Свет на парозе залатога века Азіі
Выступленне Прэзідэнта Беларусі ў Астане на VI саміце Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі ўжо назвалі магутным, у ім змяшчаецца шэраг важных заяў. У тым ліку Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: настаў час Азіі, і вельмі важна яго не прапусціць.
Выхад на авансцэну Азіі, а таксама цалкам змяшчэнне глабальнай геапалітыкі і геаэканомікі на Усход і Поўдзень не што іншае, як адлюстраванне глабальнага трэнда перафармаціравання сусветнага парадку ў бок шматпалярнасці. Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён (АЦР) стаў асноўнай арэнай сутыкнення між Захадам і Усходам, што вызначае яго геапалітычную значнасць. Найбольш яркія маркеры працэсаў – канфлікт ва Украіне, а таксама канфрантацыя між КНР і ЗША, ЗША і Расіяй.
Сітуацыя, па сутнасці, вяртаецца да гістарычнай нормы 200-300-гадовай даўнасці, а іменна – да рэнесансу Усходу, які відавочна стаміўся ад неакаланіяльнага дыктата Захаду. І калі гісторыі ўласціва паўтарацца, то бліжэйшыя стагоддзі, верагодней за ўсё, пройдуць пад знакам “азіяцкага веку”. Свет змяніўся і ўжо не стане ранейшым, як гэта бывае пасля любых узрушэнняў.
Патэнцыял краін Азіі ў развіцці сусветнай эканомікі можна праілюставаць так. У АЦР пражывае каля 4,2 мільярда чалавек, што складае прыкладна 60 працэнтаў сусветнага насельніцтва. Згодна з ацэнкамі Financial Times, пя бягучым абменным курсе на Азію выпадае 38 працэнтаў сусветнага УВП. Параўнайце: у 2000 годзе – 26 працэнтаў. Па ацэнках кансалтынгавай лонданскай кампаніі Knight Frank, да 2025-га года ў Азіі будзе пражываць 24 працэнты багацейшых людзей свету, маёмасць якіх ацэньваецца ад 30 мільёнаў даляраў і вышэй. Актывы 20 самых багатых кланаў Азіі з канца 2020 года ўзраслі на 33 мільярды даляраў.Іх сукупная маёмасць перавышае 495 мільярдаў даляраў – гэта больш, чым УВП Ганконга або Сінгапура. Капіталізацыя толькі трох кітайскіх фондавых асноўных бірж – 20 трыльёнаў даляраў, актывы банкаўскай сістэмы – больш за 50 трыльёнаў даляраў.
У пандэмійным 2020 годзе лічбавая эканоміка Паўднёва-Усходняй Азіі ўзрасла на 100 мільярдаў даляраў. Пры гэтым “азіяцкія тыгры” – Малайзія, Таіланд, Сінгапур і Філіпіны – раслі ў гадавым падліку ад 20 да 30 працэнтаў, а Інданезія і В’етнам – на 40 працэнтаў. Прагназуецца, што да 2025 года гэты паказчык перавысіць 360 мільярдаў даляраў, а да 2030 – трыльён даляраў.
Аднак нават такія лічбы ў поўнай меры не адлюстроўваюць рэальнага рэсурснага патэнцылу Азіі, які можа гарантаваць эканамічную будучыню Беларусі.
З пункту гледжання нацыянальных інтарэсаў Беларусі паварот у бок Азіі – не проста выбар, а антыкрызісная стратэгія і інструмент забеспячэння нацыянальнай бяспекі за кошт дыверсіфікацыі экспарту на рынках Азіі, якія растуць, і атрымання доступу да рэсурснай базы, свабоднай ад знешняга ціску. Хаця трэба разумець, што гэтыя рынкі маюць асаблівасці і правілы гульні, часта незразумелыя і заблытаныя, якія трэба зразумець і прыняць. Выбар Беларуссю такой стратэгіі лагічны і апраўданы. Пры гэтым яна прадугледжвае развіццё дыялогаў і партнёрства не толькі з краінамі Азіі, але і Блізкага Усходу, а таксама Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.
Крызіс – гэта заўсёды і магчымасці, хаця і не без рызыкі. Важна нарошчваць беларускую прысутнасць у краінах Азіі. Можна сказаць, палітычная адмашка на ўзроўні Кіраўніка дзяржавы дадзена. Цяпер трэба актыўней дзейнічаць. Важна асноўвацца перш за ўсё на ўласных сілах і рэсурсах, адыходзіць ад любой моназалежнасці, ствараць у дзяржавах Азіі шматвектарныя знешнеэканамічныя сувязі.
Адначасова трэба пазбягаць ілюзій і завышаных чаканняў. Азія – не абрус-самабор. Ніхто нічога проста так не дасць, і з неба даброты не зваляцца. Наперадзе будзе доўгі шлях, старанная работа. Настаў час Азіі. І ён выбраў менавіта нас. У гэтым і заключаецца гістарычны момант ісціны.