Дата публикации

Беларусь і Узбекістан: 30 год паспяховых адносін блізкіх па духу краін

13 ліпеня 2023 года ў Беларускім інстытуце стратэгічных даследаванняў адбыўся круглы стол з удзелам намесніка міністра замежных спраў Узбекістана Усманава Б.М., прадстаўнікоў МЗС і Пасольства Узбекістана ў Беларусі, кіраўніцтва і аналітыкаў БІСД, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ва Узбекістане Марыніча Л.А., які быў прымеркаваны да трыццацігоддзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін.

Удзельнікі мерапрыемства ў фармаце канструктыўнай прадметнай дыскусіі абмеркавалі бягучы стан і перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, палітычнай, культурна-гуманітарнай і другіх сферах. Узбекскія госці таксама праінфармавалі аб выніках датэрміновых прэзідэнцкіх выбарах, якія адбыліся нядаўна, а таксама аб ходзе і выніках канстытуцыйных і другіх рэформ, рэалізуемых у краіне.

Асобна была падкрэслена асаблівая роля экспертнай дыпламатыі ў развіцці і ўмацаванні міждзяржаўнага ўзаемадзеяння між дзвюма краінамі.

Беларусь и Узбекистан: 30 лет успешных отношений близких по духу стран