Дата публикации

У «новай рэальнасці» ў выйгрышных пазіцыях аказваюцца краіны, якія валодаюць вытворчым патэнцыялам

Накірунак – на індустрыяльны сектар

У чым была прыгажосць глабальнай эканомікі, так гэта ў тым, што нават невялікія краіны пры ўдалым выбары галіновай спецыялізацыі маглі ўклініцца ў міжнародныя ланцужкі дабаўленага кошту. Вузкая наменклатура прадукцыі пры вялікіх аб’ёмах яе выпуску дазваляла дабіцца цэнавай канкурэнтаздольнасці на шырокай рыначнай прасторы. Не важна, выпускаеш ты каўбасу, пульверызатары для духоў або тыя ці іншыя электронныя прыборы. У пэўных нішах можна было знайсці месца пад сонцам. І калі не стаць самым багатым і працвітаючым, то на худы канец забяспечваць больш-менш някепскі нацыянальны дабрабыт. Пры адказнай нацыянальнай палітыцы па вялікім рахунку багацце дзяржавы не залежыла ад яе памераў. Яшчэ пандэмія пачала разбураць гэту архітэктуру. А геапалітычнае абвастрэнне бульдозерам прасуе рэшткі глабальных ланцужкоў. Відавочна, што вырысоўваюцца новыя цэнтры эканамічнай сілы. Але якое месца будзе ў малых дзяржаў? Асабліва тых, якія ў эканоміцы прытрымліваліся прынцыпу шматвектарнасці. Ці не згубяцца яны ў шматпалярным свеце? Пра гэта гаварылі з загадчыкам кафедры эканомікі і кіравання Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, доктарам эканамічных навук, прафесарам, аналітыкам Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Аляксеем Быкавым.

 

Направление — на индустриальный сектор

Прапанова пад попыт

Сусветная эканоміка яшчэ не ўвайшла ў рэцэсію, аднак вельмі блізкая да яе. Прычым высокая верагоднасць, што спад будзе не эпізадычным, як было падчас пандэміі і лакдаунаў, а сістэмным.

- Рост глабальнай эканомікі забяспечваўся ў многім за кошт залішняга спажывання ў развітых краінах, - тлумачыць Аляксей Быкаў. – Беларусь многа прадавала прадукцыі ў Расію і дзяржавы далёкай дугі: там быў плацёжаздольны попыт. За кошт чаго? Высокіх цэн на нафту і іншыя рэсурсы. А чаму яны былі дарагімі? Па прычыне высокага попыту ў ЗША і ЕС. А ён як узнік? Надрукавалі шмат грошай. Навошта? Мяркую, каб павысіць на пэўны перыяд дабрабыт насельніцтва, каб яно не абуралася і не выражала сацыяльныя пратэсты. Амерыканскі і еўрапейскі рынкі былі ёмкімі і маржынальнымі. Высокія даходы і стабільны попыт забяспечваліся ў многім за кошт росту даўгоў, якія дасягнулі празмерных памераў. Прычым і дзяржаўныя, і карпаратыўныя, высокая запазычанасць і хатніх гаспадарак. Ці змогуць развітыя краіны і далей жыць у доўг і забяспечваць сусветны рост?

Апошні тэзіс выклікае сумненні. Ва ўсякім разе, праз розныя праблемы той жа экспарт Кітая ў Еўропу ў апошнія месяцы зніжаецца. Хаця трэба прызнаць: для КНР экспарт забяспечваў у значнай ступені станоўчую дынаміку УВП. Зараз Кітай імкнецца развівацца за кошт унутранага рынку. Але Пекіну неабходны прафіцыт знешняга гандлю: ён праводзіць актыўную інвестыцыйную палітыку ў Азіі, Лацінскай Амерыцы, Афрыцы. У гэтых рэгіёнах таксама ёсць попыт на шырокую наменклатуру тавараў. Але ў насельніцтва пералічаных рэгіёнаў параўнальна нізкая плацёжаздольнасць. І ў сучасным стане яны цалкам не могуць замясціць спажыванне ў ЕС і ЗША. Але ў гэтых рэгіёнах продаж таксама падае.

В «новой реальности» в выигрышных позициях оказываются страны, обладающие производственным потенциалом – Быков

Геаэканоміка пачынае трансфармавацца. І нацыянальным эканомікам прыходзіцца прыстасоўвацца да новых умоў. У тым ліку павысіліся і рэстрыкцыйныя рызыкі: патэнцыяльныя або ўжо тыя, якія склаліся. Несумненна, у значнай ступені ім падвержаны невялікія дзяржавы, бо не валодаюць ёмкім унутраным рынкам і істотна залежаць ад экспартных паставак.

