Дата публікацыі

Дэмаграфічная бяспека – база для наступнага дынамічнага развіцця краіны

Сёння пытанне дэмаграфіі стаіць дастаткова востра. Грамадзяне – адзін са стратэгічных рэсурсаў, без якога немагчыма падтрыманне незалежнасці і суверэнітэту краіны, развіцця рэгіёнаў.

Глабальны трэнд на скарачэнне і старэнне карэннага насельніцтва развітых краін, на жаль, характэрны і для Беларусі. У некаторых дзяржавах – напрыклад, у Германіі, Францыі – паніжэнне колькасці насельніцтва пакуль кампенсуецца прытокам мігрантаў з Афрыкі і Азіі. У нашай краіне некалькі гадоў запар фіксуецца скарачэнне чалавечых рэсурсаў. Пагэтаму рашэнне пытанняў па дасягненні ўстойлівага натуральнага прыросту насельніцтва (павышэнне нараджальнасці пры зніжэнні смяротнасці) – неадкладная задача. Яе рашэнне – база для наступнага дынамічнага развіцця краіны. Недарэмна праблемы нараджальнасці ўзнімаў у Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Прэзідэнт, акцэнтуючы ўвагу на неабходнасці павелічэння колькасці чысла дзяцей у сем’ях да траіх і больш. Рэалізацыя такога падыходу з’яўляецца адной з асноў сацыяльнай палітыкі Беларусі на сучасным этапе.

Статыстычныя дадзеныя па дэмаграфіі на 1 стулзеня 2023 года сведчаць пра тое, што самае прыкметнае скарачэнне колькасці насельніцтва ў краіне было адзначана ў Віцебскай вобласці – на 11,9 тысячы чалавек, або на 1,1 працэнта за год. У рэгіёне найбольшае скарачэнне назіраецца ў Шаркаўшчынскім раёне – на 3,5 працэнта, Сенненскім – на 3,3 працэнта, Ушачскім – на 2,7 працэнта. Зніжэнне колькасці насельніцтва ў вобласці ў многім выклікана ўнутранай міграцыяй – у першую чаргу ў сталічны рэгіёне у сувязі з больш прываблівымі ўмовамі працы.

Адным з важных элементаў сацыяльнай палітыкі, накіраваных на стварэнне ўмоў і матываванне да нараджэння дзяцей, выступае будаўніцтва жылля з дзяржаўнай падтрымкай. У Віцебскай вобласці за 2022 год атрымалі жыллё і палепшылі свае ўмовы 2,6 тысячы сем’яў (уключаючы адзінокіх грамадзян), у тым ліку 0,8 тысячы маладых сем’яў і 1,1 тысячы шматдзетных. У цэлым каля 2 тысяч шматдзетных і маладых сем’яў рэгіёна штогод паляпшаюць свае жыллёвыя ўмовы.

Важным накірункам работы па паляпшэнні дэмаграфічнай сітуацыі, матываванню да нараджэння дзяцей выступае аказанне фінансавай падтрымкі. Сёння ў краіне дзейнічаюць адзіныя нарматывы выплат, як аднаразовых, так і штомесячных, якія прывязаны да бюджэту пражытачнага мінімуму або да сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў у краіне з перыядычным пераглядам памераў выплат у бок павелічэння. Акрамя гэтага, існуе і шэраг інструментаў матэрыяльнай падтрымкі (у грашовай і натуральнай формах) у межах дзеяння дзяржаўнай адраснай сцыяльнай дапамогі, якія накіраваны на падтрымку сем’яў з непаўналетнімі дзецьмі.

Атрымальнікамі такой дапамогі ў мінулым годзе сталі 32,5 тысячы жыхароў Віцебскай вобласці. У сувязі з паляпшэннем матэрыяльнага стану пачынаючы з 2018 года назіраецца пазітыўны трэнд па памяншэнні колькасці грамадзян – атрымальнікаў адраснай сацыяльнай дапамогі (галоўным крытэрыем да яе прызначэння выступае сярэднедушавы даход членаў сям’і). За апошнія пяць гадоў скарачэнне выплат склала 28,6 працэнта. За 2022 год – 8,5 працэнта. Гэта ж гаворыць і аб тэндэнцыі да фарміравання поўных сем’яў з непаўналетнімі дзецьмі (колькасць атрымальнікаў адраснай дапамогі з няпоўных сем’яў за год скарацілася на 20 працэнтаў), што, па сутнасці, і з’яўлянцца элементам традыцыйных сямейных каштоўнасцей – выхаванне дзяцей пры актыўным удзеле маці і бацькі.

У той жа час бачыцца, што забеспячэнне пазітыўных зрухаў у дэмаграфічных працэсах у сярэднетэрміновай і тым больш доўгатэрміновай перспектыве немагчыма і немэтазгодна простым уліваннем грашовых сродкаў для ўсіх. Такі падыход прыводзіць да фарміравання сацыяльнага ўтрыманства. І, як следства, не рашае галоўнай праблемы – напаўнення эканомікі рэгіёна і краіны працоўнымі рэсурсамі.

Асаблівае значэнне сёння набываюць пошук і рэалізацыя інструментаў планамернага прасоўвання канцэпцыі традыцыйнай шматдзетнай сям’і, у якой пануюць клопат і любоў, разуменне значнасці працы. Механізмы эканамічнай і сацыяльнай падтрымкі сем’яў павінны выступаць дадаткам да яе, паскараючы працэсы ў грамадстве і павышаючы эфектыўнасць кіраўнічых рашэнняў.