Сістэме вышэйшай адукацыі патрэбна якаснае ўдасканаленне і сувязь з эканомікай будучага.
Да такой думкі прыйшлі ўдзельнікі праведзенага 3 жніўня 2021 года на базе БІСД экспертнага семінара, прысвечанага пытанням удасканалення сістэмы вышэйшай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь. У мерапрыемстве ўдзельнічалі вядучыя эксперты з НАН Беларусі, БДУІР, БДЭУ, БДУ.
Падчас экспертнай дыскусіі ўдзельнікамі адзначаны наступныя траекторыі развіцця вышэйшай адукацыі:
- забеспячэнне арганічнага спалучэння і сувязі ўстаноў вышэйшай адукацыі з глабальнымі трэндамі і дзяржаваўтваральнымі галінамі і эканомікі ў мэтах дасягнення высокага ўзроўню канкурэнтаздольнасці на сусветным рынку;
- развіццё ўніверсітэтаў у якасці асноўных цэнтраў кансалідацыі навуковага патэнцыялу краіны, якія забяспечваюць цесную ўзаемасувязь адукацыі, навукі і інавацый;
- забеспячэнне непарыўных сувязей у трыядзе “школа – універсітэт - эканоміка” за кошт павышэння якасці навучання ва ўстановах сярэдняй адукацыі, сістэмнай профарыентацыйнай работы, высокага ўзроўню практыка-арыентаванасці вышэйшай адукацыі, цеснага ўзаемадзеяння адукацыі і вытворчасці;
- дасягненне высокага ўзроўню адаптыўнага патэнцыялу ўстаноў вышэйшай адукацыі з улікам развіцця інавацыйных форм і метадаў навучання, інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій;
- павышэнне ўзроўню прафесійных кампетэнцый і матывацыі прафесарска-выкладчыцкага складу ўніверсітэтаў з паступовай трансфармацыяй ролі выкладчыка з транслятара акадэмічных дысцыплін у ідэйнага натхняльніка ведаў у вышэйшай школе;
- рэалізацыя мер, накіраваных на павышэнне сістэмнасці выхаваўчай работы ва ўстановах вышэйшай адукацыі, фарміраванне грамадзянскай пазіцыі навучэнцаў, арыентаванай на нацыянальныя інтарэсы краіны, дасягненне высокага ўзроўню культуры і прыхільнасці да нацыянальных традыцый.
Ужо ў недалёкім будучым неабходны адчувальныя крокі ўстаноў адукацыі, органаў дзяржаўнага кіравання і арганізацый у дадзеных накірунках, што дазволіць забяспечыць максімальна магчымы ўзровень задавальнення запытаў эканомікі, асваення прафесій будучага.