Дата публикации

Аналітыкі БІСД на міжнароднай канферэнцыі БДУ

17 снежня аналітыкі БІСД прынялі ўдзел у міжнароднай навуковай канферэнцыі “Сучасны свет і нацыянальныя інтарэсы Рэспблікі Беларусь”, арганізаванай на базе БДУ Дзяржаўным сакратарыятам Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь.

У адкрыцці форуму прынялі ўдзел рэктар Белдзяржуніверсітэта Андрэй Кароль, намеснік Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Руды, намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі беларусь Аляксандр Рахманаў.

Пасля пленарнага пасяджэння работа канферэнцыі была арганізавана ў фармаце трох тэматычных секцый і двух круглых сталоў, у тым ліку:

Секцыя1. Замежны вопыт і метадалогія пабудовы архітэктуры нацыянальных інтарэсаў і сістэм забеспячэння нацыянальнай бяспекі, падрыхтоўкі дактрынальных дакументаў стратэгічнага планавання.

Секцыя 2 Нацыянальныя інтарэсы Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе і ва ўмовах канфліктных геапалітычных працэсаў.

Секцыя 3.Ацэнка выканання (рэалізацыі) нацыянальных інтарэсаў і стану нацыянальнай бяспекі ў розных сферах жыццядзейнасці грамадства і дзяржавы.

Круглы стол “Патэнцыяльныя або рэальна існуючыя знешнія і ўнутраныя рызыкі, выклікі і пагрозы нацыянальнай бяспекі і іх крыніцы. Накіраванні нейтралізацыі”.

Круглы стол “Біялагічная бяспека як частка нацыянальнай бяспекі дзяржавы”.

Аналітыкі БІСД падчас канферэнцыі выступілі з наступнымі дакладамі (прэзентацыямі):

“Метадычнае забеспячэнне распрацоўкі дакументаў стратэгічнага планавання” (Вольга Лазоркіна);

“Замежныя падыходы да паняцця “нацыянальныя інтарэсы” ў кантэксце сучасных міжнародных працэсаў” (Антон Дударонак);

“Паварот у Азію” як нацыянальны інтарэс у кантэксце сучаснай геапалітычнай турбулентнасці” (Юрый Ярмолінскі);

“Сучасныя медыа як крыніца пагроз нацыянальнай бяспекі: інфармацыйна-псіхалагічныя аспекты” (Вольга Багамаз).

Усяго ў мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 100 прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і арганізацый, вядучых сталічных і рэгіянальных ВНУ, а таксама замежныя эксперты.

Малюнак
Аналитики БИСИ на международной конференции БГУ