беларусаў да ўсходнеславянскага свету і цывілізацыйная блізкасць брацкіх народаў Беларусі і Расіі. Магчымыя накірункі ўдасканалення – умацаванне саюзнага з Расіяй статусу за кошт гістарычна абумоўленага сумеснага ўдзелу ў еўразійскіх праектах і інтэграцыйных ініцыятывах з краінамі АДКБ, ЕАЭС, ШАС і іншымі;
  2. самаўспрыняцце. Актуальны канцэпт для Беларусі – павага да традыцый і каштоўнасцей нрода, якія сфарміраваліся на працягу стагоддзяў і вызначаюць цяперашняе светаадчуванне беларусаў. Магчымыя накірункі ўдасканалення – абуджэнне новых рэзерваў гістарычнай памяці, у тым ліку за кошт «зняцця пячаткі паліткарэктнасці» з асобных падзей і працэсаў, якія мелі месца (яркі прыклад -выкрыццё праўды пра генацыд беларускага народа);
  3. адносіны да іншых народаў. Актуальны канцэпт для Беларусі – міралюбства і абумоўленыя ім дружалюбныя адносіны да іншых дзяржаў і народаў, верацярпімасць, непрыняцце этнічнай, нацыянальнай, рэлігійнай, партыйнай і іншай варожасці, прыхільнасць прынцыпам неўмяшальніцтва ў справы іншых дзяржаў. Накірунак удасканалення – успрыняцце парадыгмы міру як каштоўнасці, якую магчыма абараніць выключна ў саюзе з дружалюбнымі дзяржавамі і рэалізацыі палітыкі стрымлівання чужых і варожа настроеных краін і культур;
  4. ацэнка сваёй гісторыі. Актуальны канцэпт для Беларусі – гістарычная пераемнасць, якая зыходзіць з ацэнкі кожнага гістарычнага перыяду як важнай ступені развіцця беларускай дзяржаўнасці са сваімі праблемамі, дасягненнямі, поспехамі. Накірунак удасканалення – прынцыповая і аб’ектыўная ацэнка ўсіх перыядаў гісторыі беларускай дзяржаўнасці, а таксама ўласныя інтэрпрэтацыі важнейшых гістарычных падзей, у тым ліку якія закранаюць палітыку памяці дзяржаў, якія імкнуцца падмяніць гістарычную памяць беларускага народа;
  5. квінтэнсэнцыя краінавай місіі. Актуальны канцэпт для Беларусі – антыфашызм і мірнае стварэнне як дань прызнання асаблівай значнасці ўкладу жыхароў БССР у перамогу савецкага народа над нацызмам. Накірунак удасканалення – пераход у парадыгму абароны і аховы каштоўнасцей на аснове неаднаразова перажытага гістарычнага вопыту існавання нацыі ў неспрыяльных геапалітычных умовах.

Такім чынам, дзяржаўная гістарычная палітыка знаходзіцца ў пастаяннай дынаміцы, абумоўленай як знешнімі ўмовамі, так і тымі, што паскараюцца ў сілу развіцця тэхналогій працэсамі сацыякультурнай трансфармацыі грамадства. Эфектыўнасць дзяржаўнай гістарычнай палітыкі залежыць ад здольнасці яе суб’ектаў улоўліваць і апярэджваць выклікі і новыя абставіны, фармуляваць патрэбныя і дзейныя пасылы грамадству, уцягваць грамадзян у рэальныя праекты па захаванні і ўмацаванні гістарычнай памяці.