Дата публикации

Геапалітычнаму цынізму і хамству англасаксонскага свету цывілізацыя прапаноўвае годную замену: ШАС

ШАС: пазітыўная альтэрнатыва для чалавецтва

Беларусь – моцная дзяржава з высокім і моцным навукова-тэхнічным патэнцыялам, лічыць намеснік Генеральнага сакратара Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва Рыгор Логвінаў. Вядомы дыпламат, які амаль 45 гадоў знаходзіцца на савецкай і расійскай дыпслужбе, які працаваў у пасольствах РФ у Кітаі, ЗША і Аўстраліі, наведаў на мінулым тыдні Мінск і прыняў удзел у круглым стале “Экспертны трэк ШАС: перспектывы і магчымасці для Беларусі”, арганізаваным Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў. Прапаноўваем найбольш цікавыя, на наш погляд, тэзісы, якія прагучалі падчас гэтага мерапрыемства і ў яго кулуарах.

ШОС: позитивная альтернатива для человечества

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка:

Наш крок па ўступленні ў “шанхайскую сям’ю” ў якасці назіральніка не быў спантанным або выпадковым. Тады Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва была яшчэ маладой, хацела ўвайсці ў сусветны парадак. Гэта ўжо зараз на ШАС глядзяць як на будучыню, вельмі ўплывовы полюс нашай планеты. Тады было не так. Але мы ў той час вызначыліся, што будзем развіваць наша супрацоўніцтва з Шанхайскай арганізацыяй. У гэтым наша і палітычная, і эканамічная, можа быць, і ваенна-палітычная будучыня.

На сустрэчы з генеральным сакратаром ШАС Чжан Мінам у Самаркандзе, 15 верасня 2022 года.

Вялікая сям’я: гатоўнасць падставіць плячо, а не нагу

Геапалітычнае і цывілізацыйнае значэнне ўступлення нашай краіны ў Шанхайскую арганізаыю супрацоўніцтва Рыгор Логвінаў у зносінах з беларускімі журналістамі ахарактарызаваў так:

– Беларусь уступае ў тое, што называецца сям’ёй ШАС. Гэта значыць Беларусь ужо цалкам юрыдычна ўваходзіць у прастору, дзе няма раздзяляльных ліній, няма тых, хто вядзе і тых, каго вядуць і дзе нікому ніхто не навязвае сваіх стандартаў, сваіх уяўленняў і мадэлей жыццёвага ўкладу. Гэта перш за ўсё. Беларусь уступае ў арганізацыю, якая заўсёды гатова падставіць плячо, а не нагу. І ШАС, якая аператыўна, неадкладна аказала маральна-палітычную падтрымку ўладам Казахстана ў час вядомых студзеньскіх беспарадкаў, паказала, што яна здольная хутка і важка выступіць на баку сваіх членаў.

ШОС: позитивная альтернатива для человечества

Пры гэтым намеснік генеральнага сакратара ШАС звярнуў увагу на матэрыяльны бок. Наша краіна становіцца ўдзельнікам вялікай колькасці праграм: валютных, транспартных, лагістычных, экалагічных, навукова-тэхнічных:

– Тым больш, што Беларусь ужо дастаткова ўпэўнена паказала (ва ўсякім разе, тым, хто захаваў здольнасць да аб’ектыўнага погляду на рэальнасць), што яна не глухое бульбянае поле, а моцная дзяржава з высокім і моцным навукова-тэхнічным патэнцыялам, які тым больш можа быць рэалізаваны і ў фармаце ШАС

ШАС і ААН: не замест, а разам

Ацэньваючы па просьбе журналіста “СБ. Беларусь сёння” магчымасць ператварэння Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў агульнасусветную структуру з улікам феномена, які намеціўся ў сусветнай геапалітыцы і які эксперты абазначаюць як постамерыканскі свет, намеснік Генеральнага сакратара ШАС прапанаваў не спяшацца з вывадамі:

- Так, ЗША перажываюць вядомыя цяжкасці. Сапраўды, свет трансфарміруецца. Але давайце не будзем спяшацца хаваць ЗША, дый ніхто гэтага рабіць і не збіраецца: ШАС ні з кім не ўступае ў канфрантацыю, нікога з іншых дзяржаў і аб’яднанняў не збіраецца знішчаць. Арганізацыя адстойвае сваю пазітыўную альтэрнатыву.

ШОС: позитивная альтернатива для человечества

Прастора ШАС пашыраецца, і гэта пры тым, што арганізацыя нікога сілай у свае рады не зацягвае, гэта добраахвотны вывад усіх адпаведных дзяржаў, для якіх прынцыпы, мэты, задачы і павестка дня ШАС уяўляюць вялікі практычны інтарэс. Гэта значыць арганізацыя запатрабавана.

Аднак пры гэтым Рыгор Логвінаў падкрэсліў:

- Гаварыць пра пераўтварэнне яе ў нейкую агульнасусветную структуру я б не стаў. Калі вы паглядзіце ўсе палітычныя асноўныя дакументы ШАС, вы ўбачыце, што мы нідзе не падвяргаем сумненню, а наадварот, паслядоўна выступаем за ўмацаванне ролі ААН. ШАС, так або інакш, гэта не сусветная, гэта хаця ўжо і трансрэгіянальная, але ўсё ж лакальная структура.

