Дата публикации

Аналітык БІСД прапаноўвае прыкладную структуру нацыянальнай стратэгіі «павароту ў Азію»

Важны паварот ад тэорыі да практыкі

У Беларусі сёння маецца ўнікальная магчымасць праявіць традыцыйную мудрасць: атрымаць урокі з чужога вопыту і не паўтарыць памылак пры фармуліраванні ўласнай стратэгіі «павароту ў Азію»

Ва ўмовах заходняй блакады Азія натуральным чынам ператвараецца ў сусветны вытворчы, гандлёвы, фінансавы, тэхналагічны і лагістычны хаб. Зразумела, карэнная перабудова (або, хутчэй, ломка) папярэдніх адносін і парадку рэчаў будзе балючай і працяглай: прыйдзецца больш глыбока і разгалінавана працягваць уваходзіць у азіяцкую эканоміку, прычым часта не на самых выгадных умовах. Аднак, здаецца, іншага шляху ў нас практычна няма.

Малюнак
Аналитик БИСИ предлагает примерную структуру национальной стратегии «поворота в Азию»
На шляху да пастаўленых мэт

На днях Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў ліку важнейшых задач назваў пераарыентацыю экспатру, які выпадае з рынкаў Захаду і Украіны на дружалюбныя краіны, у першую чаргу РФ і КНР, а таксама іншыя традыцыйныя нашы партнёры. Распрацаваны комплексны план падтрымкі эканомікі. На падыходзе яшчэ адзін дакумент – спецыяльны дэкрэт, закліканы кансалідаваць намаганні дзяржавы, бізнеса і грамадства ва ўмовах, што хутка мяняюцца.

Ні ў якім выпадку не ставячы пад сумненне і не прымяншаючы значнасці прымаемых антыкрызісных мер, відавочна, што ўсе яны ў большай ступені з разраду тактыкі. Стратэгія ж – гэта спецыялізаваны план дасягнення доўгатэрміновых мэт, які прыадчыняе далёкія гарызонты. У нашым выпадку дарэчы гаварыць пра комплексную стратэгію кіравання эканамічным будучым краіны.

Такая стратэгія заклікана дапамагчы дзяржаве засяродзіцца на глабальных рэчах, а не толькі на кароткатэрміновай і паўсядзённай дзейнасці, а таксама эфектыўна мабілізаваць, размеркаваць і выкарыстаць свае ўнікальныя рэсурсы, актывы і функцыі.

Стратэгія накіроўвае дзеянні дзяржавы да жадаемых мэт, мінімізуючы нескаардынаваныя, разрозненыя і, магчыма, контрпрадуктыўныя крокі. Яна забяспечвае адносную стабільнасць ва ўмовах крызісу. Нават калі базавыя настройкі зведаюць карэктывы, задасць агульную кропку адліку.

Базіруецца стратэгія на комплексным аналізе найбольш важных унутраных і знешніх фактараў, каторыя важна прымаць пад увагу для сінхранізацыі гэтых двух трэкаў. Добрая стратэгія заўсёды адбываецца са стараннага і глыбокага аналізу становішча краіны ў свеце, глыбокага ведання сваіх моцных і слабых бакоў, магчымасцей і пагроз, а таксама выразна сфармуляваных мэт. Такі набор базавых параметраў закліканы дапамагчы выбраць аптымальныя вектары прыкладання намаганняў і рэсурсаў.

Залогам паспяховай рэалізацыі стратэгіі з’яўляецца ўнікальная сістэма дзеянняў – інавацыйны нацыянальны курс, спецыяльна распрацаваны для дасягнення пастаўленых мэт.

Адштурхоўваючыся ад тэарэтычных выкладак, а таксама тых, што маюцца ў БІСД экспертных напрацовак, не прэтэндуючы на ісціну ў апошняй інстанцыі, для шырокага абмеркавання прапаноўваецца прыкладная структура нацыянальнай стратэгіі «павароту ў Азію».

1. Прэамбула (асноўныя палажэнні) з раскрыццём важнасці і своечасовасці распрацоўкі стратэгіі, а таксама азначэнняў асноўных паняццяў і тэрмінаў.

2. Мэта і асноўныя задачы стратэгіі.

