Дата публикации

Ва ўмовах аб’яўленай Захадам санкцыйнай вайны трэба нарошчваць гандлёва – эканамічныя сувязі з краінамі Азіі

«Паварот у Азію» як момант ісціны

Кансалідаваная рэфлексія Захаду на ваенную аперацыю ва Украіне падводзіць рысу пад 30-гадовай эпохай пошуку Расіяй свайго месца ў заходнецэнтрычным свеце. Аднак гісторыя нас вучыць, што «ўсё праходзіць і гэта пройдзе» (вечныя словы Саламона). Праз нейкі час шок, боль і другія эмоцыі ўлягуцца і зноў настане час хаця б выбарачнага прагматычнага ўзаемадзеяння і дыпламатыі. Але гэта будзе зусім іншая гісторыя, у каторай у матрыцы міжнародных прыярытэтаў Расіі калектыўны Захад будзе заставацца бліжэй да канца спіса.

В условиях объявленной Западом санкционной войны надо наращивать торгово-экономические связи со странами Азии
КАЛАЖ IВАНА ГАЙДУКА

 

Перанастройка знешніх прыярытэтаў

Тым не менш, жэрабя кінуты, і бягучая глава супрацоўніцтва з Захадам закрыта. Гэта не значыць нейкай самаізаляцыі – проста раней значны вектар знешняй палітыкі РФ на няпэўны час ставіцца на паўзу. Адмена (прыпыненне) санкцый, нават пры спрыяльным сцэнарыі, займае многія гады, аднаўленне сувязей адбываецца павольна і выбарачна (мы гэта ведаем не па чутках). Пагэтаму новая халодная вайна запануе надоўга і з усімі адпаведнымі атрыбутамі.

Перанастройка знешніх прыярытэтаў патрабуе ўкаранення якасна новай схемы развіцця. Расійскаму грамадству, асабліва пасіянарнай частцы, трэба прайсці ўсе стадыі прыняцця непазбежнага і ўсвядоміць, што да папярэдняга ладу жыцця звароту практычна няма.

Наступствы «Рускай зімы» ва Украіне, акрамя карэкціроўкі геапалітычных настроек, канчаткова замацоўваюць у расійскай знешняй палітыцы курс на «паварот у Азію», каторая ва ўмовах, што склаліся на дадзеным этапе, застаецца адзіным рэсурсам развіцця і разумным рашэннем праблемы.

Міністэрства эканамічнага развіцця Расіі ўжо заявіла, што ва ўмовах аб’яўленай краінамі Захаду масіраванай санкцыйнай вайны Расія будзе нарошчваць гандлёва-эканамічныя сувязі з іншымі краінамі, перш за ўсё з краінамі Азіі.

Відавочна, што расійскае кіраўніцтва, рашаючыся на спецаперацыю ва Украіне, разумела наконт магчымых наступстваў і старанна іх пралічыла. У гэтай сувязі лагічна выказаць здагадку, што праблемы, якія ўзніклі ад санкцый, будуць так або інакш пераадолены. Паспяховаму рашэнню гэтай задачы закліканы дапамагчы прыняты пакет мер па падтрымцы расійскай эканомікі.

Поўнасцю выключыць РФ з сусветнай, гандлёва-эканамічнай і фінансавай сістэмы (як бы каму ў Вашынгтоне гэтага не хацелася) аб’ектыўна немагчыма. Уведзеныя санкцыі ЗША і ЕС паскораць адыход ад даляра ў міжнародных разліках. Акрамя таго, кожны новы пакет санкцый б’е не толькі па самой Расіі, але і па Еўропе, а праз яе – па сусветнай эканоміцы.

Праблемы для ўсіх

Пакуль Расію паўсюль «адмяняюць» у рэжыме рэальнага часу, у свеце ўжо заўважаны рэзкі скачок цэн на газ і нафту, а следам за імі – на паліва. Эскалацыя ціску (размова аб санкцыях супраць энергасектара) можа падштурхнуць Расію спыніць пастаўкі, замяніць каторыя ў адзін момант не будзе чым – Катар, Нарвегія, Алжыр і ЗША не ў стане пастаўляць газ у патрабуемых аб’ёмах. Больш за тое, за амерыканскі звадкаваны газ разварочваецца жорстая барацьба на азіяцкім рынку, каторы і так гатовы плаціць больш за 1,5 тысячы даляраў за кубаметр. У бягучым годзе толькі ад спотавых цэн прыкладна такога парадку эканоміку ЕС штарміла, не гаворачы ўжо аб доўгатэрміновых кантрактах.