ШОС: позитивная альтернатива для человечества

Захад, які пакутуе ад твітара

А вось пазіцыя краін калектыўнага Захаду ў адносінах да ШАС прыкметна конфрантацыйная. Каментуючы тэлеканалу “Беларусь 1” блакіроўку Twitter-акаунта сакратарыята ШАС праз месяц пасля адкрыцця, Рыгор Логвіаў заўважыў:

- У Twitter няма, але ў нас вельмі актыўная растлумачальна-прапагандысцкая работа вядзецца ў Telegram-канале.

Іншая справа, што такія дзеянні ўладальнікаў Twitter лішні раз паказваюць, наколькі ўжо зараз у фікцыю пераўтварыліся ўсе тэзісы, якія лічыліся свяшчэннымі каровамі для заходняга соцыума. Такія як свабода слова. Што зробіш…

Геополитическому цинизму и хамству англосаксонского мира цивилизация предлагает достойную замену: ШОС

Намеснік Генеральнага сакратара ШАС бачыць у гэтым як выклік для нас, так і стымул для работы над уласнымі каналамі інфармацыі:

– Так, трэба ствараць сваю інфармацыйную прастору. І сфера ІКТ, трэба сказаць, зараз складае адзін з ключавых прыярытэтаў у павестцы дня ШАС. Калі пачыналі мы ў асноўным з міжнароднай інфармацыйнай бяспекі, то зараз ідзе ўжо работа практычна па ўсім спектры.

Хачу сказаць, што калі Беларусь ужо канчаткова атрымае статус паўнапраўнага члена ШАС, то такія формы, як ЦІБО, стануць вельмі магутным дадаткам менавіта да работы ШАС у сферы ІКТ

Круглы стол ‘Экспертны трэк ШАС: перспектывы і магчымасці для Беларусі”, які адбыўся ў БІСД 20 красавіка, стаў першым у 2023 годзе ў радзе тэматычных пляцовак, арганізуемых інстытутам напярэдадні набыцця, якое павінна адбыцца, нашай краінай статуса паўнапраўнага члена ШАС.

ШОС

Мабілізацыя інтэлектуальных рэсурсаў

У Пасланні Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, якое прагучала 31 сакавіка, Кіраўнік дзяржавы заявіў аб тым, што ўступленне ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва дазволіць нам стаць мацней, а таксама зрабіць больш моцнай саму арганізацыю, нагадаў дырэктар БІСД Алег Макараў:

Цяперашні этап пашырэння ШАС адбываецца на фоне драматычных трансфармацый у міжнароднай і рэгіянальнай абстаноўцы, глабалізацыі выклікаў і ўзнікнення нетрадыцыйных рызык, выклікаў і пагроз бяспекі. Істотны адбітак на развіццё ШАС накладваюць працэсы і тэндэнцыі, якія адбываюцца ўнутры саміх дзяржаў-членаў і суіскальнікаў. У гэтых умовах глыбокае навуковае асэнсаванне, аналіз працэсаў і з’яў, якія адбываюцца, пошук аптымальных шляхоў дасягнення асноўных мэт, абнаўлення стратэгіі развіцця праз генерыраванне новых ідэй з’яўляюцца, безумоўна, актуальнымі задачамі, якія патрабуюць мабілізацыі інтэлектуальных рэсурсаў усёй без выключэння сям’і ШАС, у тым ліку падключэння розных грамадскім інстытутаў.

БИСИ

Дырэктар БІСД упэўнены, што Форум ШАС, на якім прадстаўлены найбольш аўтарытэтныя даследчыя цэнтры дзяржаў-членаў, з’яўляецца аптымальнай інтэлектуальнай пляцоўкай для прафесіянальных абмеркаванняў, абмену думкамі па актуальнай павестцы, а таксама пошуку адказаў на існуючыя і патэнцыяльныя выклікі і пагрозы:

– Мы зацікаўлены ў комплексным прыцягненні патэнцыялу Форума ШАС, краінавых навукова-адукацыйных і экспертных інстытутаў у інтарэсах развіцця ў Беларусі нацыянальнай навуковай школы ўсходазнаўства, уключаючы распрацоўку спецыялізаваных адукацыйных праграм.

ШОС

Чым ШАС цікавая для Беларусі

Беларусь разглядае Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва ( ШАС) у якасці міжнароднай пляцоўкі для вызначэння канкрэтных механізмаў развіцця супрацоўніцтва ў сферы супрацьдзеяння пагрозам тэрарызму, экстрэмізму, арганізаванай злачыннасці і наркатрафіка.

Выступае за ўмацаванне эканамічнага вымярэння ШАС у якасці важнейшага фактара стабільнасці ў Еўразійскім рэгіёне.

БИСИ

У сферы эканомікі Беларусь зацікаўлена ў развіцці агульнай транспартнай прасторы ШАС, міжнародных аўтамабільных перавозак, а таксама ў скаардынаваным развіцці аўтамабільных дарог, чыгуначных перавозак, што будзе садзейнічаць удзелу ў мультымадальных перавозках, фарміраванню спрыяльнай сеткі транспартнай інфраструктуры і раскрыццю транзітнага патэнцыялу.

Таксама наша краіна зацікаўлена ва ўзаемадзеянні па ўсіх накірунках культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва, а таксама ў супрацоўніцтве з культурна-інфармацыйнымі цэнтрамі і фондамі ШАС.

ШОС