Дата публикации

Аналітык БІСД: для нацыянальнага «павароту ў Азію» неабходны пул бізнес-паслоў

"Па ўсіх пракметах структурнае і змястоўнае афармленне нацыянальнага "павароту ў Азію" паступова набывае выразныя контуры і набліжаецца да кропкі незвароту. Канцэптуальна базавыя прадпасылкі і параметры такога манеўра выразна і адназначна абазначыў 20 ліпеня Кіраўнік дзяржавы на нарадзе па прыярытэтах знешняй палітыкі на сучасным этапе: знешнепалітычнай стратэгіі патрэбна сур’ёзная карэкціроўка – сучасны свет не абмяжоўваецца толькі краінамі Еўрасаюза. Ён значна шырэй", - аналітык БІСД Юрыя Ярмолінскі.

Малюнак
Аналитик БИСИ: для национального «поворота в Азию» необходим пул бизнес-послов

"Мы павінны ясна разумець, што адбываецца вакол нас, якое наша месца ў гэтай сістэме каардынат, якая імкліва мяняецца, наколькі мы здольны хутка і прафесійна адаптавацца, адказваючы на сучасныя выклікі і пагрозы", - падкрэсліў Прэзідэнт.

На нізкі "каафіцыент карыснага дзеяння" выкарыстання патэнцыялу рынкаў краін Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі не так даўно указваў Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка. Работу над новай, больш актыўнай стратэгіяй прасоўвання беларускіх інтарэсаў на рынках у краінах Азіі і Афрыкі раней анансірраваў міістр замежных спраў Уладзімір Макей.

Такім чынам, на вышэйшым палітычным узроўні дзяржавы практычна сфарміраваны ўстойлівы кансенсус наконт нацыянальнага "павароту ў Азію".

Але відавочна, што сістэмны заход у Азію – задача няпростая і комплексная. Разглядаючы "паварот" як палітычную ідэю або эканамічную стратэгію, неабходна старанна яе прапрацаваць і падрыхтаваць прыземленыя(з краінавай разбіўкай) дарожныя карты з улікам нацыянальных асаблівасцей дзелавой практыкі той або іншай мэтавай дзяржавы-партнёра. Каб гэта ідэя не засталася на ўзроўні добрых пажаданняў, а трансфарміравалася ў прыкладную стратэгію, яна павінна стаць задачай агульнадзяржаўнага маштабу.

Але такі дрэйф сам па сабе лёгка і не адбываецца. Трэба зыходзіць з таго, што для дасягнення істотных зрухаў і разумення значнасці азіяцкага вектара ў шырокай грамадскай свядомасці, патрэбны гады сістэмнай упартай работы, асабліва ў інфармацыйнай сферы і на экспертным узроўні.

Добрай дапамогай маглі б стаць вынікі мэтавых сацыялагічных даследаванняў. Напрыклад, сацыяёлагі адзначаюць, што Кітай лічаць дружалюбнай краінай каля 65 працэнтаў беларусаў. У грамадскім меркаванні КНР у якасці знешнепалітычнага прыярытэту Беларусі апярэджвае Еўрасаюз. Такім чынам, Кітай у беларускім грамадстве ўспрымаецца пазітыўна як эканамічны вектар развіцця.

У спісе дружалюбных краін Казахстан апярэджвае больш блізкую геаграфічна і этнічна Украіну, а таксама ЗША і краіны Блізкага Усходу. Развіццё цесных адносін з Казахстанам падтрымлівае трэцяя частка беларускіх грамадзян.

Поспех нацыянальнага праекта "паварот у Азію" павінен быць звязаны не столькі з палітыкай або эканомікай, колькі з далейшай папулярызацыяй і павышэннем масавай дасведчанасці аб Азіі і азіяцкай перспектыве.

Важнейшай і не менш комплекснай і складанай бачыцца задача распрацоўкі спадарожнага міжнароднага пазіцыяніравання (брэнда) Рэспублікі Беларусь, а таксама доўгатэрміновай і ўзважанай азіяцкай палітыкі. Безумоўна, пад такую амбіцыёзную і маштабную задачу патрэбны рэсурсы, перш за ўсё людскія. І тут простай рэлакацыяй вызваленых кадраў з беларускіх дыпламатычных прадстаўніцтваў у Еўропе і ЗША або іх пераразмеркаваннем унутры канкрэтных азіяцкіх краін не абысціся.

"У такой сітуацыі годны адказ могуць даць толькі прафесійныя і, самае галоўнае, адданыя сваёй справе і краіне кадры. Сёння патрэбны дыпламаты-практыкі, спецыялісты сваёй справы, патрыёты, каторыя не пабаяцца заявіць прэтэнзіі і адстаяць гонар сваёй краіны", - задаў прафесійную планку Прэзідэнт.

На думку аналітыка, акрамя вышэйзгаданых асабістых і дзелавых якасцяў, важнымі крытэрыямі з’яўляюцца мэтавая матывацыя спецыялістаў, а таксама наяўнасць у іх адпаведнай краязнаўчай і лінгвістычнай падрыхтоўкі. "Паварот у Азію" – гэта усвядомлены выхад беларускай эканамічнай і экспертнай дыпламатыі са звыклай паўсядзённай руціны і зоны кмфорту, а таксама стратэгічны выбар дзяржавы на карысць часткі свету, якая дынамічна ўзнімаецца.

Стратэгія, што распрацоўваецца, павінна прадугледжваць канцэнтрацыю рэсурсаў дзяржавы на галоўных накірунках – мэтавых ініцыятывах (бізнес-праектах, мерапрыемствах і праграмах). Гэты падыход часткова сугучны прынцыпу галоўнага звяна мабілізацыйнай (антыкрызіснай) эканомікі, да пераходу на каторую, мабыць, было б не лішнім рыхтавацца з улікам нарастаючага санкцыйнага ціску з боку Захаду.

Такім чынам, як гаворыць народная мудрасць, дарогу адужае той, хто ідзе. Для дасягнення пастаўленай мэты трэба метадычна і настойліва рухацца да яе і не пасаваць перад цяжкасцямі.