Дата публикации

Любяць грошы, адкрыты ўсяму новаму, сацыяльна актыўныя

Кумірамі моладзі пакалення 1970-х былі першаадкрывальнікі космасу Юрый Гагарын і Валянціна Церашкова. Тыя, хто нарадзіўся ў 1990-я, імкнуцца раўняцца на прадпрымальных Ілона Маска і Кім Кардаш’ян. У моладзі новай фармацыі, – пакалення Z, – свае куміры і прыклады для пераймання, выбар якіх вызначае іх каштоўнасці і устаноўкі. Так, мы ўсе вельмі розныя. І вельмі важна, каб сувязь пакаленняў, каторая забяспечвае пераемнасць у развіцці грамадства, не перарывалася, паколькі гэта невычэрпная крыніца багатага жыццёвага вопыту і мудрасці, якія перадаюцца ад старэйшых да малодшых. Мы павінны памятаць сваё мінулае, каб не паўтараць памылак у будучым. Аб тым, як адбываецца змена пакаленняў і якіх ідэалаў прытрымліваюцца «зэты», мы пагутарылі з аналітыкам Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Мікалаем Сухоцкім.

– Што такое змена пакаленняў? Як часта ў грамадстве адбываецца гэта з’ява і ад чаго залежыць?

Любят деньги, открыты всему новому, социально активны– У сацыялогіі пакаленне – гэта сацыяльна-ўзроставая катэгорыя, намінальная група людзей, узрост якіх абмежаваны некаторым інтэрвалам. Гады актыўнага фарміравання чалавека прыходзяцца на ўзрост ад 17 да 25 гадоў. Вопыт, назапашаны ў гэты перыяд, аказвае фундаментальнае фарміруючае ўздзеянне на ўсё астатняе жыццё, на працягу якога людзі становяцца ўсё менш успрымальнымі да змен.

Найбольш вядомай стала класіфікацыя пакаленняў, прапанаваная ў 1991 годзе амерыканцамі Нейлам Хоувам і Уільямам Штраусам. Яны ўпэўніваюць, што кожныя 20-25 гадоў паяўляецца новае пакаленне, якое адрозніваецца ад папярэдніх звычкамі, характарам, каштоўнасцямі і мэтамі. Згодна з гэтай тэорыяй у XX стагоддзі паслядоўна змянялі адно аднаго «маўклівае пакаленне» (народжаныя ў 1923-1943 гадах), «пакаленне бэбі-бумераў» (1943-1963), «пакаленне X» (1963-1984), «пакаленне Y» («міленіялы», 1984-2004) і, нарэшце, «пакаленне Z» (2004 года нараджэння і маладзейшыя).

– Ці заўсёды змена пакаленняў прыводзіць да разрыву між імі? Чаго ад гэтага чакаць?

– Безумоўна, не заўсёды. Аднак сёння адбываецца пераразмеркаванне працэсу пераемнасці і змены пакаленняў у соцыуме. З аднаго боку, мы заўважаем станоўчыя аспекты: рост інавацыйнай актыўнасці моладзі, вельмі хуткае засваенне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. З другога боку, на фоне ўздзеяння інтэрнету на наша жыццё адбываецца зрушэнне сістэмы каардынат сацыяльнага сталення моладзі. Мае месца тэндэнцыя разрыву пакаленняў. Гэта калі старэйшае пакаленне не мае дастатковага аўтарытэту, а яго сістэма маральных каштоўнасцей ужо не з’яўляецца значнай у маладзёжным асяроддзі, якое пагружаецца ў стан духоўна-маральнага вакууму. Многія эксперты адзначаюць, што такая сітуацыя можа пацягнуць негатыўныя сацыяльныя наступствы для грамадства, у прыватнасці пагражае яго стабільнасці і цэласнасці, асабліва на фоне экспансіі стандартаў масавай спажывецкай культуры.

– Для кожнага пакалення характэрны свае паводніцкія маякі, на каторыя бацькі арыентуюць дзяцей. Мае, напрыклад, часта паўтаралі : «цяжкасці загартоўваюць» і «сціпласць упрыгожвае». А якія ўстаноўкі ў сённяшняга пакалення?

