У рэчышчы вырашэння статутных задач па развіцці міжнародных кантактаў 3 верасня Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў працягнуў серыю анлайн-канферэнцый з замежнымі партнёрамі.
Гэтым разам у якасці суразмоўцаў да зацікаўленага дыялогу запрошаны ўкраінскія эксперты, з якімі абмеркаваны бягучы стан і перспектывы беларуска-ўкраінскіх адносін у паствыбарчы перыяд, а таксама ключавыя выклікі для Кіева і Мінска ва ўмовах абвастрэння міжнароднага становішча і ўнутрыпалітычнай нестабільнасці ў Беларусі.
У пасяджэнні круглага стала прынялі ўдзел дырэктар і аналітыкі БІСД, а таксама ўкраінскія эксперты: Бортнік Руслан, дырэктар Украінскага інстытута аналізу і менеджменту палітыкі; Бізяеў Руслан і Шабоўта Сяргей, аналітыкі гэтага ж інстытута; Багатыроў Данііл, палітолаг; Бузараў Андрэй і Баранчыкаў Кірыл, эксперты аналітычнай групы KievStratPro; Найчук Антон, дырэктар Фонду грамадзянскай дыпламатыі; Якушык Валянцін, прафесар Нацыянальнага ўніверсітэта “Кіева-Магілянская акадэмія”.
У ходзе зацікаўленай і канструктыўнай дыскусіі закрануты пытанні наступстваў унутрыпалітычных падзей у Беларусі для рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі. Асобна закранулі праблематыкі супрацоўніцтва Беларусі і Украіны ў новых умовах, уключаючы контуры і “рэцэпты” нармалізацыі двухбаковых адносін, у тым ліку праз прызму фактару Расіі, ЕС, ЗША і Кітая.
Вельмі цікавай і карыснай была глыбокая і якасная экспертыза ўкраінскіх экспертаў у дачыненні да вопыту супрацьстаяння “каляровым рэвалюцыям” у розных кутках зямнога шара за апошняе дзесяцігоддзе і яго прымяненне ў Беларусі ў 2020 годзе, урокаў “каляровых рэвалюцый” для Украіны і Беларусі, розных аспектаў прыцягнення радыкальных і крымінальных элементаў як тактычнага прыёму “каляровых рэвалюцый”.
Больш дэталёвая інфармацыя пра змест дыскусіі (за выключэннем аспектаў, якія абмяркоўваліся ў фармаце Chatham House) будзе размешчана дадаткова на сайтах БелТА і БІСД у рубрыцы “Экспертнае асяроддзе”.