Дата публикации

Эксперты – аб стратэгічным і прыкладным значэнні Савета Рэспублікі

Савет заканадаўцаў і экспертаў

Сёння-выбары ў верхнюю палату Парламента, стратэгічнае значэнне якой цяжка пераацаніць

Цэласнасць палітычнай сістэмы

На фоне партыйнага будаўніцтва, развіцця грамадзянскай супольнасці і ўмацавання парламентарызму ў палітычных сістэмах многіх краін свету расце патрэба ў забеспячэнні цэласнасці прававой сістэмы, адзначае  аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў кандыдат палітычных навук Анатоль Баяшоў:

- У Рэспубліцы Беларусь гэтую задачу паспяхова выконвае Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу.

Аналітык БIСД звяртае ўвагу на такі аспект:

- Праца Савета Рэспублікі падобная на экспертны фільтр, які павышае якасць найважнейшых для краіны заканадаўчых рашэнняў. Пры гэтым пад асаблівай увагай забеспячэнне даручэнняў Кіраўніка дзяржавы, якія датычацца эканомікі і пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Згодна з Канстытуцыяй Савет Рэспублікі ўхваляе або адхіляе прынятыя ў Палаце прадстаўнікоў праекты законаў, у тым ліку і ў выпадку меркаваных змяненняў у Канстытуцыю. Для гэтай мэты пры Савеце Рэспублікі па даручэнні Кіраўніка дзяржавы ў чэрвені 2021 года створаны экспертны савет, на якім адбываецца пастаянная экспертыза дакументаў, нацэленая на тое, каб усе рашэнні, што прымаюцца, былі на карысць грамадства.

За апошнія два з паловай гады гэты савет разгледзеў 246 дакументаў. Пры гэтым толькі 72 законапраекты прайшлі экспертны фільтр з першай спробы, па 174 дакументах былі ўнесены заўвагі.

СОВЕТ РЕСПУБЛИКИ

Сувязь з народам

Член ЦВК Беларусі, рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова доктар гістарычных навук Дзяніс Дук адзначае:

- Прынцып, на якім грунтуецца дзейнасць гэтага найважнейшага заканадаўчага органа, адлюстроўвае сувязь усіх галін улады з простым народам, з яго паўсядзённымі праблемамі і спадзяваннямі. Прычына таму крыецца ў складзе Савета Рэспублікі: асноўная частка парламентарыяў працягвае працаваць у розных сектарах эканомікі, невытворчай сферы і ў органах дзяржкіравання. Прасцей кажучы, члены верхняй палаты сумяшчаюць парламенцкую і паўсядзённае прафесійную дзейнасць.

І выніковасць такой працы відавочная, адзначае эксперт. Так, найвышэйшая планка ў маніторынгу эфектыўнасці работы выканаўчай улады зададзена кіраўніцтвам верхняй палаты:

Асабістыя прыёмы грамадзян у сталіцы і рэгіёнах краіны сталі неад'емнай часткай працы ўсяго Савета Рэспублікі.

СОВЕТ РЕСПУБЛИКИ

Умацаванне беларускай дзяржаўнасці

З'яўляючыся палатай тэрытарыяльнага прадстаўніцтва, Савет Рэспублікі ўносіць істотны ўклад у развіццё нацыянальнага парламентарызму і ўмацаванне сучаснай беларускай дзяржаўнасці, падкрэслівае дэпутат Палаты прадстаўнікоў, а ў мінулым скліканні — намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Алег Дзячэнка:

- За чатыры гады парламенцкай дзейнасці сенатары ўхвалілі 364 законапраекты, накіраваныя на ўдасканаленне нацыянальнай прававой базы з улікам выклікаў і патрабаванняў часу, якія ўзнікаюць. Але гаворка не толькі пра заканатворчасць.

У сучасных умовах стратэгічнае значэнне набывае ўзаемадзеянне Савета Рэспублікі з дружалюбнымі парламентамі, голас беларускіх сенатараў усё гучней чутны сёння на міжнароднай арэне.

Асаблівая ўвага надаецца ўзаемавыгаднаму супрацоўніцтву з парламентарыямі Расіі. Беларускія сенатары садзейнічаюць паглыбленню інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы, а таксама пашырэнню супрацоўніцтва з дзяржавамі — удзельнікамі СНД і ЕАЭС.

Што ж да ўнутрыбеларускай працы, парламентарый адзначае яшчэ адзін важнейшы напрамак:

- Члены Савета Рэспублікі заўсёды надавалі пільную ўвагу актыўнай і прадуманай інфармацыйна-растлумачальнай рабоце, найцяснейшым чынам супрацоўнічаюць з мясцовымі Саветамі дэпутатаў, грамадскімі структурамі і грамадзянскімі ініцыятывамі.

Наперадзе – напружаная парламенцкая праца. Сенатарам трэба будзе зрабіць усё для таго, каб умацаваць палітычную стабільнасць і надзейна забяспечыць мірную стваральную працу беларускага народа.

Насустрач Усебеларускаму народнаму сходу

Будучы УНС, атрымаўшы канстытуцыйны статус, будзе зацвярджаць важнейшыя для краіны дакументы — Асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі, Ваенную дактрыну, Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі, Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця, выносіць рашэнні аб легітымнасці выбараў, абіраць суддзяў, старшыню і членаў ЦВК. Нядзіўна, што да выбару кандыдатаў у дэлегаты падыходзяць з усёй адказнасцю.

З 12 сакавіка ва ўсіх рэгіёнах краіны ішло актыўнае абмеркаванне і вылучэнне структурамі грамадзянскай супольнасці і мясцовымі Саветамі дэпутатаў кандыдатаў у дэлегаты УНС.

Канчаткова вызначыцца з выбарам дэлегатаў структурам грамадзянскай супольнасці і абласным саветам дэпутатаў трэба будзе па 10 красавіка.

Пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу адбудзецца 24-25 красавіка 2024 года.

СОВЕТ РЕСПУБЛИКИ