Дата публикации

Аналітык БІСД пра ўступленне Беларусі ў ШАС : гэта не панацэя і не самамэта

“Будучае ўступленне Беларусі ў ШАС трэба разглядаць як матэрыялізацыю ініцыятывы Прэзідэнта Беларусі “інтэграцыя інтэграцый”, якая дапускала “сшыўку” прасторы ад Лісабона да Уладзівастока”. Такімі думкамі з карэспандэнтам sb.by падзяліўся аналітык БІСД Юрый Ярмалінскі. Ён адзначыў, што ў сённяшніх геапалітычных рэаліях гэта ідэя кардынальна трансфармавалася.

Юрий Ярмолинский
Аналітык БІСД Юрый Ярмалінскі

- Цяпер мы можам гаварыць пра фарміраванне адзінай прасторы супрацоўніцтва і бяспекі ад Мінска да Уладзівастока, - растлумачыў аналітык. – І калі наша краіна ўсё ж стане паўнапраўным членам арганізацыі, то гэта адкрые перад намі мноства новых магчымасцей. З пункту гледжання геапалітыкі зараз адбываеццп перафармаціраванне сусветнага парадку ад аднапалярнай мадэлі да шматпалярнай. У пэўным сэнсе ў авангардзе гэтых працэсаў і стаіць ШАС, трансфармуючыся на нашых вачах з міждзяржаўнага аб’яднання ў новы глабальны полюс сілы. Нараўне з нашымі стратэгічнымі партнёрамі (Расія, Кітай, Індыя) мы зможам паўнапраўна ўдзельнічаць у пабудове новага сусветнага парадку. Акрамя таго, мы атрымоўваем поўнафарматны доступ да эканамічных інструментаў арганізацыі – гэта Дзелавы савет ШАС, міжбанкаўскае аб’яднанне… На павестцы дня стварэнне ўласнага фінансавага інструмента, з улікам трэнда на выкарыстанне рэгіянальных валют ва ўзаемных разліках – гэта больш чым актуальнае пытанне.

Юрый Ярмалінскі таксама згадаў пра культурна-гуманітарны складнік. На яго думку, зносіны між людзьмі і міжкультурная камунікацыя ўзбагацяць нас новымі ведамі, якія дазволяць павысіць эфектыўнасць нашага павароту да Азіі за кошт лепшага разумення нашых азіяцкіх візаві.

– Аднак трэба разумець і ўсведамляць, што ШАС – гэта не панацэя і не самамэта, - дадаў аналітык. – Гэта інструмент, які трэба правільна навастрыць і прафесійна выкарыстаць. І тут ужо пытанне да нас: як і наколькі эфектыўна мы зможам распарадзіцца гэтымі магчымасцямі. Прыняцце Беларусі як паўнапраўнага ўдзельніка ў ШАС для Азіі таксама выгадна. Аляксандр Лукашэнка неаднаразова гаварыў пра тое, што, ідучы на Усход, мы не адгароджваемся ад Захаду. Рана ці позна пена эмоцый і агрэсіі спадзе і еўрапейцы, ды і Захад цалкам, пачнуць бачыць і вернуцца да таго, што супрацоўніцтва з Беларуссю намнога больш выгадна, чым санкцыі і забор на мяжы. І тады наша краіна ў поўнай меры раскрыецца для ШАС ва ўсіх сваіх перавагах і магчымасцях: як з пункту гледжання чалавечага патэнцыялу, так і геаграфіі і лагістыкі, якія ў нас унікальныя.