Пакуль Расія занята спецаперацыяй на Украіне, НАТА будзе спрабаваць прыняць у свае рады не толькі Фінляндыю і Швецыю, лічыць аналітык Андрэй Чарнабай.
Ці пашырыцца ў перспектыве АДКБ у адказ на пашырэнне НАТА – праблему прааналізаваў госць радыё Sputnik Беларусь, ваенна-палітычны эксперт Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Андрэй Чарнабай.
“Не думаю, што АДКБ будзе пашырацца за кошт прыёму новых членаў, прынамсі, у бліжэйшы час. Ідзе трансфармацыя нейкіх задач, мы бачым, што паяўляюцца новыя выклікі і новыя пагрозы. Напрыклад, на момант заснавання арганізацыі пытанні інфармацыйнай бяспекі былі не настолькі актуальныя, як зараз, інтэрнэт толькі-толькі рабіў першыя крокі. Не было настолькі актуальным пытанне наркатрафіка, а вось экалогія стала актуальнай, і такіх пытанняў шмат. Але галоўным застаецца прадухіленне ваеннай пагрозы для дзяржаў-членаў АДКБ”, - сказаў субяседнік Sputnik.
На думку госця, не толькі Фінляндыя і Швецыя могуць уступіць у блок НАТА, яго палітыкі і ваенныя ў апошні час сталі “акучваць” і іншыя краіны.
“Мы бачым, як актывізавалася пытанне ўступлення ў НАТА Косава, фарсіруецца грамадская думка ў Аўстрыі і Швейцарыі, аднаўляюцца размовы аб запрашэнні ў альянс Грузіі”, - адзначыў эксперт.
Праграму з удзелам ваенна-палітычнага аналітыка БІСД Андрэя Чарнабая глядзіце на Sputnik Беларусь.