Заявы міністра абароны Літвы Арвідаса Анушаускаса аб ядзерных пагрозах з боку Беларусі, зробленыя ім падчас нядаўняга візіту ў Вашынгтон, беспадстаўныя і проста абсурдныя.
Расійскую тактычную ядзерную зброю плануецца размясціць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь выключна ў абарончых мэтах – для аховы суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці нашай краіны, а таксама ў інтарэсах забеспячэння ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы цалкам.
Аб’яўляючы аб размяшчэнні тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі, прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін асабліва падкрэслілі, што міжнародныя абавязацельствы па нераспаўсюджванні ядзернай зброі пры гэтым парушаны не будуць. І гэта сапраўды так: расійская ядзерная зброя або кантроль над ёй беларускаму боку не перадаюцца, пагэтаму пра парушэнні палажэнняў Дагавору аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі 1968 года гаварыць не прыходзіцца.
Што датычыцца шкадавання Анушаускаса аб недастаткова сур’ёзнай палітычнай рэакцыі міжнароднай суполкі на падрыхтоўку да размяшчэння ў Беларусі тактычнай ядзернай зброі, то міністру абароны Літвы неабходна нагадаць яго ўласны каментары па гэтым пытанні ад 26 сакавіка гэтага года, у якім ён звярнуўся к палітыкам Захаду са словамі «не трэба на гэта звяртаць увагу».
Відавочна, настолькі ашаламляльная змена пазіцыі літоўскага міністра адносна размяшчэння ў Беларусі ядзернай зброі, як і ўся рыторыка пра мнімыя ваенныя пагрозы краінам Балтыі з боку Расіі і Беларусі, звязаны выключна з набліжэннем даты правядзення ў Вільнюсе чарговага саміта НАТА, на які Літва ўскладае асаблівыя надзеі, у тым ліку ў плане далейшай мілітарызацыі Балтыйскага рэгіёна.
Спецыяльна для БелТА