Дата публікацыі

Медыявымярэнні ў фокусе БІСД

Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў комплексна падыходзіць да вывучэння і аналізу працэсаў, якія адбываюцца ў беларускай інфармацыйнай прасторы. Мы адсочваем медыйныя трэнды і аналізуем даступныя інфармацыйныя плыні. Стараемся працаваць з інфармацыяй па-новаму, выкарыстоўваючы “вялікія даныя” і сучасныя алгарытмы.

У цяперашні час мы глыбока вывучаем сусветны вопыт прымянення розных падыходаў і тэхналогій у сферы медыявымярэнняў.

Малюнак
Медиаизмерения в фокусе БИСИ

Наша экспертная група з ліку беларускіх IT-спецыялістаў ва ўзаемадзеянні з прадстаўнікамі тэлеканалаў, праваўладальнікамі, спецыялістамі ў галіне рэкламы распрацавала праграмны прадукт для апрацоўкі і аналізу даных, якія паступаюць з тэлевізійных платформ IPTV, які ў цяперашні час ужо прымяняецца найбуйнейшымі ўдзельнікамі беларускага рынку тэлевізійнай рэкламы.

Малюнак
Медиаизмерения в фокусе БИСИ

 

Да канца бягучага года на рынку запрацуе адзіны беларускі незалежны вымяральнік, які адпавядае ўсім міжнародным стандартам. Да гэтага часу дадатковай крыніцай інфармацыі аб тэлеглядзенні для рэкламнага рынку будзе аналітычны прадукт БІСД. Названы падыход падтрыманы на нарадзе Кіраўніка дзяржавы з кіраўнікамі вядучых дзяржаўных СМІ 11 лютага 2020 года.