Дата публікацыі

Дыпламатыя ведаў як актуальны трэнд у сферы экспарту адукацыйных паслуг

Інтэрнацыяналізацыя адукацыі і экспарт адукацыйных паслуг – гэта лідыруючыя трэнды ў сферы вышэйшай адукацыі на нацыянальным і наднацыянальным узроўнях. Сучасныя адукацыйный паслугі сталі разнавіднасцю інфармацыйнага тавару, які дзяржавы прапануюць на рынку. У гэтым сэнсе здольнасць установы адукацыі забяспечыць іх высокі ўзровень і аператыўна рэагаваць на змены рыначнай кан’юнктуры выступае фактарам яго канкурэнтаздольнасці. Сёння дзяржавы распрацавалі шырокі набор інструментаў па прыцягненні замежных студэнтаў. Падыходы к практычнай рэалізацыі разгортваюцца ў трох пласкасцях: двухбаковы фармат адукацыйных сувязей, шматбаковы або сеткавыя адукацыйныя рэсурсы і глабальная адукацыйная прастора. Пускавым механізмам выступае матывацыя атрымання адукацыі за мяжой. Як паказваюць даследаванні спецыялістаў з розных краін, істотная доля замежных студэнтаў у вышэйшых навучальных установах па ўсім свеце належыць кітайскім студэнтам. У гэтай сувязі вывучэнне матывацыі выезду за мяжу для атрымання вышэйшай адукацыі абітурыентаў з Кітая дае пэўную карціну ўстановак.

Можна вылучыць шэраг асноўных фактараў, якія ўздзейнічаюць на матывацыю навучання за мяжой. Адной з прычын дынамікі росту замежнай адукацыі з’яўляецца зменлівая структура ўзроўню даходаў сем’яў і эканамічнага развіцця тэрыторый Кітая. У жыхароў паяўляецца ўсё больш магчымасцей для фінансіравання навучання дзяцей за мяжой. Пры выбары кітайскімі студэнтамі замежных вышэйшых навучальных устаноў рашаючае значэнне мае навуковая рэпутацыя ўніверсітэта.

Важную ролю адыгрывае зацікаўленасць у вывучэнні мовы, пераважна англійскай. Нават нягледзячы на тое, што ўсё больш бацькоў стымулююць дзяцей вывучаць англійскую мову з ранняга дзяцінства. Валоданне англійскай мовай з’яўляецца істотным фактарам ва ўнутрыкітайскай канкурэнцыі і кар’ерным росце. Гэта вызначае папулярнасць вышэйшых навучальных устаноў англагаворачых краін, пры гэтым найбольшым попытам карыстаюцца прафесіі ў навуковай галіне і сферы бізнеса.

Важным стымулам для кітайцаў з’яўляецца набыццё замежнага жыццёвага вопыту, перадавых ідэй прэстыжных школ і магчымасць пашырэння ўласнага спосабу мыслення. Тыя, хто вяртаецца з вучобы за мяжой, істотна адрозніваюцца ад астатніх, у іх менш шансаў, як кажуць у Кітаі, быць “раздаўленым натоўпам”. Не апошнюю ролю адыгрывае той факт, што дыпломы па шэрагу спецыяльнасцей не прызнаюцца замежнымі вышэйшымі навучальнымі установамі, што прыкметна зніжае канкурэнтныя здольнасці пры выбары работы за мяжой.

У 2020 годзе ўпершыню стала назірацца тэндэнцыя дыверсіфікацыі (пераразмеркавання) накірункаў выезду кітайскіх стуэнтаў на вучобу ў замежныя вышэйшыя навучальныя ўстановы. Гэта прама ці ўскосна звязана са зменамі, што назіраюцца ў палітыцы ЗША ў адносінах Кітая цалкам і кітайскіх студэнтаў (аспірантаў) у прыватнасці, уключаючы працаўладкаванне і іміграцыю. Некаторыя адрозненні можна заўважыць пры аналізе краінавых фактараў. Напрыклад, вялікай папулярнасцю карыстаюцца вышэйшыя навучальныя ўстановы Аўстраліі па прычыне невысокіх патрабаванняў да паступлення пры іх высокай рэпутацыі, камфортнага клімату, “мяккай” міграцыйнай палітыцы, якая дазваляе застацца ў краіне пасля навучання. Адначасова назіраецца нарастаючая дынаміка вяртання кітайскіх выпускнікоў у Кітай.

Што датычыцца саміх адукацыйных трэндаў, каторыя замацаваліся і прайшлі апрабацыю на практыцы, асаблівай увагі заслугоўвае дыпламатыя ведаў, рэалізуемая ў Рэспубліцы Карэя. Яе асноўнай мэтай бачыцца фарміраванне станоўчага іміджу краіны ў палітычнай і эканамічнай галінах. Задачы, якія неабходна выканаць, не абмяжоўваюцца трансферам ведаў, але прадугледжваюць таксама іх абмен у сферы навукі і тэхналогій.

Асаблівасцю адукацыйных запатрабаванняў у сучасным грамадстве таксама выступае іх прыкладны характар – імкненне навучэнцаў атрымаць патрабуемыя кампетэнцыі ў дастаткова вузкія тэрміны і на высокім узроўні. Пагэтаму замежным студэнтам прпануецца навучанне на англійскай мове. Ключавым прынцыпам з’яўляецца прымяненне асобных падыходаў да розных краін і рэгіёнаў. Асаблівую нішу займаюць магістарскія праграмы, у межах каторых ажыццяўляецца свайго роду павышэнне кваліфікацыі і фарміруецца грамадства ведаў па карэйскай праблематыцы.

