Дата публикации

Аналітык БІСД: краіны ЕАЭС здольны абараніць сябе эканамічна

Краіны ЕАЭС здольны абараніць сябе эканамічна, заявіў аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Віталій Дэміраў у эфіры ток-шоу “Па сутнасці” на тэлеканале  СТВ, паведамляе БЕЛТА.

“Мне здаецца, што мы самі цалкам гатовы ў межах такога перспектыўнага інтэграцыйнага аб’яднання, як Еўразійскі эканамічны саюз, сябе абараніць. Я сапраўды лічу, што, нягледзячы на санкцыі, ён мае вялікі патэнцыял”, - сказаў Віталій Дэміраў.

Ён растлумачыў: калі аналізаваць так званы індэкс глыбіні інтэграцыі (ён улічвае не толькі дынаміку знешнегандлёвага абароту, але і спецыялізацыю, кааперацыю эканомік), усё дастаткова нядрэнна. “Да 2009 года ён падаў, але ў 2010-2011 гадах вырас, калі быў створаны Таможны саюз, потым падрос у 2015 годзе, калі быў створаны сам Еўразійскі эканамічны саюз”, - адзначыў аналітык БІСД.

Разам з тым Віталій Дэміраў заўважыў, што зараз неабходна прыняць правільную фінансавую і прамысловую палітыку і выпрацаваць эфектыўныя механізмы ў межах саюзных праграм. Пры гэтым першай задачай з’яўляецца стрымліванне інфляцыі і забеспячэнне крытычнага імпарту, які неабходны для развіцця.