Дата публікацыі

Да 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін між Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай

Юбілейная дата ў гісторыі развіцця беларуска-кітайскіх адносінах для Рэспублікі Беларусь у гэтым годзе мае асаблівае значэнне. Глыбока сімвалічна, што трыццацігоддзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін між Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай, якое адзначаецца 20 студзеня, фактычна адкрывае Год гістарычнай памяці. [1]

Па мерках гісторыі, трыццаць год – гэта невялікі перыяд. Неабходна адзначыць, што за ўвесь час узаемадзеяння між дзвюма краінамі адсутнічаюць канфлікты і супярэчнасці. Наадварот, Беларусі і Кітаю ўдалося пабудаваць усебаковае стратэгічнае і эфектыўнае партнёрства, якое дзякуючы намаганням народаў дзвюх краін набыло ўзорны характар і можа быць прыкладам для іншых дзяржаў. Кіраўнік КНР Сі Цзіньпін вобразна і выразна ахарактарызаваў дружбу між двума народамі кітайскім выразам: «Сапраўдныя сябры застаюцца навекі, повязі дружбы, якія іх звязваюць, мацней за любы, няхай самы трывалы, метал». [2]

Аб’яўлены ў Беларусі Год гістарычнацй памяці з’яўляецца вельмі добрым повадам чарговы раз звярнуць увагу на падзеі, каторыя сталі яркімі старонкамі ва ўмацаванні дружбы між беларускім ікітайскім народамі.

Даследаванні сучасных беларускіх і расійскіх вучоных сведчаць, што адзначаемая юбілейная дата адносіцца толькі да навейшага перыяду супрацоўніцтва між дзвюма краінамі. У сваю чаргу гісторыя беларуска-кітайскіх сувязей уходзіць сваімі каранямі ў значна больш далёкае мінулае.

Лічыцца, што першым з навукоўцаў- усходазнаўцаў беларускага паходжання Кітай наведаў В.М. Кавалеўскі (1800-1878), ураджэнец Гродзеншчыны. У 1830-1831 гадах ён знаходзіўся ў кітайскай сталіцы ў якасці канцэлярскага чыноўніка ў складзе чарговай групы праваслаўных місіянераў, камандзіраванай у Пекінскую духоўную місію. Асноўным навуковым вынікам яго паездкі стала першая ў Еўропе праца «Будзійская касмалогія» (1837), прысвечаная глыбокаму аналізу светапогляднай асновы будзізму.

З Расійскай духоўнай місіяй у Пекіне таксама звязана дзейнасць другога вядомана ўраджэнца беларускіх земляў, адоранага лінгвіста І.А. Гашкевіча (1814-1875гг.). У Кітаі ён працаваў амаль дзесяць гадоў (1840-1849гг) і пакінуў прыкметны след у айчыннай, сусветнай навуцы і ў гісторыі дыпламатыі Расійскай дзяржавы на Усходзе. Сабраныя ім пісьмовы помнікі датычацца пытанняў геаграфіі, этнаграфіі, гісторыі і моў не толькі Кітая, але і іншых краін Усходняй Азіі. На думку вучоных, працы І.А. Гашкевіча павінны стаць прадметам даследавання для ўсіх тых, хто вывучае кітайскую гісторыю. Копіі архіўных матэрыялаў аб службе І.А. Гашкевіча ў Міністэрстве замежных спраў Расійскай імперыі, перададзеныя ў 2021 годзе расійскім бокам, на сённяшні дзень захоўваюцца ў архіве МЗС Беларусі.

У далейшым практычна ў кожным гістарычным перыядзе выхадцы з Беларусі пакінулі свой прыкметны след у справе ўмацавання сувязей з Кітаем. У Беларусі з асобай павагай адносяца да памяці ўдзельнікаў трагічных падзей у сусветнай гісторыі – барацьбы з фашызмам і мілітарызмам. Лётчыкі-беларусы ў складзе групы савецкіх добраахвотнікаў упісалі яркую старонку ў летапіс вайны супраціўлення кітайскага народа японскім захопнікам. Не ўсе героі вярнуліся дадому, больш за 200 пілотаў аддалі свае жыцці за свабоду кітайскага народа і вызваленне чалавецтва ад мілітарызму.