- Ёсць стэрэатып, што маленікія эканомікі не могуць у адзіночку выжываць, - звяртае ўвагу Аляксей Быкаў. – Аднак прыклады Кубы, Паўночнай Карэі, Ірана, нарэшце, паказваюць адваротнае. Зразумела, з пункту гледжання і іміджавага, і ўзроўню дабрабыту насельніцтва мала хто назваў бы развіццё гэтых краін паспяховым. Хутчэй, гэтыя прыклады абвяргаюць тэзіс, што дзяржавы ў ізаляцыі не могуць выжываць. Могуць. Пры гэтым упэўнены, што і Беларусі не пагражае поўная ізалацыя, аўтаркія.

В «новой реальности» в выигрышных позициях оказываются страны, обладающие производственным потенциалом – Быков

Аляксей Быкаў адзначае: ключавая праблема нават не ў страце заходніх рынкаў, а ў разрыве лагістыкі. Дзве трэція нашай мяжы калі не цалкам закрыты, то рух у гэтых накірунках абмежаваны. Але паступова выбудоўваюцца новыя шляхі паставак нашых тавараў. Да таго ж вырас попыт у Расіі.

- Сёння ў Расіі няма падзення попыту, - тлумачыць Аляксей Быкаў. – Беларусь дэманструе рост экспарту і УВП месяц к месяцу і станоўчую дынаміку па выніках шасці месяцаў.

В «новой реальности» в выигрышных позициях оказываются страны, обладающие производственным потенциалом – Быков

Другое пытанне, на думку эксперта, як будзе трансфармавацца галіновая структура пад новыя рынкі збыту і запатрабаванняў попыту.

- Галіновая структура будзе будавацца пад попыт, - сцвярджае Аляксей Быкаў. – Якія тавары прадаюцца, такіх імкнемся больш выпускаць, і гэтыя накірункі і галіны развіваюцца. А далей адбываецца настройка іншых працэсаў у дзяржаве пад галіновую структуру: фіскальная, інвестыцыйная палітыка, падрыхтоўка кадраў і гэтак далей.

В «новой реальности» в выигрышных позициях оказываются страны, обладающие производственным потенциалом – Быков

Новы імпульс для развіцця

Эксперт акцэнтуе: у мінулыя гады багатыя на прыродныя рэсурсы краіны маглі зарабляць на прыроднай рэнце, многія іншыя дзяржавы зараблялі на транзіце і перапрацоўцы карысных выкапняў. Пагэтаму ў нейкай ступені дзяржаўная эканамічная палітыка будавалася дастаткова проста: была невялікая колькасць высокамаржынальных галін (нафтаперапрацоўка, металургія, калійная), якія за кошт акцызаў і падаткаў значна папоўнілі бюджэт. Гэта дазваляла выконваць сацыяльныя абавязкі і не напружваць занадта вялікай фіскальнай нагрузкай тую ж IT-індустрыю. Зараз попыт мяняецца ў бок высокатэхналагічных галін. І пад гэты фактар прыйдзецца падладкоўвацца. Аляксей Быкаў упэўнены: такая трансфармацыя пойдзе Беларусі па вялікім рахунку на карысць.

- Мы ўжо рухаемся па пэўнай парадыгме зыходзячы з аб’ектыўных рэалій,- тлумачыць ён.- Вялікі попыт на нашу прадукцыю машынабудавання, аптычнае абсталяванне, станкі, прыборы, мікраэлектроніку ў Расіі. А гэта такія галіны, якія звязваюць у адно і вытворчасць, і адукацыю, і навуку.

В «новой реальности» в выигрышных позициях оказываются страны, обладающие производственным потенциалом – Быков

Звычайна ў краін з развітым машынабудаваннем развітая інавацыйная эканоміка: ЗША, Японія, ЕС, потым Кітай і Паўднёвая Карэя. Зразумела, неабходна забяспечваць сябе прадуктамі харчавання і базавымі спажывецкімі таварамі. Але ўзровень навукаёмістасці ў машынабудаванні аб’ектыўна вышэй, чым у большасці іншых галін.

Ён адзначае, што зараз сегмент машынабудавання і ў цэлым высокатэхналагічных вытворчасцяў атрымаў новы імпульс для развіцця. У тым ліку і ў сілу санкцый супраць Беларусі і Расіі. Фактар пазітыўны. Зразумела, многія прадпрыемствы і кампетэнцыі ў краіне захаваліся. Але калі ў канцы 1980-х на высокатэхналагічную вытворчасць прыходзілася да 35 працэнтаў выпуску прамысловай прадукцыі, то да канца 2010-х яе доля ўжо складала менш за 25 працэнтаў. Патэнцыял у нас ёсць. І яго неабходна развіваць. Бо, зыходзячы з мноства прыкладаў апошніх некалькіх гадоў, найбольш устойлівымі будуць дзяржавы з уласным індустрыяльным сектарам. Другое пытанне, што пад яго неабходна выстройваць і інавацыйную сістэму, і падрыхтоўку кадраў, і іншыя элементы эканамічнай інфраструтуры.

В «новой реальности» в выигрышных позициях оказываются страны, обладающие производственным потенциалом – Быков