Выманне ўрокаў і прамежкавых вывадаў з працяглага ва Украіне ўзброенага канфлікта вельмі важна для павышэння эфектыўнасці ваеннай арганізацыі нашай дзяржавы. Такое меркаванне ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА выказаў ваенны аналітык беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Андрэй Чарнабай, каменціруючы нараду, якая адбылася ў Прэзідэнта, па пытанні дзяржаўнага абрончага заказу на 2022 год.
«Аналізуючы ход баявых дзеянняў, мы адзначаем узрослую значнасць наяўнасці нацыянальнага абаронча-прамысловага комплекса, здольнага забяспечыць Узброеныя Сілы асноўнымі відамі ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, а таксама боепрыпасамі, у тым ліку высокадакладнымі», - лічыць эксперт.
Актуальным з”яўляецца пытанне павелічэння вытворчых магутнасцей абарончых прадпрыемстваў, у тым ліку магчымасць хуткага пераводу на «ваенныя рэйкі» іншых сфер эканомікі, калі ўзнікне такая неабходнасць. Пры гэтым усе інвестыцыі ў беларускі абаронча-прамысловы комплекс павінны быць дэталёва пралічаны і апраўданы.
«Распрацоўка і вытворчасць узбраення заўсёды былі дарагімі. Пагэтаму, з аднаго боку, мы не можам сабе дазволіць вырабляць залішнюю, малаэфектыўную або незапатрабаваную ў сучаснай вайне зброю. З другога боку – недапушчальныя тэхналагічнае адставанне ў гэтай сферы, а таксама арыентацыя на імпартныя пастаўкі зброі і боепрыпасаў, каторыя мы здольны вырабляць самі», - канстатаваў ваенны аналітык.