У няпростых унутраных і знешніх умовах Кампартыя Кітая змагла задаволіць асноўныя сацыяльныя запыты грамадства: ліквідацыя непісьменнасці і беднасці, будаўніцтва жылля, стварэнне рабочых месцаў, забеспячэнне харчовай бяспекі, г.зн. стварэнне грамадства сярэдняга дастатку. У свеце няма аналагічных прыкладаў, ні адна іншая краіна не здужала за такі кароткі перыяд вывесці сотні мільёнаў людзей з-за лініі беднасці, павысіць дабрабыт усяго свайго народа.
Пры гэтым Кітай не стаў проста капіраваць вопыт іншых краін і падладжвацца пад чужыя лекала, якія яму навязваюць. Ён развіваецца па ўласным шляху, дэманструе нацыянальныя перавагі іншым краінам, адначасова падтрымліваючы іх мадэлі развіцця. За 73 гады Кітай дабіўся вялікіх дасягненняў у эканамічнай, сацыяльнай, навукова-тэхнічнай і іншых сферах, і да стагадовага юбілею з часу ўтварэння КНР дасягне галоўнай мэты стагоддзя – пабудовы моцнай мадэрнізаванай дзяржавы.
Характарызуючы рост уплыву Кітая ў свеце, хацелась бы падкрэсліць, што на сучасным этапе Кітай праводзіць узважаную знешнюю палітыку, лагічным вынікам якой стала ўмацаванне ўплыву Кітая ў свеце. Знешнепалітычная ініцыятыва «Пояс і шлях», у межах якой Кітай сумесна рэалізуе маштабныя праекты і з Беларуссю, адпавядае духу кітайскай дыпламатыі ў новую эпоху. Кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень», як сказаў кіраўнік КНР Сі Цзіньпін, стане «жамчужынай» на Эканамічным поясе Шаўковага шляху. Парк з’яўляецца стратэгічным і самым маштабным праектам двухбаковага супрацоўніцтва. Гэта высокатэхналагічная міжнародная пляцоўка для вядзення бізнесу з сучаснай прамысловай архітэктурай, даступнай інфраструктурай і экалагічнымі рашэннямі. У парку ўжо зарэгістравана больш за 90 рэзідэнтаў з агульным аб’ёмам інвестыцый 1,247 мільярда даляраў.
Павышэнне адносін між Рэспублікай Беларусь і КНР да ўзроўню ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і партнёрства любога надвор’я ў практычным плане закране ўсе сферы беларуска-кітайскіх адносін, будзе садзейнічаць інтэнсіфікацыі эканамічнага ўзаемадзеяння і росту дзелавой актыўнасці, а таксама яшчэ больш хуткаму і аператыўнаму рашэнню ўсіх пытанняў беларуска-кітайскага парадку дня. Прыярытэтнымі задачамі на бліжэйшую перспектыву супрацоўніцтва з’яўляюцца паскарэнне тэхналагічнай і інвестыцыйнай кааперацыі, міжрэгіянальнае ўзаемадзеянне са стварэннем тэрыторый паглыбленага супрацоўніцтва.
Наша рэспубліка для Вялікага Кітая заўсёды была цікавай і важнай, і не толькі па прычыне спрыяльнай геаграфічнай пазіцыі. Пры гэтым важна, што адносіны будуюцца на раўнапраўнай аснове, нягледзячы на розніцу і непрапарцыянальнасць дзвюх дзяржаў. Гэта прыносіць свой плён і выразна дэманструе рэнтабельнасць такога супрацоўніцтва.
XX з’езд Камуністычнай партыі Кітая пройдзе паспяхова, і яго рашэнні яшчэ больш аб’яднаюць кітайскі народ, будуць садзейнічаць выхаду на якасна новы этап развіцця дзяржавы.