Веды як актыў выкарыстоўваюцца ў двухбаковым супрацоўніцтве дзяржаў. Гэты падыход дазваляе выдзеліць асаблівыя адукацыйныя нішы, свайго роду інтэлектуальны капітал той або іншай краіны, каторы прапануецца партнёрам. Асаблівую значнасць ён мае ў выпадку цеснага эканамічнага супрацоўніцтва, узаемазалежнасці асобных галін або вытворчасцяў. Адваротным бокам развіцця такога адукацыйнага вектара выступае замацаванне іміджу эксперта за краінай, каторы выходзіць за межы двухбаковага фармату.

У гэтай сувязі ўяўляе цікавасць праект Украіны і Кітая, каторы быў запушчаны летам 2021 года. Ён адпавядае патрабаванням часу, у тым ліку і вымушанай актывізацыі дыстанцыйнага фармату навучання. Альянс украінскіх і кітайскіх універсітэтаў бачыць сваёй мэтай абмен вопытам і перадавымі практыкамі ў кантэксце стварэння і функцыянавання лічбавых адукацыйных платформ для дыстанцыйнага навучання ва ўмовах пандэміі.

Сёння краіны так або інакш прыйшлі да разумення таго, што хуткасць укаранення новых тэхналогій у вытворчы працэс настолькі павялічылася, што стварэнне адаптаваных праграм самім цяжка.

Сур’ёзныя карэктывы ў працэс узаемазалежнасці эканомік унесла глабалізацыя. Міжнародным трэндам становіцца імкненне джяржаў развіваць інтэграцыю ў сферы адукацыі. Асаблівую цікавасць уяўляюць ініцыятывы дзяржаў, каторыя імкнуцца максімальна ўключыць нацыянальную спецыфіку ў глабальныя трэнды. У якасці прыкладу можа быць разгледжана прапанова краін Цэнтральнай Азіі аб развіцці навуковай дыпламатыі і супрацоўніцтве ў сферы адукацыі для дзяржаў рэгіёна, агучаная на кансультатыўнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў. Чакаецца, што гэта будзе садзейнічаць умацаванню культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва праз стварэнне агульнай адукацыйнай прасторы, з узаемным прызнаннем дыпломаў.

Акрамя таго, прадметам дыскусіі навуковай супольнасці крін Цэнтральнай Азі з’яўляюцца пытанні фарміравання адзінай адукацыйнай прасторы. Асноўнымі накірункамі супрацоўніцтва між вышэйшымі навучальнымі установамі, на думку экспертаў, выступаюць прыцягненне замежных грамадзян, акадэмічная мабільнасць, супрацоўніцтва падчас рэалізацыі міжнародных праграм і праектаў, узаемадзеянне ў межах сеткавых універсітэтаў (ШАС і інш.). Менавіта гэтыя накірункі вызначаюць эфектыўнасць кіравання міжнароднай дзейнасцю ўстановы адукацыі і адпавядаюць сучасным запатрабаванням.

Вопыт замежных краін уяўляе цікавасць для Беларусі.Актуальным трэндам у адукацыйнай сферы выступае камбінаторнасць розных падыходаў. Дыпламатыя ведаў пашырае межы адукацыйнага супрацоўніцтва, адначасова дазваляе спалучаць нацыянальны кампанент і інавацыі. Відавочна, што найбольш эфектыўнымі будуць сеткавыя фарматы супрацоўніцтва ў адукацыйнай сферы.

Важнае значэнне пры захаванні агульнага сістэмнага падыходу да пытанняў экспарту адукацыйных паслуг з’яўляецца захаванне краінавай і рэгіянальнай спецыфікацыі.

Матывацыя выбару замежнай вышэйшай навучальнай установы абітурыентамі заснавана на трох ключавых элементах, такіх як вывучэнне замежнай мовы (пераважна англійскай), атрыманне запатрабаванай спецыяльнасці, прэстыжнасць вышэйшай навучальнай установы і кваліфікацыі.

Улічваючы стратэгічны характар адносін Беларусі і Кітая, дадзеная парадыгма можа быць выкарыстана для пашырэння экспарту айчынных адукацыйных паслуг. Намаганні павінны быць накіраваны на павышэнне сімвалічнага капіталу беларускіх вышэйшых навучальных устаноў за кошт запатрабаваных спецыяльнасцей (эканоміка, медыцына, музыка) і канкурэнтаздольнасці будучых выпускнікоў (выкладанне на англійскай мове).

Беларуская эканоміка ўцягнута ў рэгіянальныя эканамічныя мадэлі, дзякуючы чаму ўяўляецца жыццёва неабходнай і інтэграцыя ў адукацыйную прастору рэгіёна.

Беларуская ініцыятыва “еўразійскага кампанента” ў адукацыйным маршруце адпавядае парадыгме дыпламатыі ведаў. З улікам сістэмнага павароту ў Азію галоўным бачацца задачы па фарміраванні іміджа краіны, асабліва яе інвестыцыйнай прывабнасці, замацаванню нішавага сегмента ў адукацыйных паслугах Еўразійскай прасторы.