28 студзеня ў БІСД адбыўся экспертны семінар “Ключавыя праблемы рэгіёнаў і шляхі вырашэння“. У дыскусіі прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і аналітыкі БІСД.
Удзельнікі семінара абмеркавалі прамежкавыя вынікі выканання Комплексных планаў паскоранага развіцця 11 буйных гарадоў з колькасцю насельніцтва больш за 80 тысяч чалавек і прылеглых раёнаў, па прыкладзе Оршы, у адпаведнасці з пастаўленымі Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь задачамі ў Пасланні да народа і парламенту 19 красавіка 2019 года.
Дэпутаты прааналізавалі актуальныя праблемы ў ходзе рэалізацыі вышэйзгаданых планаў, пазначылі магчымыя рызыкі і дасягненні, а таксама шляхі вырашэння актуальных задач у сферы вытворчасці, інвестыцыйнай і сацыяльнай сферах.
. Цікавасць удзельнікаў семінара выклікалі выступ дэпутата Назаранка В.А., якая расказала пра асаблівасці рэалізацыі Комплекснага плану ў г. Мазыры, тэзіс дэпутата Шаўчука М.М. - пра прывабнасць стварэння ў горадзе Салігорску філіяла БНТУ, інфармацыя Карася Д.Н. - пра досвед Наваполацкага НПЗ па замацаванні кадраў.
Звярталася ўвага на эканамічнае становішча рэгіёнаў, разглядаліся ўмовы развіцця малога і сярэдняга бізнесу, ўкаранення айчынных навуковых распрацовак і набыцця замежных тэхналогій, занятасці насельніцтва і працы з кадрамі, арганізацыі і фінансавання навуковага суправаджэння дзяржаўных праграм развіцця рэгіёнаў і многія іншыя.
Па выніках мерапрыемства яго ўдзельнікі прыйшлі да высновы пра неабходнасць пры аналізе і стратэгічным планаванні развіцця рэгіёнаў рабіць акцэнты на фарміраванні спрыяльнага інвестыцыйнага клімату, актыўным пашырэнні сферы паслуг, у тым ліку, турызму ў гарадах і высокай прадпрымальніцкай актыўнасці.