У Польшчы ўжо пачалася перадвыбарчая кампанія. Кіруючая партыя і апазіцыя прадставілі свае праграмы. У эфіры перадачы “Аб’ектыўНА” на АНТ – аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Вольга Лазоркіна.
Разважаючы над тым, чаму ў межах перадвыбарчай кампаніі ў Польшчы ўсё часцей згадваецца Беларусь, эксперт адзначыла:
- У перадвыбарчай праграме страх – гэта вельмі дзейсны інструмент. Прыгадайце мільёны бежанцаў з Украіны, бежанцаў на беларуска-польскай мяжы. Унутры Польшчы цалкам нагнятаецца абстаноўка, пагэтаму там робяць стаўку менавіта на страх. Прычым усе партыі. У іх два накірункі: гэта страх і раздаць як мага больш абяцанняў. Нават польская прэса гаворыць, што ўжо неяк моташна ад таго, якая колькасць усяго абяцаецца. А хто за гэта ўсё будзе плаціць? Ужо зараз задаюць пытанне.
Вольга Лазоркіна ўпэўнена, што далей мы пачуем іншыя развароты:
- Пры гэтым сама перадвыбарчая кампанія ўражвае не толькі гэтым нагнятаннем абстаноўкі, але яшчэ і пэўным прымітывізмам тэхналогій, якія выкарыстоўваюцца. У тым ліку ўвесь час упамінаецца Беларусь. Мы ніколі не ўдастоіліся б такога гонару – удзелнічаць у перадвыбарчай кампаніі. Прычым усе, як апазіцыя, так і існуючая ўлада, выстройваюць перадвыбарчую кампанію ў тым ліку і на аснове нашай краіны.