Пакуль у нас растуць тэмпы ўборачнай і пасяўной, на Захадзе расце незадаволенасць грамадзян. Пакуль мы засцерагаем сваю гісторыю, там абараняюць нацыстаў і апраўдваюць фашызм.Пакуль мы ва ўмовах санкцый захоўваем эканоміку і экспарт, Еўропа не гатова элементарна да зімы: кошт энергарэсурсаў і харчавання не назавеш дэмакратычным, як бы ні прыкідвалася такім кіраўніцтва краін ЕС. Прагнозы экспертаў – адзін прагматычней за другі, але строіць ілюзіі аб “народнай эканоміі” як панацэі еўрапейскім чыноўнікам больш па душы. Куды прывядзе Еўропу энергетычны крызіс і чаму Беларусі можна не хвалявацца аб тым, якая будзе зіма? У пытаннях шокавай тэрапіі разбіраемся з экспертамі.
Прамысловасць церпіць бедства
Уводзячы санкцыі супраць Беларусі, а пазней і Расіі, еўрачыноўнікі наўрад ці падазравалі, што ў гэты момант наносяць удар па сваіх жа краінах, і што абернецца ён маштабным энергетычным крызісам і рэкорднай інфляцыяй. Аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Вольга Лазоркіна адзначае: сітуацыя, якая зараз склалася – унікальная. Да гэтага часу ў сусветнай гісторыі падобнага не было.
- Санкцыйны пакет, які выкарысталі ў адносінах да Беларусі, а потым і Расіі, стаў у выніку люстраным. Сцэнарыі, якія планаваліся для нашых краін, практычна ў поўным аб’ёме ўвасобіліся на ініцыятарах ціску. Так як эканамічная ўзаемазалежнасць усіх дзяржаў ва ўмовах глабалізацыі вельмі моцная, - гаворыць Вольга Лазоркіна. – З чым сутыкнуўся Еўрасаюз, мы вельмі добра бачым. У першую чаргу гэта павышэнне цэн на энерганосьбіты. Прагнозы на сённяшні дзень вельмі песімістычныя. Няхай нават зараз стуацыя здаецца больш-менш стабільнай, але з наступленнем ацяпляльнага сезона ўсё зменіцца. Больш за тое, рост цэн на энерганосьбіты заўсёды параджае рост цэн у іншых сферах і перш за ўсё ў прамысловасці. Адпаведна, растуць цэны для спажыўцоў. І гэта не толькі насельніцтва, але і сумежныя прадпрыемствы, бізнес. Гэты фактар напрамую ўздзейнічае на харчовую бяспеку, якая ў гэтым годзе таксама не сыходзіць з асноўнай павесткі.
Ітак, вытворчасць церпіць бедства. І праблема не толькі ў энерганосьбітах, але і ў адсутнасці інфраструктуры для таго, каб здзейсніць дыверсіфікацыю імпарту. Так што непрыемнасці будуць толькі нарастаць.
- Просты прыклад: з Беларусі спынілі імпарт калійных угнаенняў. Гэта значыць, што прадукцыя, якая вырабляецца дзякуючы гэтым угнаенням, будзе значна скарачацца. З ёй і рабочыя месцы, - гаворыць аналітык.- Як паказвае гістарычны вопыт, насельніцтва вельмі бурна рэагуе на падобныя рэчы, а значыць, у хуткім часе ЕС чакаюць масавыя пратэсты.
Калі быць дакладным, яны ўжо ахапілі частку краін. Так, у Кёльне масавыя акцыі пратэстаў. Людзі патрабавалі адмены антырасійскіх санкцый і выступалі за аднаўленне работы “Паўночнага патоку-2”, а ў Амстэрдаме пратэстуючыя патрабавалі адстаўкі прэм’ер-міністра.
Хто каго пакрыўдзіў
Тым не менш, еўрапейскі істэблішмент прынцыповы ў сваёй недальнабачнасці. Замест таго, каб прызнаць памылку і рашаць праблему за сталом перамоў, асобы, якія прымаюць рашэнні, іграюць у рулетку. Спачатку ўсяляк блакіруюць “Паўночны паток-2”, спрабуючы такім чынам “супрацьдзейнічаць” Расіі, потым патрабуюць устанаўлення верху цэн на энерганосьбіты, а потым і зусім заяўляюць, што трэба адмовіцца ад расійскага газу.
Такі сцэнарый, адзначае Вольга Лазоркіна, цалкам рэальны. Еўрасаюз ужо прайшоў шляхам газавай “расцэпкі” з Расіяй, разлічваючы захаваць твар “правадніка дэмакратыі” і пры гэтым стварыць новую мадэль энергетычнай бяспекі.
– - Як паказаў вопыт 2022 года, залежнасць ад аднаго пастаўшчыка стварае шмат праблем. І Еўрасаюз не столькі хвалюецца пра сваю прамысловасць, колькі перажывае аб вельмі няўстойлівым сегменце, які істотна ўплывае на іх узаемадзеянне з партнёрамі. Гаворка пра ідэалогію. Місія правадніка дэмакратыі, якую выбралі краіны Заходняй Еўропы, мае на мэце пэўную адказнасць. І ў сітуацыі, якая склалася, гэту місію неабходна або працягваць, або “пахаваць”. Другі варыянт непажаданы, пагэтаму калектыўны Захад ідзе па шляху нанясення шкоды ўласным дзяржавам. Выбраная стратэгія складаецца з двух складнікаў. У першую чаргу гэта дыверсіфікацыя паставак газу і нафты з Расіі за кошт пошуку іншых партнёраў. Другі шлях – уключэнне рэжыму эканоміі ў энергаёмістых галінах і хатніх гаспадарках, што ўжо можна назіраць у многіх краінах ЕС.
