Тэндэнцыя запавольвання росту сусветнай эаномікі, якая ясна праявілася ў 2019 годзе, працягнулася і ў 2020-м. Насуперак стэрэатыпу, які бытуе, аб тым, што прычынай эканамічнага спаду выступілі пандэмія COVID-19 і спалучаныя з ёй сацыяльныя напружанасць і палітычная турбулентнасць у шэрагу краін, эксперты гавораць толькі пра абвастрэнне «хранічных болек» сусветнай эканомікі. На іх думку, каронакрызіс пагоршыў рызыкі, звязаныя з дзесяцігадовай хваляй росту аб’ёмаў запазычанасці па ўсім свеце, у выніку чаго адбудзецца даўно прагназуемае запавольванне тэмпаў патэнцыяльнага росту эканомікі на працягу наступных дзесяці гадоў.
Вынаходніцтва і рэгістрацыя вакцын, а таксама хуткія тэмпы аднаўлення эканомікі Кітая , на долю якога прыпадае больш за 18% сусветнага УВП (па парытэту пакупніцкай здольнасці) сталі повадам для паляпшэння большасцю буйных міжнародных арганізацый раней зробленых імі глабальных прагнозаў.
Яшчэ адна прычына, па якой прагнозы становяцца больш аптымістычнымі, заключаецца ў тым, што ў свеце паступова зніжаецца нявызначанасць адносна будучыні. Дзякуючы рашэнню ўлад большасці краін у час другой хвалі не прымаць жорсткіх мер і ўводзіць абмежаванні толькі ў сферах, якія маюць на ўвазе цесныя міжасобасныя зносіны (забавы, турызм і гасціннасць), узровень стрэсу знізіўся, пачала аднаўляцца дзелавая актыўнасць і тэндэнцыя да кампенсацыйнага росту стала відавочнай.
Уздзеянне сацыяльных, кагнітыўных і эмацыяльных фактараў на паводзіны ў сферы эканомікі, прыняцце эканамічных рашэнняў некатаромі асобамі і ўстановамі і наступствы гэтага ўздзеяння на рыначныя перамены (цэны, прыбытак, размеркаванне рэсурсаў) вывучвецца эканомікай паводзін.У межах дадзенага накірунку даследаванняў часта ўжывецца тэрмін «эканамічныя паводзіны» – лагічны выбар з магчымых альтэрнатыў з мэтай мінімізацыі выдаткаў і атрымання максімальнай выгады, якая па сутнасці з’яўляецца адаптацый насельніцтва да зменлівага асяроддзя.
Як лічаць экперты, хаця эканамічны крызіс працягнецца не адзін год, масавая вакцынная каардынацыя дзеянняў і супрацоўніцтва прывядуць да паступовага аднаўлення сусветная эканомікі ў 2021-2022 гадах.
У той жа час эксперты ўгледжваюць шэраг істотных рызык для сусветнай эканомікі ў 2021 годзе. У іх ліку - кароткачасовы тэрмін дзеяння вакцыны, рызыка мутацыі каронавірусу, змяненне ўведзеных абмнжавальных мер у Еўропе і ЗША без адэкватнага адсочвання ланцужкоў заражэння, «памылкі рэгулятараў», звязаныя з заўчасным узмацненнем жорсткасці грашова-крэдытнай палітыкі, абвастрэнне праблем з устойлівасцю пазыковай сітуацыі ў краінах, дзе фарміруецца рыначная эканоміка ўжо ў гэтым годзе, некантралюемыя слабыя бакі банкаўскага сектару ва ўмовах, калі на першы план выходзіць рызыка неплацежаздольнасці, к таксама для асобных краін – увядзенне санкцый.
На аснове аналізу глабальных прагнозаў могуць быць вылучаны тэндэнцыі развіцця сусветнай эканомікі на 2021 год.
Па-першае, тэмпы аднаўлення сусветнай эканомікі застануцца невысокімі. Эксперты адзначаюць, што сінхроннае глабальнае аднаўленне, калі рост як на развітых, так і на рынках, якія развіваюцца, паскараюцца адначасова, адбываецца дастаткова рэдка (апошні раз гэта было ў 2017 годзе), аднак падобная з’ява можа адбыцца ў другім квартале 2021 года. Адной з прычын стрыманага эканамічнага росту называецца гандлёвы канфлікт, які працягваецца, паміж ЗША і Кітаем, у каторага самыя спрыяльныя эканамічныя перспектывы.
