Дата публикации

Сустрэча з Андрэем Сярэнка: Беларусь і Расія перад тварам сучасных выклікаў

21 ліпеня 2022 года адбылася сустрэча дырэктара Белрускага інстытута стратэгічных даследаванняў Алега Макарава з дырэктарам Аналітычнага цэнтра Расійскага таварыства палітолагаў Андрэем Сярэнка, падчас якой адбыўся абмен поглядамі аб актуальных тэндэнцыях міжнародных адносін, шляхах умацавання бяспекі ў еўразійскім рэгіёне.

Бакі абмеркавлі пагрозы, з якімі сёння сутыкаецца Афганістан. Па меркаванні Андрэя Сярэнкі, ва ўмовах сістэмнага крызісу, які там працягваецца, цэнтральная ўлада няздольная кантраляваць сітуацыю ў краіне. Знешнія ігракі спрабуюць узаемадзейнічаць з рознымі этнічнымі і сацыяльнымі групамі афганцаў, што падсілкоўвае фрагментаванасць дзяржаў, садзейнічае росту напружанасці ў суседніх з Афганістанам краінах Цэнтральнай Азіі.

Удзельнікі дыскусіі сышліся ў тым, што для забеспячэння рэгіянальнай бяспекі важным патэнцыялам валодаюць працяг спроб наладзіць міжафганскі дыялог, а таксама фарміраванне гандлёва-транспартных маршрутаў і эканамічных сувязей.

У сваю чаргу, дврэктар БІСД Алег Макараў адзначыў традыцыйную зацікаўленасць Беларусі ў развіцці гандлёва-эканамічных адносін з усімі партнёрамі азіяцкага кантынента. Акцэнтаваў увагу на прыярытэтнасці для дзяржаў еўразійскай прасторы павышаць транспартна-лагістычную звязнасць у рэгіёне Вялікай Еўразіі (прыкладам чаго выступае транспартны калідор Поўнач - Поўдзень).

Малюнак
Встреча с Андреем Серенко: Беларусь и Россия перед лицом современных вызовов