Заява намесніка генеральнага сакратара НАТА аб праве Паўночнаатлантычнага альянса дыслацыравацца ва Усходняй Еўропе, зробленая 29 мая ў Вільнюсе, перш за ўсё накіравана на наданне законнага характару праведзенаму ў апошнія месяцы ўмацаванню войск НАТА ва Усходнееўрапейскім рэгіёне. Пра гэта заявіў карэспандэнту БЕЛТА ваенны аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Андрэй Чарнабай.
“У межах праграмы “пашыранай перадавой прысутнасці” колькасць шматнацыянальных батальённых груп у Польшчы і краінах Балтыі практычна павялічана ў два разы, новыя аналагічныя групы размяшчаюцца ў Балгарыі, Румыніі, Славакіі і Венгрыі. Амерыканскія войскі істотна нарасцілі свой баявы патэнцыял на еўрапейкім кантыненце, перш за ўсё ў Польшчы. Пентагон разглядае варыянты дыслакацыі сваіх сіл ва Усходняй Еўропе ўжо не на ратацыйнай, а на пастаяннай аснове”, - адзначыў Андрэй Чарнабай.
Здзейсненыя і плануемыя крокі па мілітарызацыі Усходнееўрапейскага рэгіёна, у тым ліку пашырэнню прысутнасці войск НАТА ўздоўж мяжы Саюзнай дзяржавы, з высокай ступенню верагоднасці будуць замацаваны ў рашэнні мадрыдскага саміта НАТА, які павінен адбыцца ў канцы чэрвеня, прагназуе эксперт.
Як паведамлялася, 29 мая намеснік генсека НАТА Мірча Джоанэ заявіў, што ў сувязі з правядзеннем спецаперацыі ва Украіне альянс далей не павінен прытрымлівацца Асноўнага акта аб узаемных адносінах, супрацоўніцтве і бяспецы паміж Расійскай Федэрацыяй і Арганізацыяй паўночнаатлантычнага дагавору ад 1997 года.