Акрамя энергетычнай сферры узаемадзеяння Расіі з сусветнымі рынкамі краіны, ініцыятараў санкцый чакаюць праблемы ў наступных ключавых сектарах.

Авіяцыя. Праз РФ у Азію і назад кожны дзень лятаюць тысячы рэйсаў, каторыя зараз адменены або бартам прыходзіцца аблятаць тэрыторыю краіны, што рабіць даражэй лагістыку. Такое палажэнне спраў ставіць пад удар глабальную авіятранспартную сістэму. Тут да месца таксама ўпамянуць наступствы ад скасавння з расійскімі авіякампаніямі дамоў лізінгу.

Транзіт тавараў з Кітая ў Еўропу. Транссіб і БАМ ужо даўно не спраўляюцца з перавозкамі, абедзве чыгункі ў спешцы пашыраюць. Спыненне гэтага накірунку таксама ўдарыць па эканоміцы ЕС.

Хлеб і метал. На Захадзе чамусьці не заўважаюць, што на дадзены момант ніякага экспарту хлеба і прадукцыі металургіі не прадбачыцца, у тым ліку з Украіны. У той жа час Расія і Украіна ў рэйтынгу краін – экспарцёраў гэтых тавараў займаюць першае і чацвёртае месцы адпаведна. Апошнія два гады хлебны і металургічны рынкі ліхаманіць ад цэн, якія растуць, а магчымае выйсце Расіі і Украіны з гэтай ігры проста іх знішчыць.

Нялішнім будзе таксама нагадаць, што Расія вырабляе 42 працэты ад сусветнага ўзроўню паладзія, 12 – плаціны, 9 – нікеля, 4 – медзі, 6- алюмінія, 5- жалезнай руды, 4- энергетычнага вугля, 7 – вугля, што каксуецца, і 3 працэнты сталі.

Ключавым іграком у трансфармацыях, якія адбываюцца, з’яўляецца Кітай, стратэгічны партнёр Расіі. Хаця пакуль Пекін асцярожнічае, тым не менш сігналізуе аб сваёй зацікаўленасці ў стварэнні поліцэнтрычнага сусветнага парадку. Акрамя таго, Паднябесная салідалізуецца з Расіяй яшчэ і для дэманстрацыі Захаду, што задушыць каго-небудзь санкцыямі немагчыма. Узважаныя пазіцыі іншых «азіяцкіх тыграў» таксама паказваюць, што іх нацыянальныя інтарэсы розняцца ад бачання Захадам мадэлі еўрапейскай бяспекі. Не падтрымалі санкцыі такія бліжэйшыя саюзнікі ЗША, як ААЭ і Ізраіль. Вельмі стрымана рэагіруе нават Японія і Паўднёвая Карэя.

Унікальную ролю ў гэтай сітуацыі можа сыграць Індыя. Падтрымліваючы адначасова добрыя адносіны з Захадам і РФ, нават у выпадку захавання санкцый яна можа стаць транзітным хабам для тавараў і тэхналогій, тым самым садзейнічаючы росту сваёй эканомікі і дапамагаючы бакам канфлікту паступова рэаніміраваць разарваныя сувязі. Акрамя таго, Індыя можа балансаваць Кітай у азіяцкай палітыцы Расіі. Для гэтага Нью-Дэлі важна захоўваць нейтральную пазіцыю, не паддавацца эмацыянальнаму і іншаму прэсінгу звонку і кіравацца перш за ўсё стратэгічнымі меркаваннямі ўласнага развіцця.

Санкцыйныя рызыкі і іх пераадоленне.

Вядома, «паварот у Азію» ва ўмовах беспрэцэдэнтнага ціску з боку Захаду не будзе лёгкай прагулкай. Эфекты ад санкцый (у тым ліку псіхалагічныя), ва ўсякім разе ў самым пачатку, могуць быць вельмі балючымі. Некаторыя замежныя парнёры расійскіх кампаній ужо пасылаюць сігналы трывогі.