3. Асноўныя тэндэнцыі міжнароднай абстаноўкі. Роля і месца Рэспублікі Беларусь у сучасным свеце.

4. Базавыя прыярытэты Беларусі ў Азіі з разбіўкай па субрэгіёнах.

5. Ключавыя ўнутраныя і знешнія фактары, якія ўплываюць на ўстойлівае развіццё дзяржавы.

6. Баланс моцных і слабых бакоў Беларусі ў кантэксце бягучага палажэння краіны.

7. Фактычная рэсурсная забяспечанасць стратэгіі, а таксама існуючыя рэзервы і магчымасці для яе рэалізацыі.

8. Унутраныя і знешнія рызыкі, выклікі і пагрозы, здольныя паўплываць на рэалізацыю стратэгіі.

9. Сістэма мер і забеспячэння рэалізацыі стратэгіі, уключаючы індыкатары ацэнкі эфектыўнасці.

Будучыня - у нашых руках

Не імкнучыся прапанаваць завершаны праект будучага дакумента і пакідаючы месца для наступных дыскусій (і вельмі на іх разлічваючы), я папытаўся накідаць шырокімі штрыхамі прыблізную сістэму мер з разбіўкай па ключавых сферах.

У палітычнай сферы ў якасці прешачарговых мер прапаноўваецца:

- перабалансіроўка асноўных накірункаў знешняй палітыкі, у тым ліку з фіксацыяй канцэпта «паварот у Азію» у адпаведных канцэптуальных дакументах (канцэпцыях знешняй палітыкі і нацыянальнай бяспекі);

- якаснае і колькаснае ўмацаванне матываванымі і прафесійнымі кадрамі дыпламатычнай прысутнасці ў ключавых субрэгіёнах Азіі;

- дыверсіфіцаваная і больш глыбокая інтэграцыя ў палітычную, эканамічную і культурна-цывілізаваную прастору Азіі;

- сісітэмнае выкарыстанне патэнцыялу і магчымасцей супольнасці замежных выпускнікоў беларускіх вышэйшых навучальных устаноў. Па дадзеных Міністэрства адукацыі, у мінулым годзе па асноўных і дадатковых праграмах у Беларусі штогод навучаюцца не менш за 25 тысяч замежных студэнтаў з больш чым 100 краін;

- стварэнне перадумоў для забеспячэння цывілізаванага баланса па лініі Усход – Захад;

- якаснае і фізічнае нарошчванне рознапланавай нацыянальнай прысутнасці ў мэтавых краінах («мяккая сіла»).

У эканамічнай сферы першачарговымі мерамі бачацца:

- сістэмная падтрымка дыверсіфікацыі экспарту ў краіны Азіі, у тым ліку пры апоры на мясцовыя фінансавыя і біржавыя інструменты, а таксама комплексны навукова-абаснаваны падыход (эканоміка-матэматычнае мадэліраванне);

- распрацоўка нацыянальнага брэнда Беларусі з шырокай трансляцыяй айчынных «гісторый поспеху»;

- стварэнне інстытута «бізнес-паслоў» на базе задзейнічання рэсурсаў малога і сярэдняга бізнесу, які мае вопыт і глыбокае разуменне спецыфікі бізнесу ў канкрэтных рэгіёнах і краінах.

У інфармацыйнай і гуманітарнай сферах паспяховай рэалізацыі стратэгіі садзейнічалі б наступныя меры:

- кансалідацыя намаганняў экспертнай і акадэмічнай супольнасці ў мэтах павышэння масавай дасведчанасці насельніцтва, прафесійных суполак у адносінах азіяцкіх перспектыў і змяшчэння такім чынам гэтай тэматыкі ў цэнтральную частку масавай свядомасці, у тым ліку шляхам мэтавай сацыялогіі;

- павышэнне якасці і глыбіні аналітычнай работы ў дзяржорганах і рэальным сектары, што ўяўляецца істотнай умовай павышэння канкурэнтаздольнасці экспарту на азіяцкіх рынках, схільных да жорсткай канкурэнцыі;

- удасканаленне нацыянальнай навуковай школы ўсходазнаўства. Кожная частка Азіі павінна стаць аб’ектам навуковых даследаванняў, а ўсходазнаўства – асобнай галіной навуковых ведаў. Пры гэтым неабходна максімальна «заточваць» адукацыю пад патрэбы рэальнага сектара эканомікі;

