Мэты для наступных пакаленняў
Чалавечы патэнцыял – прынцыповы фактар для ўстойлівага эканамічнага развіцця. Таму ён па вялікім рахунку павінен з“яўляцца краевугольным каменем у любой стратэгіі. Дэмаграфічны ландшафт, каштоўнасныя арыенціры, узровень адукацыі і кваліфікацыі істотна можна змяніць толькі ў доўгатэрміновым гарызонце.
Гэты важны аспект эканамічнага развіцця абмяркоўвалі на рабочай нарадзе па пытаннях вызначэння стратэгічных перспектыў развіцця Рэспублікі Беларусь у Навукова-даследчым эканамічным інстытуце Міністэрства эканомікі.
- У нас адкрытая эканоміка, адкрыты рынак працы, - адзначыў дырэктар БІСД Алег Макараў. - У савецкі і постсавецкі перыяд няведанне моў, закрыццё межаў, асаблівасці жыцця ў іншых дзяржавах утрымлівалі інжынераў у краіне. Але гэтыя бар“еры даўно зніклі. Многія кваліфікаваныя маладыя спецыялісты валодаюць замежнымі мовамі і адкрыты для замежных працадаўцаў. І нам прыходзіцца з імі канкурыраваць. Лічыць, што моладзь на голым патрыятызме будзе ствараць свае навуковыя і канструктарскія школы ў Беларусі, вельмі саманадзейна. Яны могуць гэта рабіць за мяжой. І нам трэба зрабіць так, каб моладзь засталася і працавала на інтарэсы роднай краіны.
Для будучых пакаленняў
Нярэдка ў кадравым голадзе прынята ў той або іншай ступені абвінавачваць сістэму адукацыі, хаця яе віна мінімальна. Наадварот, добрая падрыхтоўка студэнтаў робіць іх больш канкурэнтнымі на міжнародным рынку працы. Акрамя таго, выпускнікі з адукацыяй, адпаведнай духу часу, прад“яўляюць і пэўныя патрабаванні да ўмоў працы.
Аднак трэба прызнацца адкрыта: ці многа мы ведаем пра так званае пакаленне W? Якія ў іх каштоўнасці, імкненні, чаканні, аўтарытэты?
- БІСД займаецца праблемай пакаленчых разрываў, - разважае Алег Макараў. - І мы можам канстатаваць: па геаграфічнай прыкмеце ў нас расколу няма. На ўсходзе, захадзе, поўдні і поўначы Беларусі каштоўнасныя матрыцы супадаюць. Пагэтаму драбненне краіны на аснове рэгіянальнай ментальнай спецыфікі немагчыма. У культурным і гістарычным плане разрыву між пакаленнямі таксама няма. Але ў частцы эканамічных, прафесійных, карпаратыўных і іншых чаканняў у моладзі зусім іншыя запыты. І іх неабходна разумець і знаходзіць кансэнсус пры фарміраванні агульнай стратэгіі развіцця. Заўсёды ёсць спакуса «перапраграмаваць» пакаленне W пад патрэбы і каштоўнасную матрыцу больш нам зразумелых узроставых катэгорый X і Y. Але сумняваюся, што такі эксперымент магчымы. Магчыма, падлеткі будуць рабіць выгляд, што падпарадкоўваюцца патрабаванням дарослых. Але пры гэтым выношваць іншыя планы, якія, не выключана, будуць рэалізоўваць у іншых краінах.
Трансфармацыя тэхналагічная і эеанамічная непазбежна, але каб яна прайшла паспяхова і без глыбокіх сацыяльна-палітычных узрушэнняў, неабходны грамадскі кансэнсус. А яго магчыма пабудаваць толькі пры высокай уцягнутасці грамадзян усіх узростаў і пакаленняў у працэсе і стратэгічнага планавання (якім бы неверагодным гэта не здавалася), і рэалізацыі стратэгій, а таксама глыбокай камунікацыі з усімі пластамі грамадства.