– Адбываецца змена пакаленняў, хочам мы таго ці не. Я больш чым хто-небудзь гэта разумею. Але не трэба нічога ламаць. Давайце, як разумныя людзі, пройдзем гэты перыяд змены пакаленняў па-сапраўднаму прыгожа. Таму што зламаць проста, а потым аднавіць будзе вельмі складана або, магчыма, не атрымаецца. Пагэтаму давайце не будзем ламаць, давайце не будзем кідацца ў вір гэтых падзей. Нашаму пакаленню не сорамна, сыходзячы з палітыкі, эканомікі, перадаць вам, новаму пакаленню, і прад’явіць вам тое, што мы стварылі. Але самае галоўнае – мы перадаем нашым дзецям, унукам суверэнную, незалежную краіну. Упершыню ў шматвяковай гісторыі мы маем сваю дзяржаву з усімі атрыбутамі.

Прэзідэнт Рэспублік Беларусь Аляксандр Лукашэнка (з выступлення перад калектывам і будаўнікамі БелАЭС 7 лістапада 2020 года)

– Жыццёвыя прынцыпы маладых беларусаў усё болей аддзяляюцца ад ідэалаў, сфарміраваных у савецкі перыяд, і ўключаюць у сябе каштоўнасці індывідуалізму і асабістага жыцця, уласцівыя рыначнай сацыяльна-эканамічнай мадэлі і заходняму ладу жыцця. У 1990 годзе толькі трэцяя частка моладзі ў момант жыццёвага старту пасля заканчэня школы была арыентавана на матэрыяльны дабрабыт. Сёння ж ён з’яўляецца адным з галоўных паказчыкаў поспеху ў маладога пакалення і звязваеца з магчымасцю купляць тое, што хочацца і падабаецца, распараджацца уласнай маёмасцю, свабодна выбіраць род заняткаў, месца жыхарства і рух з месца на месца. У якасці галоўнай умовы, якая вызначае выбар работы, маладыя людзі вылучаюць памер заробку і значна менш увагі звяртаюць на іншыя аспекты – добрыя ўмовы і рэжым працы. Гэта значыць, што ў сённяшняга пакалення моладзі склалася такое ўспрыняцце рэчаіснасці, дзе робіцца стаўка на паспяховасць, матэрыяльны дабрабыт, дасягненне высокага прафесіянальнага і сацыяльнага статусу. У выніку ў многіх зашкальвае асяродкавы ўплыў, асабліва сацыяльнае расслаенне. Так, некаторыя дзеці і падлеткі камплексуюць з прычыны наяўнасці або адсутнасці ў іх смартфона пэўнай маркі, статусу іх бацькоў.

– Абапіраючыся на вынікі даследаванняў БІСД, праведзенага ў 2020 годзе, паспрабуйце апісаць партрэт сучаснага маладога беларуса: як ён жыве, што любіць, аб чым марыць. Наколькі гэты вобраз адрозніваецца ад маладога чалавека 20-гадовай даўніны?

– Сённяшняй беларускай моладзі цалкам уласціва пазітыўнае сацыяльнае самаадчуванне. Гэта пацвярджаецца высокай ступенню задаволенасці сваім жыццём: каля 80 працэнтаў юнакоў і дзяўчат у той ці іншай ступені задавальняе іх жыццё (незадаволеных толькі 16 працэнтаў). Таксама моладзь з аптымізмам глядзіць у будучае: каля 60% лічаць, што на працягу бліжэйшага года іх жыццё палепшыцца (песімістаў толькі пяць працэнтаў). Пры гэтым больш пазітыўныя ацэнкі ўласцівы моладзі 18-24 гадоў, чым 25-29 гадоў.

У адрозненні ад моладзі пачатку 2000-х сучасныя маладыя людзі хочуць не толькі дасягнуць матэрыяльнага дастатку, але і самарэалізавацца. Неадольнае жаданне даказаць сваю асаблівасць тлумачыць рост цікавасці да індывідуальнага прадпрымальніцтва, увасаблення ўласных праектаў, папулярнасці блогерства і фрыланса. Пры гэтым моладзь часта не ўлічвае высокую канкурэнцыю, уласцівую дадзеным сферам, у якіх маюць поспех і становяцца зоркамі толькі адзінкі.

