1 чэрвеня бягучага года ў УА РІПА была праведзена дыялогавая пляцоўка «Моладзь як сацыякультурны і дэмаграфічны рэсурс развіцця сучаснага грамадства» з удзелам Сухоцкага Мікалая Мікалаевіча, галоўнага саветніка кіравання ўнутранай палітыкі Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, кандыдата сацыялагічных навук, дацэнта.
Мадэратарам пляцоўкі выступіў Галубоўскі Валерый Мікалаевіч. У рабоце пляцоўкі прынялі ўдзел члены першаснай арганізацыі УА РІПА РГА «Белая Русь»:прарэктары УА РІПА, члены рэктарата.
Спікерам выступіў Сухоцкі Мікалай Мікалаевіч, галоўны саветнік кіравання ўнутранай палітыкі Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт, які прадставіў інфармацыю аб сацыяльным партрэце сучаснай беларускай моладзі.
Сухоцкі М.М. у сваім выступленні прадставіў дадзеныя апытання, праведзенага па заказу БІСД у верасні 2021 года Цэнтрам сацыяльна-гуманітарных даследаванняў УА «Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт» з мэтай вывучэння сацыяльных настрояў і погляду моладзі Рэспублікі Беларусь па актуальных пытаннях жыцця.
У сваім выступленні ён асвятліў наступныя прыярытэтныя пытанні:
- асноўныя жыццёвыя стратэгіі і ўстаноўкі беларускай моладзі;
- моладзь у Інтэрнэт-прасторы;
- прыярытэтныя накірункі для паступлення ў беларускай моладзі.
Падчас мерапрыемства ўдзельнікі дыялогавай пляцоўкі актыўна ўключыліся ў дыялог, іх цікавілі многія асаблівасці прадстаўленага даследавання, а таксама будучыя праекты. Падчас сустрэчы кожны, хто жадаў, выказаў свой погляд і задаў пытанне, якое яго цікавіла.