- стварэнне (у тым ліку ў кааперацыі з вядучымі адукацыйнымі цэнтрамі Азіі) асноў айчыннай бізнес-школы, уключаючы распрацоўку адукацыйных праграм па тэме «бізнес па-азіяцку» з мэтавай краінавай спецыялізацыяй;

- дзяржаве патрэбны спецыялісты-ўсходазнаўцы, не толькі якія глыбока разбіраюцца ў падзеях і працэсах, што адбываюцца ў краінах Азіі, якія разумеюць важнасць Азіі для эканамічнай будучыні краіны, але і здольныя прапаноўваць канкрэтныя шляхі рашэння пастаўленых задач;

- сістэматызацыя дадзеных аб выпускніках беларускіх вышэйшых навучальных устаноў, інтэграваных у дзелавое асяроддзе краін Азіі, больш сістэмнае задзейнічанне іх патэнцыялу і магчымасцей;

- выпрацоўка механізмаў сінхранізацыі вопыту і намаганняў дзяржавы, прадпрымальнікаў, сектару адукацыі і экспертнай супольнасці на аснове сінэргіі іх кампетэнцый і ведаў.

Як пры складанні любога другога праграмнага дакумента важны прынцыпы. На мой погляд, гэты выпадак не з’яўляецца выключэннем, пагэтаму мяркую іх набор у наступным выкладзе:

- цэнтралізацыя працэсу распрацоўкі і рэалізацыі стратэгіі на аснове адзінага каардынацыйнага цэнтра, надзеленага адпаведнымі паўнамоцтвамі і адміністратыўным рэсурсам;

- увязка стратэгіі з іншымі дакументамі стратэгічнага планавання: канцэпцыямі нацыянальнай бяспекі, знешняй палітыкі, Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады, Нацыянальнай стратэгіяй устойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2030 года, іншымі;

- мабілізацыя асноўных рэсурсаў і актываў на прыярытэтных (галоўных) накірунках – прынцып «галоўнага звяна» мабілізацыйнай (антыкрызіснай) эканомікі;

- кансалідацыя намаганняў усяго эканамічнага блоку, актыўнае прыцягненне патэнцыялу малога і сярэдняга бізнесу;

- сыход ад любой монацэнтрычнасці да геаграфічнай дыверсіфікацыі (некалькі кропак апоры ў кожным субрэгіёне);

- прыярытэт запатрабаванняў партнёраў над уласнай прапановай, гібкае і аператыўнае рэагаванне на іх запыты;

- арыентацыя на дактрынальныя (праграмныя) дакументы развіцця мэтавых дзяржаў, асабліва на рэгіянальным узроўні;

- улік этнаканфесіянальных, нацыянальных, культурных і іншых асаблівасцей мэтавых дзяржаў, а таксама нюансаў мясцовай дзелавой практыкі.

У першым набліжэнні на гэтым, мабыць, можна спыніцца...

У любых справах пры максімуме складанасцей лепшы спосаб перажыць крызіс – кардынальна змяніць сваё мысленне і стыль работы, перастаць жыць мінулым. А яшчэ трэба не факусіравацца на негатыве, пачаць шукаць новыя магчымасці і рэагаваць на тое, што адбываецца, рацыянальна і прагматычна: крызіс – гэта заўсёды яшчэ і магчымасць. Наша будучыня – у нашых руках.

Пагэтаму дадзеным артыкулам аўтар анансіруе пачатак дыскусіі па пытанні распрацоўкі прататыпу праекта антыкрызіснай стратэгіі «павароту ў Азію», да актыўнага ўдзелу ў каторай запрашаюцца ўсе нераўнадушныя і зацікаўленыя людзі.

Пры належнай актыўнасці і паступленні дастатковай колькасці прапаноў да восені мы маглі б выйсці на арганізацыю на базе БІСД міжнароднай экспертнай канферэнцыі, у межах каторай змаглі б абмеркаваць усе ідэі і, верагодна, звярстаць праект стратэгіі.

 

Юрый ЯРМAЛІНСКІ, аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў.

Звязацца з аўтарам можна па адрасе: yarmolinskiy@bisr.by.