Улады Індыі занепакоены магчымым уплывам заходніх санкцый на закупкі расійскага узбраення, у прыватнасці рэалізацыю кантракта па сістэме С-400 «Трыумф». І хаця абмежаванні могуць закрануць супрацоўніцтва ў многіх сферах, абарончы сектар уразлівы мацней за астатнія.

Разам з тым на фоне навін аб прыастаноўцы супрацоўніцтва з РФ кантэйнернымі аператарамі, якія кантралююць сукупна 47 працэнтаў сусветных перавозак, ПАТ «ТрансКантэйнер» нядаўна падпісала пагадненне аб супрацоўніцтве з кітайскімі экспедытарамі па пытаннях у сферы транзітных кантэйнерных перавозак з Кітая ў Еўропу.

З кітайскага боку пагадненне падпісалі аператар сухога порта Цындаа Qingdao New Port Industrial And Logistics Development Co., Ltd., а таксама Shandong Jitie Land Port Group Limited – даччыная кампанія Цзінаньскага чыгуначнага бюро China State Railway Group Company (China Railway, CR).

Мэтай дэкларуецца павышэнне канкурэнтаздольнасці перавозак праз РФ, пашырэнне іх аб’ёмаў і хуткасці, забеспячэнне эфектыўнай работы наземных пагранічных пераходаў за кошт узаемадзеяння з CR, стварэнне ў Цындаа транспартнага хаба ў бліжэйшыя пяць гадоў, паляпшэнне якасці сервіса для кліентаў.

На долю Расіі ацэначна прыходзіцца 3 працэнты ад сусветных аб’ёмаў кантэйнерных перавозак.

Такім чынам, на фоне жорсткіх заходніх санкцый нацыянальны транзітны патэнцыял РФ становіцца стратэгічным рэсурсам, што актуальна ў тым ліку і для Беларусі.

З-за падзей ва Украіне глабальны фондавы рынак знаходзіцца ў зоне турбулентнасці. Пад пагрозай аказалася ўвогуле IPO ў Азіі. Так, у лютым удалося прыцягнуць толькі 5,1 млрд. даляраў – мінімум з мая 2020. Сітуацыя ва Украіне выклікала ўсплеск валацільнасці ва ва ўсіх класах актываў, што зніжае актыўнасць інвестараў. Пытанне застаецца па маштабных планах шэрагу буйных кампаній, каторыя вызначаюць свае лістынгі.

Безумоўна, практычна ўсе вышэйвыкладзеныя аспекты ў той ці іншай ступені датычацца і Беларусі як саюзніка і стратэгічнага партнёра Расіі. Пагэтаму, акрамя скрупулёзнага праліку санкцыйных рызык ва ўзаемаадносінах з азіяцкімі конрагентамі, верагодна, патрабуецца адначасовая выпрацоўка сумесных з РФ падыходаў і мадэлей, неабходных для іх пераадолення.

Сумеснае заваяванне новых рынкаў.

У пачатку лютага Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Дзмітрый Мезенцаў агучыў эмпірычную формулу сумеснага адказу калектыўнаму Захаду на санкцыйныя абмежаванні.

«Паспяховая эканамічная інтэграцыя, зверка пазіцый і планаў прадпрыемстваў блізкага профілю, адыход ад беспадстаўнай канкурэнцыі, пашырэнне і паглыбленне рэгіянальнага супрацоўніцтва», - назваў прыярытэты Дзмітрый Мезенцаў. Для дасягнення гэтай мэты, па яго словах, Беларусі і Расіі трэба ў большай ступені падтрымліваць прадпрымальніцкае асяроддзе, зрабіць больш запатрабаванымі навуковыя распрацоўкі, падтрымліваць планы сацыяльна-эканамічнага развіцця на нацыянальным і рэгіянальным узроўнях. Пры гэтым вельмі выразна прагучаў тэзіс аб сумесным заваяванні новых рынкаў.