Не апошняе месца ў іерархіі каштоўнасных установак моладзі займаюць стварэнне моцнай сям’і, нараджэнне і выхаванне дзяцей. Самым папулярным варыянтам планавання сям’і бачыцца такі тып: тата, маці і двое дзяцей. Яшчэ адзін станоўчы момант: маладыя людзі арыентаваны на захаванне і ўмацаванне свайго здароўя. Гэта адпавядае сусветнаму трэнду на здаровы лад жыцця.

У адрозненне ад моладзі пачатку нулявых для большасці сённяшніх юнакоў і дзяўчат галоўнай крыніцай інфармацыі з’яўляецца не тэлебачанне, а інтэрнет. Каля 85 працэнтаў маладых карыстальніаў (па іх уласнаму прызнанню) часцей за ўсё заходзяць у сацыяльныя сеткі, 50 працэнтаў наведваюць забаўляльныя сайты з музыкай, фільмамі і навасныя парталы, значная частка (каля 40 працэнтаў) – інтэрнет-магазіны, трэцяя – адукацыйныя і навуковыя рэсурсы. Кожны пяты малады карыстальнік бавіць час за анлайн-гульнямі, кожны дзясяты – за чытаннем блогаў.

Разам з тым маладым людзям уласціва і сацыяльная актыўнасць: акрамя ўдзелу ў грамадскіх аб’яднаннях усё больш звачным полем для самарэалізацыі становяцца валанцёрства, дабрачынныя і гуманітарныя праекты.

– Якіх прыярытэтаў прытрымліваецца новае пакаленне, выбіраючы будучую прафесію? Вучацца дзеля корачкі ці з цікавасці?

– Радуе, што моладзь вылучае добрасумленную працу, прадпрымальнасць і адукаванасць як галоўныя ўмовы для паспяховага жыцяя. Маладыя людзі ўсведамляюць: каб гарантаваць сабе і сваёй сям’і забяспечаную будучыню, трэба шмат і настойліва працаваць. Радзей яны бачаць перспектывы поспеху ў прадпрымальніцкай ініцыятыве, адукацыі, а таксама ў сувязях з замежжам і міграцыі. Найменш цікавымі для моладзі ключамі да паспяховага жыцця з’яўляюцца дзяржаўная служба, пераезд у Мінск для працаўладкавання і шлюб па разліку.

– Як змена пакаленняў уздзейнічае на розныя сферы жыцця грамадства: працоўныя адносіны (напрыклад, ці часцей сённяшняя моладзь аддае перавагу фрылансу і рабоце на аддаленні), эканоміку, палітыку?

– Моладзь у цэлым імкнецца да большай самастойнасці: каля 40% апытаных заявілі аб гатоўнасці займацца прадпрымальніцтвам. Шырокае распаўсюджанне атрымоўваюць новыя формы працоўнай дзейнасці, у тым ліку фрыланс. У рэгіянальным разрэзе ў такім фармаце больш за ўсё хацелі б працаваць жыхары Мінска і Віцебскай вобласці(па 17%). Дарэчы, за апошнія дзесяць гадоў чыстых фрылансераў (людзей, для якіх такі від занятасці з’яўляецца адзінай магчымасцю заробку, а не падработкай) у Беларусі стала ў некалькі разоў больш. Папулярызацыі работы па-за межамі офіса ў многім садзейнічае сённяшняя эпідэміялагічная сітуацыя. У фрыланс прыходзіць усё больш маладых жанчын.

Палітычныя погляды моладзі ў асноўным мала адрозніваюцца ад тых, каторыя падзяляе дарослае насельніцтва краіны ў цэлым. Большасць юнакоў і дзяўчат (каля 60%) заявілі, што адрозненняў у іх поглядах і поглядах іх бацькоў няма. Пры гэтым вынікі апытання красамоўна гавораць аб апалітычнасці беларускай моладзі. Так, у рабоце партый і іншых палітычных арганізацый у нашай краіне ўдзельнічала менш за 1% маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў, а большасць юнакоў і дзяўчат (каля 60%) увогуле не цікавяцца палітыкай. Гэта значыць, нягледзячы на палітычную турбулентнасць апошняга года, нельга гаварыць пра нейкую масавую палітызацыю моладзі.