Абнаўленне Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, як і абнаўленне Канстытуцыі, – вельмі адказны крок, які вызначае ключавыя падыходы да забеспячэння ўстойлівага развіцця краіны на гады наперад. Зыходзячы з такога бачання, кожнае новае пакаленне Канцэпцый павінна ўлічваць, па-першае, фундаментальную аснову разумення сутнасці нацыянальнай бяспекі і яе асноўных элементаў, па-другое, магчымасць супастаўлення і ацэнкі дынамікі стану нацыянальнай бяспекі ў доўгатэрміновым разрэзе, па-трэцяе, наяўнасць аптымальных суадносін між парадыгмай захавання (абароны) і развіцця, па-чацвёртае, здольнасць забяспечыць кіруемасць і бесперабойнасць функцыянавання жыццезабяспечваючых падсістэм, у тым ліку ва ўмовах значнага абвастрэння выклікаў і пагрооз.
Закранаючы выпрацоўкі далейшых падыходаў да ўдакладнення нацыянальных інтарэсаў у палітычнай сферы, неабходна зыходзіць з таго, што важнейшай асаблівасцю інтарэсаў з’яўляецца іх дынамічны характар. Прычым не абавязкова ў прагрэсіўным накірунку. Гэтыя абставіны лішні раз сведчаць аб неабходнасці мэтанакіраванай балансіроўкі ўсёй сістэмы інтарэсаў – і асобы, і грамадства, і дзяржавы.
Найбольш актуальнай задачай уяўляецца забеспячэнне сінхроннай адаптацыі Канцэпцыі з нормамі абноўленай Канстытуцыі, прынятай на рэферэндуме 27 лютага 2022 года. У новай Канцэпцыі неабходна прадугледзець адлюстраванне такіх канстытуцыйных змен, як прамое дзеянне Канстытуцыі, абарона гістарычнай праўды, недапушчальнасць агрэсіі з тэрыторыі Беларусі, прынцып сацыяльнай адказнасці і іншыя. Пры гэтым нязменнымі застаюцца базавыя запатрабаванні любой нацыі: выжывальнасць, захаванасць і дабрабыт. Для Беларусі асноватворнымі арыенцірамі пры вызначэнні нацыянальных інтарэсаў бачацца замацаваныя ў прэамбуле Канстытуцыі адказнасць за сапраўднае і будучыню краіны, мір і грамадзянская згода, дабрабыт грамадзян.
Поўную версію навуковага артыкула чытайце тут.