Саміт АДКБ завяршыўся ў Мінску падпісаннем традыцыйнай дэкларацыі, а таксама шэрагу дакументаў і рашэнняў, якія вызначаюць меры па далейшаму развіццю і ўмацаванню арганізацыі. Акрамя таго, сфармулявана кансалідаваная пазіцыя АДКБ па актуальных праблемах міжнарорднай і рэгіянальнай бяспекі.
Факт узгаднення практычна ўсіх выніковых дакументаў, зацверджаных кіраўнікамі дзяржаў, сведчыць аб тым, што Мінску ўдалося ў цэлым захаваць і ўмацаваць дух салідарнасці і згуртаванасці пераважнай большасці членаў арганізацыі. Нягледзячы на адсутнасць у Мінску прадстаўнікоў афіцыйнага Ерэвана, у адпаведнасці з правіламі і працэдурай арганізацыі ўсе рашэнні саміта АДКБ з’яўляюцца легітымнымі. Да гонару партнёраў, МЗС Арменіі дыстанцыйна ўзгадніла ўсе рашэнні, дакументы і дэкларацыю. Спадзяемся, што з афіцыйным далучэннем да іх армянскага боку сюрпрызаў не ўзнікне.
Дзякуючы праактыўнай пазіцыі Беларусі, важным дасягненнем стала рэалізацыя практычна ўсіх прыярытэтаў і выкананне ўсіх мерапрыемстваў Нацыянальнага плана нашага старшынства ў АДКБ. Трэба асабліва адзначыць, што асобныя з раней вылучаных Мінскам прыярытэтных накірункаў супрацоўніцтва носяць доўгатэрміновы характар - не па ўсіх пытаннях, па прычыне іх складанага і комплекснага характару, удаецца знайсці развязкі ў рэжыме ‘тут і зараз”. Пагэтаму мы разлічваем, што яны ў парадку пераемнасці будуць падхоплены і зафіксаваны ў адпаведных праграмных дакументах Казахстана, як будучага старшынствуючага ў арганізацыі, а таксама Сакратарыята АДКБ.
Напрыклад, адным з такіх прыярытэтаў з’яўляецца ўмацаванне інфармацыйна-аналітычнага складніку ў рабоце АДКБ, у рэалізацыі якога Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў прымаў непасрэдны ўдзел. Не ўдаючыся ў дэталі, адзначу, што ў нас у цэлым атрымалася ажывіць аналітычную работу ў АДКБ, наладзіць больш цеснае ўзаемадзеянне між базавымі аналітычнымі арганізацыямі краін-членаў, а таксама з Сакратарыятам АДКБ.
Безумоўна, вынікі праведзенай работы - гэта калектыўны поспех, заслуга многіх нашых калег, сяброў і партнёраў, якія актыўна і зацікаўлена адгукаліся на беларускія ініцыятывы і прапановы.
Такім чынам, вынікі мінскага саміта АДКБ умацавалі базу для далейшага згуртавання дзяржаў-членаў у мэтах умацавання яе падмурку і пераходу на новы этап развіцця, а таксама забеспячэння міру, бяспекі і стабільнасці ў зоне адказнасці шляхам адэкватнага аператыўнага рэагавання на ўзнікаючыя і застарэлыя выклікі і пагрозы.
Відавочна, што АДКБ, нягледзячы на складаную геапалітычную абстаноўку ў свеце, застаецца неад’емным ключавым элементам архітэктуры забеспячэння бяспекі ў Вялікай Еўразіі, а яе роля, значнасць і запатрабаванасць у сістэме міжнародных адносін планамерна ўмацоўваецца. І самае галоўнае, што гэты працэс носіць неабарачальны характар і ўяўляе сабой узыходзячы ўстойлівы трэнд.