У верасні 2021 года Беларусь і Расія ўжо ўзгаднілі на ўзроўні кіраўнікоў урадаў сумесны адказ на санкцыі з боку Захаду, у аснове каторага – далейшае паглыбленне і гарманізацыя інтэграцыйных працэсаў у межах Саюзнай дзяржавы, СНД і ЕАЭС, у тым ліку ў мэтах фарміравання Вялікага еўразійскага партнёрства і адзінай эканамічнай прасторы ад Атлантыкі да Ціхага акіяна.

У межах пастановы Савета міністраў Саюзнай дзяржавы аб асноўных накірунках рэалізацыі палажэнняў Дагавору аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021 - 2023 гады прадугледжваецца збліжэнне макраэканамічнай і грашова-крэдытнай палітыкі, агульныя дзеянні ў сацыяльна-працоўнай сферы і г.д.

У святле падобнай рыторыкі, і тым больш падпісаных пагадненняў, якія абавязваюць юрыдычна, каталізатарам саюзнага будаўніцтва і інструментам супрацьдзеяння заходнім санкцыям магла б стаць паступальная сінхранізацыя ключавых эканамічных параметраў нацыянальных «паваротаў у Азію» ў межах Саюзнай дзяржавы.

Лічыцца, што расійскі «паварот у Азію» структурна і змястоўна аформіўся ў 2013 годзе і афіцыйна абасноўваўся неабходнасцю скарыстацца апераджальным развіццём эканомік краін Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна. Аднак пошук новых саюзнікаў у Азіі, і ў першую чаргу спробы пашырыць і замацаваць стратэгічнае партнёрства з Кітаем, адбываўся з жадання праводзіць натуральную для еўразійскай краіны шматвяковую палітыку. У межах свайго «павароту ў Азію» Расія не толькі нарошчвае адносіны з краінамі гэтага рэгіёна, але праз прыцягненне іх рэсурсаў спрабуе рашаць сацыяльна-эканамічныя праблемы свайго Далёкага Усходу і Сібіры.

У маі 2017 года Расія афіцыйна далучылася да глабальнага кітайскага праекта «Адзін пояс, адзін шлях», у межах якога Паднябесная будуе сухапутны і марскі калідор з Еўропай.

З улікам такіх зыходных дадзеных уяўляецца, што добрым базісам для запуску саюзнага «павароту ў Азію» магло б стаць, напрыклад, спалучэнне ЕАЭС з ініцыятывай «Адзін пояс, адзін шлях», аб чым у маі мінулага года на пасяджэнні Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета гаварыў Прэзідэнт Беларусі, заклікаючы актывізаваць работу ў гэтым накірунку і пераводзіць яе ў практычную (праектную) плоскасць.

Вяртаючыся да формулы, агучанай Дзмітрыем Мезенцавым, відавочна, што ў свеце прапаноўваемага сінергетычнага падыходу канцэнтрацыя сумесных, у межах Саюзнай дзяржавы, намаганняў і рэсурсаў на пэўных геаграфічных вектарах разам з прапановай Кіраўніка беларускай дзяржавы фарміраваць лічбавыя транспартныя калідоры і садзейнічаць экспарту прадукцыі напэўна адкрые новыя гарызонты для сумеснага асваення новых рыначных ніш, у тым ліку ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне.

Разам з тым прынцыпова ваважна, каб актывізацыя азіяцкага вектара беларускай знешняй палітыкі, у тым ліку па лініі Саюзнай дзяржавы, не ўспрымалася як канчатковая і беспаваротная адмова ад нашых традыцыйных нацыянальных інтарэсаў на заходнім вектары, каторыя, хаця і кардынальна прагматызаваліся за апошнія гады, пакуль на некаторы час пастаўлены на паўзу, як і ў выпадку з саюзнай Расіяй.

У той жа час пры ўсіх санкцыйных перыпетыях дня сённяшняга прыярытэтам з прыярытэтаў для Беларусі застаецца дзейнае садзейнічанне спыненню баявых дзеянняў у брацкай Украіне з наступным паэтапным прымірэннем, урэгуляваннем крызісу і стабілізацыі сітуацыі. Хаця зразумела, што гэты працэс будзе працякаць няпроста, запатрабуе часу, а таксама палітычнай волі і дзяржаўнай мудрасці ад усіх яго ўдзельнікаў...