Дата публикации

У Мінску эксперты высока ацанілі канстытуцыйную рэформу ў Казахстане

Мінск, 24 мая 2022 года – у Пасольстве Казахстана ў Беларусі адбыўся круглы стол, прысвечаны ўнясенню змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю і рэформам палітычнай сістэмы ў Рэспубліцы Казахстан.

У рабоце круглага стала ўдзельнічалі эксперты Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў, Інстытута нацыянальнай бяспекі, а таксама прадстаўнікі Парламента, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Еўразійскага суда, дыпламатычнага корпуса.

Падчас мерапрыемства Пасольствам Казахстана былі дадзены падрабязныя тлумачэнні пра сутнасць і важнасць аспектаў палітычных рэформ, закліканых якасна змяніць грамадска-палітычныя адносіны ў Казахстане ў кантэксце лібералізацыі і дэмакратычных пераўтаварэнняў. Таксама была асветлена інфармацыя аб падрыхтоўцы да Рэферэндуму па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Казахстан.

У межах круглага стала выступіў суддзя Еўразійскага экнамічнага саюза Жалымбет Баішаў, каторы падрабязна растлумачыў пра ўсе змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю краіны і адзначыў асноўныя накірункі палітычных рэформ, такіх як канчатковы пераход ад суперпрэзідэнцкай мадэлі да прэзідэнцкай рэспублікі, пераразмеркавання шэрагу ўладарных паўнамоцтваў, узмацненне ролі і павышэнне статусу парламента, пашырэнне ўдзелу насельніцтва ў кіраванні краінай, а таксама ўмацаванне механізмаў абароны правоў грамадзян.

Таксама было падкрэслена, што папраўкі ў Канстытуцыю заснаваны на першарадна важных запатрабаваннях грамадзян і рэалізуюцца ў інтарэсах усяго грамадства.

Тэмы, якія абмяркоўваюцца, аб канстытуцыйных рэформах і палітычных пераўтварэннях у Казахстане выклікалі вялікую цікавасць у беларускай экспертнай супольнасці. Беларускім экспертам і замежным дыпламатам далі вычарпальныя адказы на пытанні, якія датычацца змяненняў у сістэме стрымак і проціваг між галінамі дзяржаўнай улады, выбарчай сістэмы, дэмакратызацыі партыйнай сістэмы краіны, правоў народа на нетры.

У завяршэнні сустрэчы ўдзельнікі круглага стала высока ацанілі рэформы кіраўніцтва краіны, накіраваныя на будаўніцтва “Новага Казахстана”, і выказалі надзею на паспяховае ўкараненне ўсіх адзначаных новаўвядзенняў у Канстытуцыю Казахстана.

В Минске эксперты высоко оценили конституционную реформу в Казахстане
В Минске эксперты высоко оценили конституционную реформу в Казахстане
В Минске эксперты высоко оценили конституционную реформу в Казахстане
В Минске эксперты высоко оценили конституционную реформу в Казахстане
В Минске эксперты высоко оценили конституционную реформу в Казахстане