Па-другое, аднаўленне эканомікі будзе нераўнамерным для розных рэгіёнаў. Па ацэнках экспертаў, найбольш істотныя выдаткі перажываюць рэгіёны, якія толькі развіваюцца. Прыкметна эканамічны рост запавольваецца ў тых краінах, якія сур’ёзна пацярпелі ад пандэміі COVID-19 і яе пабочных эфектаў праз турыстычнкую дзейнасць і экспарт прамысловых тавараў.
У прыватнасці, эксперты лічаць, што сярод краін былога СССР адносна хуткі аднаўленчы рост прагназуецца для Узбекістана, Кыргызстана, Грузіі, Таджыкістана –ва ўсіх гэтых краінах, роўна як ва Украіне і ў Малдове, тэмпы росту УВП у бліжэйшыя два гады могуць перавысіць расійскія. Краіны, эканоміка якіх заснавана на сферы паслуг, такія як Францыя, Вялікабрытанія, Іспанія, або чыя эканоміка збольшага арыентавана на экспарт тавараў вытворчага значэння, такія як Японія і Германія, да канца 2021 года не адновяць аб’ёмы вытворчасці. Гадавыя тэмпы росту эканомікі Еўразоны будуць невысокімі з-за павольнага аднаўлення прамысловай вытворчасці.
Па-трэцяе, прагнозы на бліжэйшую перспектыву застаюцца вельмі няпэўнымі і дапускаюць шматсцэнарнасць. Працэс аднаўлення эканомікі можа адбывацца па-рознаму: хуткі рост за рэзкім спадам (V-вобразны сцэнарый), эканамічная актыўнасць будзе знаходзіцца на больш нізкім узроўні (U-вобразны сцэнарый), пасля аднаўлення пачнецца рэзкі спад, а затым – зноў нарошчванне актыўнасці (W-вобразны сцэнарый) і г.д. Найбольш пераканаўчым уяўляецца К-вобразны сцэнарый, калі лінія «ўверх» сімвалізуе сектары эканомікі, якія паскорана растуць падчас пандэміі (анлайн-магазіны і забавы, сэрвісы для відэаканферэнцый,біятэхналогіі і фармацэўтыка), а лінія «ўніз» адносіцца да ўсіх астатніх галін, уключаючы энергетыку, турызм і гасціннасць.
Па-чацвёртае, галіны, арыентаваныя на ўнутраны попыт, будуць дэманстраваць больш высокую дынаміку. Стымулюючая грашова-крэдытная палітыка і палітыка пашырэння бюджэтных расходаў акажуць пазітыўнае ўздзеянне перш за ўсё на ўнутраны попыт. Кампаніі,арыентаваныя на ўнутраны рынак (сектар паслуг і будаўніцтва), будуць дэманстраваць аперажальную дынаміку ў параўнанні з тымі кампаніямі, якія спадзяюцца на даходы з-за мяжы і на глабальна інтэграваныя ланцужкі паставак.
Па-пятае, захаваецца высокі ўзровень сацыяльнага напружання ў выніку зніжэння ролі дзяржавы як інструмента сацыяльнай справядлівасці. Узмацніцца ціск на рэгулятараў з боку асобных сацыяльных груп і пластоў, якія заклікаюць да змен фінансава-бюджэтнай палітыкі ў бок большага размеркавання даходаў на іх карысць. У гэтай сувязі, на думку экспертаў, аднаўленне сусветнай эканомікі павінна суправаджацца накіраванымі на пашырэнне магчымасцей мігрантаў і ўразлівых пластоў насельніцтва, а таксама змякчэнне наступствай змянення клімату.
Ідэалогія форуму Давос-2021 складаецца з «вялікай перазагрузкі капіталізму»,якая павінна распасцірацца далей эканамічных мер: «глабальныя дзеянні павінны падмацоўвацца місіяй па змене грамадства, каб зрабіць яго больш інклюзіўным і згуртаваным, каб забяспечыць адпаведнасць экалагічнай і сацыяльнай устойлівасці».
Эканамічную сітуацыю ў Беларусі міжнародныя арганізацыі ацэньваюць праз прызму беспрэцэндэнтнага вопыту рэспублікі ў барацьбе з пандэміяй COVID-19.Менавіта ў жорсткай пазіцыі Главы дзяржавы па недапушчальнасці лакдаўна, характэрнага для большасці краін свету, эксперты бачаць прычыну не такога значнага спаду беларускай эканомікі, які прагназаваўся як экспертамі, так і эканамічнымі ўладамі краіны.
Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту Рэспублікі Беларусь, аб’ём УВП у супастаўных цэнах за перыяд са студзеня па лістапад 2020 года склаў 99,1%. У сённяшніх цэнах канстатуецца аб’ём УВП, роўны 133,9 мільярдаў рублёў, што на 0,9% менш, чым за аналагічны перыяд 2019 года. Бюджэт Беларусі на 2021 год звёрстаны з тым мэтавым паказчыкам, што УВП прырасце на 1,8% (у 2022 годзе – 102,9%, у 2023 годзе – 103,8%).
Разам з тым прагназуецца, што прарыву за кошт раскрыцця ўнутраных рэзерваў у 2021 годзе ў эканоміцы Беларусі не адбудзецца. Надзеі на эканамічны рост і станоўчую дынаміку УВП экперты звязваюць з канчатковым пераадоленнем пандэміі ў свеце. Больш за тое, адзначаюцца асобныя спробы «навешвання» на рэспубліку ярлыка краіны, нібы вінаватай у «далучэнні» эканомікі як мінімум рэгіянальнага маштабу.
Згодна з прагнозам Сусветнага банка на 2021-2022 гады, нягледзячы на эканамічны рост краін Усходняй Еўропы і краін Цэнтральнай Азіі ў 2021 годзе (хаця і ўсяго на 3,3% і будзе аднаўляцца з цяжкасцю), Беларусь застанецца адзінай постсавецкай краінай, эканоміка якой скароціцца. Пры тым маючая месца палітычная напружанасць у Беларусі называецца адной з галоўных прычын сціплага эканамічнага росту Усходняй Еўропы ў 2021годзе на 1,3%.
У ліку асноўных рызык для эканомікі Беларусі ў кароткатэрміновай перспектыве замежныя эксперты (уключаючы экспертаў РБК, Цэнтра макраэканамічных даследаванняў «Ашчадбанка») указваюць на падзенне УВП, абясцэньванне нацыянальнай валюты, рост дзяржаўнай пазыкі, вельмі маруднае назапашванне золатавалютных рэзерваў, татальная «прывязка» да даляру, дэфіцыт бюджэту, страты на прыпыненні паставак расійскай нафты, вельмі «заняты» дзяржаўны сектар з шэрагам нерэнтабельных прадпрыемстваў, пераезд бізнесу ў іншыя юрысдыкцыі, асабліва IT-кампаній,пазбаўленне замежных інвестыцый і крэдытаў, знешнепалітычны ціск з боку ЕС і ЗША.
Практычна ўсе незалежныя даследчыя цэнтры краіны (уключаючы Даследчы цэнтр ІПМ, Даследча-адукацыйны цэнтр BEROC) падвяргаюць крытыцы афіцыйныя прагнозы развіцця эканамічнай сітуацыі ў Беларусі. Галоўнымі аргументамі незалежных эканамістаў выступаюць «нестабільнасць» грамадска-палітычнай сітуацыі і стэрэатыпы, якія фарміруюцца ў айчынным бізнес-асяроддзі, адносна намераў эканамічных улад.
Па выніках праведзенага Кастрычніцкім эканамічным форумам (KEF) у снежні 2020 года апытвання 211 кампаній, рэалізацыя намераў «надрукаваць грошай і даць іх дзяржаўным прадпрыемствам на мадэрнізацыю», «устанавіць жорсткі кантроль над цэнамі», «стварыць буйныя холдзінгі на базе дзяржаўных прадпрыемстваў і канцэрнаў» пагоршыць эканамічную сітуацыю ў Беларусі, «правядзенне маштабнай прыватызацыі дзяржаўных прадпрыемстваў» нязначна яе палепшыць, а «рэзкае скарачэнне тэрмінаў падключэння да электрасетак і другой інфраструктуры» нічога не зменіць.
Разам з прафесійным поглядам на эканамічныя працэсы і тэндэнцыі, тыповай з’явай часу стала мноства павярхоўных публікацый, якія багатыя на «крытыку дзеля крытыкі»ў духу «крыніц для эканамічнага росту, павышэння дабрабыту насельніцтва ў нас практычна не засталося». У выніку падобнай рыторыкі ў значымай частцы насельніцтва рэспублікі фарміруецца трывожна-дэпрэсіўны вобраз будучай беларускай эканомиікі, які пагаршаецца па меры аддалення перспектывы. Пацверджаннем таму з’яўляецца ў тым ліку вынікі сацыялагічных даследаванняў.
