За апошняе дзесяцігоддзе пандэмія аказала самы вялікі ўплыў на сусветную эканоміку. Спыняліся цэлыя прамысловыя галіны, паколькі спыніліся ланцужкі паставак, вымерлі рынкі. Зараз ідзе барацьба за рынкі, у тым ліку за ваенна-прамысловыя. Так, ва Украіне быў дастаткова моцны абаронча-прамысловы комплекс, але сёння ён цалкам сцёрты з твару зямлі. Расійскія і беларускія ВПК знаходзяцца пад санкцыямі, пагэтаму гэты рынак будуць дзяліць ЗША, Еўропа, асобныя краіны.
Ідзе глабальны перагляд і перадзел рынку збыту, а таксама эканамічнага, фінансавага. Сітуацыя ва Украіне толькі садзейнічала гэтаму. Галоўны бенефіцыяр – ЗША, паколькі яны непасрэдна ў гэтым не ўдзельнічаюць, знаходзячыся далёка ад Еўропы. Да таго ж Амерыка валодае дастаткова моцнай эканомікай. Таксама трэба ўлічваць пастаўкі ўзбраення ва Украіну, каторыя зараз адбываюцца, павелічэнне сіл у рэгіёне – у Польшчы, краінах Балтыі, іншых краінах. Так, Польшча падпісала з амерыканскім бокам дагавор на пастаўку рэспубліцы 250 танкаў Abrams – у ЗША гэта мільярды.
ЗША зацікаўлены ў тым, каб канфлікт ва Украіне працягнуўся як мага даўжэй, каб туды паступіла як мага большая колькасць узбраення, паколькі ад гэтага залежыць выгада непасрэдна для амерыканскіх вытворцаў. Пагэтаму падліваеца гэта масла ў агонь.