На фоне павелічэння прызнання Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна (далей АЦР) ў якасці лакаматыва і цэнтра будучага сусветнага развіцця і росту важна звярнуць увагу на «гістарычную» падзею, якая адбылася 12 сакавіка – віртуальны саміт Чатырохбаковага дыялога па пытаннях бяспекі на ўзроўні нацыянальных лідараў ЗША, Японіі, Аўстраліі і Індыі. Неафіцыйны фармат «чацвёркі» або «квадрата», які з падачы Токіа з 2007 года з рознай ступенню актыўнасці, нацыянальнай уцягнутасці і паспяховасці спрабуюць прасоўваць яго ўдзельнікі.
Правядзенне экспрэс-аналізу тэматычных публікацый вядучых азіяцкіх аналітычных цэнтраў (у асноўным – індыйскіх) дае падставу для наступных агульных вывадаў.
У якасці ключавога нараціва прадказальна гучыць тэзіс пра наяўнасць прычынна-выніковай сувязі між актывізацыяй «чацвёркі» і «аднабаковымі і экспансіянісцкімі дзеяннямі» Кітая ў рэгіёне. У гэтай сувязі новая вашынгтонская адміністрацыя імкнецца ўцягнуць у супрацьстаянне з Пекінам сваіх рэгінальных партнёраў, у тым ліку ў рамках канцэпцыі Інда-Ціхаакіянскага рэгіёна.
Па меры набліжэння «квадрата» да магчымай інстытуцыяналізацыі, яго ўдзельнікі, напэўна, маюць намер больш цесна працаваць з ключавымі рэгіянальнымі акторамі. Так, каб супакоіць краіны-члены АСЕАН на фоне геапалітычнай турбулентнасці, лідары выразілі «рашучую падтрымку адзінства і цэнтральнай ролі АСЕАН у Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне».
Аднак многія краіны АСЕАН не хочуць адкрыта займаць чый-небудзь бок у супрацьстаянні між ЗША і Кітаем. Большасць з іх ухваляюць прысутнасць амерыканцаў у рэгіёне, але і ўсведамляюць свае выгады ад супрацоўніцтва з КНР, якая, хутчэй за ўсё, так ці інакш будзе заставацца асноўным гандлёвым партнёрам.
Улічваючы планы Францыі, Велікабрытаніі і Германіі паглыбіць узаемадзеянне з Інда-Ціхаакіянскім рэгіёнам, эксперты не выключаюць у будучым пашырэння «квадрата» за кошт еўрапейскіх краін.
Хаця марская бяспека дамініравала ў парадку работы саміта, асноўная ўвага надавалася ўздзеянню COVID-19 на эканоміку і здароўе людзей, змене клімата, агульным праблемама у кіберпрасторы, крытычным тэхналогіям, барацьбе з тэрарызмам, інвестыцыям у якасную інфраструктуру, а таксама гуманітарнай дапамозе і ліквідацыі вынікаў стыхійных бедстваў.
Лідары «квдрата» дамовіліся запусціць праграму супрацоўніцтва ў галіне вакцын для краін Інда-Ціхаакіянскага рэгіёна з упорам на Паўднёва-Усходнюю Азію (АСЕАН), якая, у выніку поспеху, можа быць адноўлена ў іншых сектарах.
Безумоўна, заяўленая мэта ініцыятывы – рашыць адну з самых сур’ёзных праблем аховы здароўя шляхам стварэння магчымасцей хуткай вакцынацыі вялікай колькасці людзей – заслугоўвае адабрэння і падтрымкі. Аднак, больш уважліва разглядаючы, можна ўбачыць латэнтную спробу супрацьдзеяння кітайскай вакцыннай дыпламатыі (Шоўкавага шляху здароўя), якая ахоплівае ўжо больш за 60 краін свету.
У многіх адносінах рашэнне краін «чацвёркі» засяродзіцца на барацьбе з пандэміяй знамянуе новы падыход да Кітая. Хаця адміністрацыя Байдэна працягвае прытрымлівацца ў гэтым пытанні метаду Трампа, адначасова яна імкнецца прыўнесці туды сваю «дабаўленую вартасць», асабліва ў частцы фарміравання шматбаковасці і стварэння комплекснага выкліку Пекіну.
З большага гэтыя нюансы знайшлі адлюстраванне ў першай за ўсю гісторыю існавання «квадрата» сумеснай заяве лідараў, якую некаторыя эксперты палічылі раўназначнай аб’яўленню новай халоднай вайны між ЗША і іх саюзнікамі і Кітаем. У дакуменце, які вызначае асноватворныя прынцыпы, мэты і «дух чацвёркі» (ускосная адсылка да «шанхайскага духу», пра які часта гавораць удзельнікі мерапрыемстваў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва), гаворыцца пра неабходнасць выдзеннябарацьбы «за рэгіён, які з’яўляецца свабодным, адкрытым, інклюзіўным, здаровым, каторы абапіраецца на дэмакратычныя каштоўнасці і не абмежаваным прымусам».
