Упершыню ў гісторыі ЗША выбары кіраўніка дзяржавы выклікалі сумненне ва ўстойлівасці дэмакратычных інстытутаў у краіне. Беспрэцэдэнтныя меры бяспекі робяць гэта некалі ўрачыстае шоу трывожным і недамоўленым.
Адначасова ўнутраныя падзеі збліжаюць ЗША з усім астатнім светам. Сёння большасць краін – малых і вялікіх – апынуліся ў адной лодцы, з падобнымі праблемамі ў сацыяльнай і дзяржаўнай сферы. І кожная з краін вымушана шукаць уласныя шляхі выхаду з крызісу. Дыялог як разумны і найбольш эфектыўны шлях разрашэння супярэчнасцяў у грамадстве патрабуе наяўнасці моцнай палітычнай волі ўсіх удзельнікаў. Пераход да гэтай стадыі – гэта пытанне часу.
Сёння ж на фоне палітычнай палярызацыі ўсе сродкі добрыя. Сітуацыя, каторая складваецца вакол яшчэ дзеючага Прэзідэнта ЗША Д. Трампа, - яркае таму пацверджанне. Двайны імпічмент, паказальная блакіроўка ў сацыяльных сетках, абвінавачванні ў падбухторванні да мяцяжу абодвума бакамі з лёгкасцю тлумачацца артыкуламі Канстытуцыі, каторая мае розныя тлумачэнні ў залежнасці ад мэтаў бакоў. Прыхільнікі Д.Трампа называюць імпічмент актам палітычнай помсты. На самой справе пытанне аб канстытуцыйнай працэдуры імпічменту Прэзідэнту, паўнамоцтвы якога закончыліся, яшчэ трэба будзе рашыць юрыстам. З другога боку, небяспека для грамадства сапраўды вялікая. За Д.Трампам стаіць амаль 70 млн. амерыканцаў. Акрамя таго, трэба памятаць пра рызыкі стварэння прэцэндэнта. У гісторыі ЗША такіх да сённяшняга часу не было. Відавочна, што нягледзячы на шэраг эмацыянальных заяў, імпічмент як палітычная працэдура будзе адбывацца ў адпаведнасці з устаноўленымі правіламі і зойме некалькі тыдняў. Галоўнай яго мэтай падносіцца пазбаўленне магчымасці Д.Трампа прымаць удзел у выбарах 2024 года. Аднак рэальны вынік на сённяшні дзень – гэта ўдар па іміджу Рэспубліканскай партыі ЗША і імкненне максімальна раскалоць лагер прыхільнікаў Д.Трампа.
Разам з тым плануемы зварот новай Адміністрацыі Дж.Байдэна да міжнародных дамоў у сферы экалогіі, кантролю над узбраеннем, а таксама ўзаемадзеянню з міжнароднымі арганізацыямі ўсяляе асцярожны аптымізм. Каманда абранага Прэзідэнта ўключае шырокае кола асоб, якія маюць моцны навуковы бэкграунд і практычны вопыт работы на вышэйшых дзяржаўных пасадах.
Павестка дэмакратаў у эканамічнай плоскасці бачыцца больш прагматычнай. Яны пачнуць дзейнічаць ва ўмовах новай рэальнасці – унутранай нестабільнасці і неабходнасці рэалізоўваць традыцыйную практыку “раздачы сацыяльных ільгот” і “прасоўвання глабальных тэхналагічных карпарацый”. Адначасова будуць прыкладзены намаганні, накіраваныя на глабальнае прасоўванне дэмакратыі і аднаўлення дыпламатычнага лідарства ЗША.