У беларускім грамадстве традыцыйна захоўваецца асаблівая роля жанчыны ў выхаванні дзяцей, падтрыманні сямейных традыцый і каштоўнасцяў. Пры гэтым адбываюцца непазбежныя працэсы трансфармацыі сацыяльных функцый. Развіццё грамадзянскіх інстытутаў, грамадскіх рухаў зрушыла баланс гендэрных правоў і магчымасцяў, забяспечыўшы больш шырокае прадстаўніцтва жанчын у палітычным жыцці краіны, у вырашэнні важных кіраўнічых задач. Прадстаўніцы прыгожага полу развіваюць буйныя бізнес-праекты, актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці краіны і нават у рэалізацыі Беларускай касмічнай праграмы.
Толькі з 2018 па 2022 год доля жанчын-прадпрымальнікаў вырасла з 31,5% да 36,4%, доля жанчын сярод кіраўнікоў устаноў вышэйшай адукацыі з 9,8% да 14%.
Да 2021 года жанчыны склалі 53,7% дзяржаўных служачых вышэйшага звяна супраць 48% у 2017 годзе. Стаў больш адчувальным іх удзел у працы вышэйшага прадстаўнічага заканадаўчага органа Рэспублікі Беларусь: доля месцаў, займаных жанчынамі ў Нацыянальным Сходзе, вырасла з 29,3% у 2013 годзе да 35,3% у 2022 годзе. Пры гэтым доля жанчын сярод дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў склала да 2022 года 41,1 % (у 2013 годзе – 26,6 %).
Выбарчая кампанія бягучага года пацвердзіла тэндэнцыі, якія азначыліся: дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання сталі 37 жанчын, што складае 33,6% агульнага складу.