Эксерты мяркуюць, што далейшая дынаміка развіцця «квадрата» будзе залежаць ад зваротнай рэакцыі Кітая, яго ўспрыняцця ў вачах АСЕАН, а таксама ад здольнасцей рэальна выконваць узятыя абавязкі.
Кітайскі партыйны рупар Global Times напярэдадні саміта ўжо папярэдзіў, што спроба аднавіць «НАТА ў Азіі» не завяршыцца поспехам. У сваю чаргу, Расія раней пазіцыяніравала «чацвёрку» як «новую ігру» Захаду, прызваную ўцягнуць Індыю ў антыкітайскія стратэгіі і падарваць інда-расійскія адносіны.
На фоне такой рыторыкі галоўнай задачай для краін-членаў «квадрата» стане балансіроўка эканамічных сувязей у рэгіёне пры адначасовым стрымліванні экспансіі Кітая.
Усе краіны-ўдзельніцы «чацвёркі» ў значнай ступені залежаць ад кітайскіх ланцужкоў паставак, і кожная з іх больш эканамічна інтыгрыравана з Кітаем, чым адна з адной, асбліва Індыя і Японія. Кітай з’яўляецца для іх першым або другім па велічыні гандлёвым партнёрам. Пагэтаму частка індыйскіх аналітыкаў мяркуе, што менавіта Нью-Дэлі зможа ўдыхнуць жыццёў праект, стаўшы альтэрнатывай кітайскай «сусветнай фабрыцы».
Індыя, безумоўна, лічыцца важным элементам любой стратэгіі ў рэгіёне. Але да сённяшняга часу ў Нью-Дэлі не рашаліся прама блакіравацца з ЗША для стрымлівання Кітая і надаваць свайму ўдзелу ў «чацвёрцы» адкрыты антыкітайскі характар. У той жа час расце разрыў у нацыянальнай магутнасці, доўгатэрміновае памежнае супрацоўніцтва, іншыя спадарожныя фактары ў будучым цалкам маглі б падштурхнуць індыйскіх стратэгаў да пэўнай рэвізіі палітыкі стратэгічнай аўтаноміі і зрабіць ЗША асноўным донарам бяспекі, як у выпадку з Аўстраліяй і Японіяй.
«Квадрат» можа дадаць контуры мадэлі глабальнага кіраўніцтва ў постпандэмійскім свеце, але наўрад ці стане фармальным альянсам бяспекі накшталт НАТА. Яго эвалюцыя будзе вызначаць здольнасць мікшыраваць глабальныя выклікі ў інтарэсах больш шырокага кола краін. Аднак якую б форму ён у выніку ні прыняў, сакавіцкая сустрэча на вышэйшым узроўні адлюстроўваецца на геапалітыцы рэгіёна.
Такая дынаміка ў тэорыі можа падштурхнуць Пекін інстытуалізіраваць у якасці процівагі «чацвёрцы» праект «Гімалайскага квадрата» ў складзе Кітая, Непала, Пакістана і Афганістана. Пандэмійская турбулентнасць, якая агаліла кітаецэнтрычныя ўразлівасці і залежнасці, ужо прастымулявала Індыю, Японію і Аўстралію запусціць асобную Ініцыятыву па ўстойлівасці глабальных ланцужкоў паставак (SCRI), якая прадугледжвае іх рэканструктурызацыю за межамі Кітая.
Для многіх дзяржаў Азіі і Акеаніі фактар Кітая з’яўляецца асноўным рухавіком буйнамаштабнага імпарту ўзбраенняў. Згодна з апошнімі дадзенымі Стакгольмскага міжнароднага інстытута даследавання праблем свету (SIPRI), менавіта гэты рэгіён у 2020 годзе адзначаўся як буйнейшы імпарцёр звычайных узбраенняў, на які прыпадала 42% сусветнага аб’ёму. Пры гэтым асноўнымі імпарцёрамі сталі Індыя, Аўстралія, Кітай, Паўднёвая Карэя і Пакістан.
Згодна з вобразным выразам індыйскіх аналітыкаў АЦР становіцца «джэкпотам у геастратэгічных розыгрышах планеты» і цэнтральнай сцэнай, на якой разгортваецца новая версія «Вялікая гульні». Складана таксама запярэчыць, што рэгіён з’яўляецца той геапалітычнай прасторай, дзе Паднябесная кідае выклік як ЗША, так і азіяцкаму статус-кво ў імкненні да «кітайскай мары» здабыцці статусу вялікай сусветнай дзяржавы.
Такім чынам, трэнд зрушэння цэнтра сусветнай геапалітыкі і геаэканомікі ў АЦР, які здаецца непазбежным і відавочным, наводзіць на думку аб тым, што будучае «азіяцкае стагоддзе» будзе цікавым на падзеі і мала каго пакіне безуважным. Ва ўсякім выпадку тых энтузіястаў, якія за паўсядзённай руцінай змогуць своечасова і дакладна разглядзець яго унікальнай стратэгіі прыхаваны патэнцыял і выгады з пункту гледжання нацыянальных інтарэсаў і сфармуляваць контуры ўласнай стратэгіі «азіяцкага манеўра»...