Але і тут не ўсё гладка. Тыя дзяржавы, якія могуць быць патэнцыльнымі партнёрамі Еўрасаюза па пастаўках энерганосьбітаў, дэмакратычнымі не з’яўляюцца. Нагадаем, гэта асноўны пункт “выхаваўчай праграмы” ЕС. Па сутнасці, адбываецца падмена паняццяў: “аўтарытарную” Расію паказальна адмяняюць, запрашаючы на авансцэну мноства іншых “аўтарытарных” дзяржаў. Пры гэтым краіны ЕС нават не дапускаюць, з якімі праблемамі могуць сутыкнуцца. Да Расіі-то ўжо даўно прывыклі, і як пастаўшчык краіна даўно заваявала свой аўтарытэт. А як будуць будавацца адносіны з іншымі краінамі – вялікае пытанне.
Мары не здзяйсняюцца
Што датычыцца ўстанаўлення верху цэн на расійскія энерганосьбіты, гэта тэма развіваецца дастаткова даўно, праўда, на ўзроўні размоў і намёкаў.
- Робіцца гэта, каб паказаць Расіі, быццам бы могуць быць прыменены такія ж жорсткія механізмы. Але ўвасобіць гэту ідэю на практыцы практычна нерэальна. Афіцыйныя асобы Расіі ўжо неаднаразова заяўлялі, што ніхто не можа прымушаць РФ прадаваць свае рэсурсы па цэнах, зручных некаму іншаму, - гаворыць Вольга Лазоркіна. – Зацішша на “газавым фронце”- гэта больш бравада з боку Еўрасаюза. Дарэчы, выступленне Уладзіміра Пуціна на Усходнім эканамічным форуме пацвярджае, што так проста, у абыход эканамічных законаў, якія ствараліся дзесяцігоддзямі, прымусіць працаваць сістэму немагчыма.
Усе дарогі вядуць да інфляцыі…
За ростам цэн на прадукты і рэкорднай інфляцыяй у краінах Еўрасаюза мы назіраем ужо амаль год. Сітуацыя не проста мяняецца, але ўзмацняецца. І тое, што вядучыя дзяржавы, якія маюць сур’ёзныя фінансавыя магчымасці і інструменты для падаўлення інфляцыі, не могуць ёй супрацьдзейнічаць, сведчыць аб тым, што ў эканоміцы не толькі асобных краін, але і цалкам на макраэканамічным узроўні намячаюцца сур’ёзныя праблемы. Пра гэта ўжо не раз гаварылі міжнародныя эксперты. Простымі словамі, інфляцыя, як і санкцыі, датычыцца ўсіх. Пагэтаму і ўрэгуляваць сітуацыю нельга на ўзроўні адной краіны.
- Зіма будзе складанай для ўсіх, але па-рознаму. Беларусь падыходзіць да сваёй знешняй палітыкі абдумана і стрымана. Мы думаем на крок наперад, а не раскідваем эмоцыі. Пры гэтым трэба разумець, што беларусы на ўсю гэтую сітуацыю не глядзяць з яхіднай усмешкай. Калі ў нас ёсць некаторыя праблемы з асобнымі урадамі еўрапейскіх краін, гэта не значыць, што мы ”варагуем”з іншымі народамі. Мы заўсёды выступалі і выступаем за мір і дружалюбнасць і не прывыклі радавацца чужой бядзе, – заключила эксперт.
Вясна пакажа
Між тым свае інтарэсы Беларусь адстойвае цвёрда. І ва ўмовах санкцый не ідзе на “перамір’е” цаной удушаючых уступак, а пераарыентуе эканоміку на Усход, адкрывае новыя рынкі і накірункі. Ліван, Пакістан, ААЭ, Іран, Егіпет – таваразварот з такімі краінамі ўзрос у шмат разоў, і гэты пералік не мяжа.
- Акрамя іншага, Беларусь далёка не першы год укладаецца ў імпартазамяшчэнне, таму сёння мы можам гаварыць пра пэўныя поспехі, у тым ліку па сельскай гаспадарцы. Дастаткова зірнуць на нашу тэхніку – трактары, камбайны, самазвалы. Мы выпускаем усё, чаге калісьці не выраблялі ў Савецкім Саюзе. Акрамя таго, за гэтыя гады ў нас значна палепшыліся агратэхналогіі, мы маем уласныя ўгнаенні. Мы сёння не залежым ад Захаду пры ўсім жаданні, - гаворыць палтолаг, эксперт РГА “Белая Русь” Пётр Пятроўскі. – Галоўнае, што ў нас ёсць, - харчовая і энергетычная бяспека. Гэта тое, чаго зараз так не хапае Заходняй Еўропе.
Як будзе развівацца сітуацыя, наўрад ці можна дакладна спрагназаваць. Пётр Пятроўскі ўпэўнены, што ўсё залежыць ад рашэння энергетычнага пытання. Калі зіма будзе халоднай і Заходняя Еўропа ўсё-такі рашыцца пераходзіць на нязручныя і затратныя ў лагістыцы крыніцы энергіі – Афрыку, Лацінскую Амерыку, то інфляцыя будзе толькі расці, прычым паскоранымі тэмпамі. Як гаворыцца, вясна пакажа, хто быў правы…