Напрыклад, па дадзеных праведзенага Цэнтрам сацыяльна-гуманітарных даследаванняў УА «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт» у лістападзе – снежні 2020 года апытвання, палова насельніцтва Беларусі (49,6%) называе сацыяльны-эканамічнае палажэнне ў краіне дрэнным, трэцяя частка (35,2%) – сярэднім і толькі 5,3% - добрым. Пры гэты дамінантная большасць беларусаў (44,3%) лічаць, што ў бліжэйшыя паўгады сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў Беларусі пагоршыцца, чвэрць (24,4%) – не зменіцца, 7,1% - палепшыцца.
Сярод беларускіх незалежных даследчых цэнтраў дамінуе пазіцыя, згодна з якой ключавая праблема эканомікі рэспублікі заключаецца не столькі ў эканамічным спадзе, колькі ў т.зв. стагфляцыі, якая праяўляецца ў наяўнасці адначасова двух складнікаў: адсутнасць эканамічнага росту і высокіх інфляцыйных чаканняў. Ва ўмовах, якія склаліся, прапануецца шукаць тыя накірункі, каторыя маглі б «запусціць» нацыянальную эканоміку без істотнай шкоды ад ігфляцыі.
Пазітыўнымі маркерамі ва ўказаным кантэксце з’яўляюцца пазіцыі Беларусі ў Глабальным індэксе эканамічнага мыслення (15-е месца з 74) і Глабальным індэксе інавацый (64-е месца са 131) па выніках 2020 года,якія сведчаць пра высокую ступень гатоўнасці беларускага грамадства да пераходу да эканамічнага росту на аснове ўкаранення інавацый і інавацыйнай творчасці. Падобныя арыенціры адлюстраваны ў Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады і шэрагу праектаў нарматыўных прававых актаў.
Так, мэтамі праектаў Дэкрэту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб развіцці прадпрымальніцтва і выключэнні залішніх патрабаванняў, прад’яўляемых да бізнесу», Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб удасканаленні кантрольнай (надзорнай) дзейнасці», падрыхтаваных у адпаведнасці з рашэннем Главы дзяржавы па правядзенню работы, накіраванай на лібералізацыю прадпрымальніцкай дзейнасці, абазначаны развіццё прадпрымальніцкай ініцыятывы, стымуляванне дзелавой актыўнасці і выключэнне залішніх патрабаванняў, прад’яўляемых да бізнесу, зніжэнне ўздзеяння з боку кантралюючых (надзорных) органаў на прадпрымальнікаў.
Такім чынам, прагназаванне развіцця эканамічнай сітуацыі ў Беларусі становіцца жорсткім канкурэнтным асяродкам «ф’ючэ-мейкераў» за фарміраванне вобраза будучай эканомікі рэспублікі і права прадвызначаць рэальныя эканамічныя паводзіны людзей. Фактычна сёння сфарміраваны дзве процілеглыя «карціны свету»: эканамічнымі ўладамі Беларусі – стабільна пазітыўная, міжнароднымі арганізацыямі і беларускімі незалежнымі даследчымі цэнтрамі – стагфляцыйная з тэндэнцыяй няўхільнага эканамічнага і геапалітычнага паслаблення. Гэта значыць, калі ў першым выпадку эканамісты зыходзяць з задачы стымуляваць эканамічную актыўнасць насельніцтва і ў выніку – «падбадзёрыць» нацыянальную эканоміку, то ў другім, наадварот, увесці грамадства ў дэпрэсіўны стан і тым самым мінімізіраваць шанцы эканамічнага развіцця пад кіраўніцтвам дзейсных улад.
У склаўшыхся ўмовах ключавое значэнне мае давер грамадства да прапанаваных мадэляў, які залежыць ад суадносін дэкларуемых пастулатаў з паўсядзённай рэальнасцю (дынаміка цэн, курсу валют, пакупніцкай здольнасці, заробкаў, стварэнне даходных вытворчасцяў і рабочых месцаў). Канкрэтныя, якія адчуваюцца ўжо ў бліжэйшы час, вынікі рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады і іншых рашэнняў, ухваленыя Шостым Усебеларускім народным сходам, будуць садзейнічаць, з аднаго боку, павышэнню даверу к беларускай эканамічнай мадэлі, а з другога – узмацняць пазітыўны змест прагнозаў у адносінах да Беларусі.