Новаўвядзенні бягучай уступнай кампаніі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы рэспублікі датычыліся пытанняў замацавання таленавітай моладзі, дапамогі рэгіяналным вышэйшым навучальным установам, аптымізацыі экзаменацыйных працэдур у «адукацыйнай вертыкалі». У цэлым гэта ўспрынята экспертнай супольнасцю і грамадствам дастаткова пазітыўна. Аднак адзначаецца важнаць праработкі і іншых праблемных аспектаў сістэмы вышэйшай адукацыі ў межах падрыхтоўкі кваліфікаваных матываваных спецыялістаў. У якасці ключавых такіх аспектаў можна разглядаць пытанні прафесійнай прыгоднасці.
Так, па ацэнках маладых спецыялістаў Віцебскай вобласці, асноўнай прычынай (больш за 43%) нізкай замацаванасці кадраў пасля абавязковай адпрацоўкі (а часам і спынення адпрацоўкі рознымі спосабамі) і цалкам «захавання ў прафесіі» выступае неабдуманы выбар спецыяльнасці або расчаравання ў ёй. У выніку значныя сродкі, якія затрачваюцца на падрыхтоўку спецыялістаў, «рассейваюцца», паколькі пасля «апускання ў прафесію» многія пакідаюць не толькі рабочыя месцы, але і абраную сферу дзейнасці, што прыводзіць да «вымывання» кадраў, стварае цяжкасці з фарміраваннем праслойкі вопытных спецыялістаў у галіне.
Гэта сведчыць аб недастатковасці прафарыентацыйнай работы і вытворчай практыкі як асноўных крыніц фарміравання ўяўлення будучых спецыялістаў аб прафесіі. У сувязі з гэтым наспела неабходнасць ацэнкі матывацыйных пераваг выпускнікоў школ, іх гатоўнасці да асваення пэўнай прафесіі, разумення яе зместу, плюсаў і мінусаў той або іншай прафесійнай дзейнасці (асабліва па спецыяльнасці медыцынскага, педагагічнага і ветэрынарнага проофіля).
Частковым рашэннем такой праблемы можа стаць развіццё практыкі профільных класаў, якія дастаткова нядрэнна паказалі сябе па педагагічным і аграрным профілях. Навучэнцы паспяваюць зразумець «асноўныя рэальнасці» прафесіі і падыходзяць да ўступнай кампаніі з больш абдуманнай пазіцыяй У 2023 годзе з класаў (груп) педагагічнага профіля выпусцілася звыш 400 навучэнцаў. Кожны шосты працягнуў навучанне ў рэгіёне па профілі, паступіўшы ў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава (выпускнікі педагагiчных класаў займаюць каля 12% у наборы ВНУ на бюджэтныя месцы), частка папаўняе рады абітурыентаў БДПУ імя Танка.
Мэтазгодна распрацоўваць і ўкараняць і іншыя фарматы прафесійнага адбору будучых абітурыентаў з прыцягненнем вышэйшых навучальных устаноў. Добра зарэкамендаваў сябе ў гэтым накірунку валанцёрскай работы вучняў старэйшых класаў (у якасці тэхперсанала, асістэнта медработніка і г.д.) пры медыцынскіх установах, які практыкуецца, напрыклад, у Германіі як форма прафарыентацыйнай работы. Распаўсюдзіць яго магчыма і на іншыя галіны. Дадзены падыход – добрая магчымасць на практыцы ацаніць патэнцыял кожнага абітурыента.