Яркім прыкладам шчырай дружбы беларускага і кітайскага народаў з’яўляецца ўзаемная дапамога ў барацьбе за вызваленне ў гады акупацыі Беларусі з фашысцкай Германіяй (1941-1945 гг.) і акупацыі мілітарысцкай Японіяй значнай частцы Кітая, на якой пражывала каля 70% усяго насельніцтва краіны (1937-1945 гг.). Памяць аб гэтым захоўваюць каштоўныя экспанаты Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Сімвалам удзелу прадстаўнікоў кітайскага народа ў вызваленні Беларусі па праве з’яўляецца цудоўная гісторыя кітайскай дзяўчынкі Чжу Мінь (1926-2009 гг.), дачкi маршала Чжу Дэ – вядомага кітайскага ваеннага, дзяржаўнага і палітычнага дзеяча. Ліхалецце вайны застала яе ў 15-гадовым узросце, калі яна ў чэрвені 1941 года разам з іншымі выхаванцамі Іванаўскага Інтэрдома знаходзілася ў піянерскім лагеры ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. За заслугі ў сумеснай барацьбе з фашызмам у 2007 годзе прафесару Чжу Мінь была ўзнагароджана дзяржаўнай узнагародай – медалём «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».

У Кітаі ў апошнія гады праяўляецца павышаны інтарэс да гісторыі Беларусі. Гэтаму ў значнай ступені пасадзейнічаў выпуск у 2016 годзе на кітайскай мове кнігі «Беларусь: старонкі гісторыі» - сумеснай працы кітайскіх экспертаў-беларусаведаў Чжао Хуэйжун, кіраўніка сектара вывучэння Расіі, Украіны і Беларусі Інстытута Расіі, Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі Акадэміі грамадскіх навук Кітая, і Ван Сяньцзюя, старэйшага навуковага супрацоўніка Цэнтра вывучэння праблем развіцця пры дзяржсавеце КНР. Выданне дазволіла шырокаму колу кітайскіх чытачоў у поўным аб’ёме пазнаёміцца з гісторыяй Беларусі са старажытных часоў да нашых дзён. Гэта першы такі праект у гісторыі двухбаковых адносін і першае выданне ў КНР па гісторыі іншых краін постсавецкай прасторы. Па ацэнках кіраўніцтва АГНК, рэалізацыя такога сумеснага праекта з’яўляецца сведчаннем высокага ўзроўню двухбаковых адносін, якія маюць усебаковы стратэгічны характар. Кніга дапаможа кітайскаму народу больш глыбока пазнаёміцца з гісторыяй Беларусі, а таксама будзе садзейнічаць умацаванню ўзаемнага даверу між народамі дзвюх краін.

К 30-летию установления дипломатических отношений между Республикой Беларусь и Китайской Народной Республикой
Фото: з асабтстага архіва аўтора

Беларусы і кітайцы беражліва і з павагай захоўваюць памяць аб гераічным мінулым сваіх народаў, выступаюць за адстойванне гістарычнай праўды і супраць скажэння гістарычных рэалій. Гэта дазволіць нам разам фарміраваць аб’ектыўныя адносіны грамадства да багатага гістарычнага мінулага.

 


 

[1]Аб’яўлены Указам Прэзідэнта Рэспублікі беларусь А.Р. Лукашэнка №1 ад 1 студзеня 2022г.

[2]Старшыня Кнр Сі Цзіньпін: Няхай сяброўскае супрацоўніцтва між Кітаем і Беларуссю будзе падобна на гулкую і бадзёрую песню. .

[3]Беларусь: старонкі гісторыі/ Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; рэдсавет А.А.Каваленя [і інш.]. - Мінск: Беларуская навука, 2011.- 408с., іл.