11-12 мая ў Ташкенце адбыўся форум “Народная дыпламатыя – узаемаразуменне ў імя развіцця” з удзелам прадстаўнікоў парламентаў краін-членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, міжнародных структур, вучоных і экспертаў. Мерапрыемства арганізавана Цэнтрам народнай дыпламатыі ШАС, заснаваным у 2017 годзе прэзідэнтам Узбекістана Ш. Мірзіёевым.
Удзельнікамі форума абмеркаваны розныя аспекты развіцця міжнароднага супрацоўніцтва ў сучасных умовах, пацверджана важнасць умацавання пры дапамозе інстытута народнай дыпламатыі атмасферы даверу і ўзаемаразумення між краінамі ў кантэксце значнай ролі ШАС у забеспячэнні рэгіянальнай стабільнасці. Закранутыя на форуме пытанні актуальныя таксама напярэдадні падрыхтоўкі Узбекістанам чарговага саміта арганізацыі, які адбудзецца ў верасні ў Самаркандзе.
Для Беларусі як краіны- назіральніка ШАС дадзенае вымярэнне міжнародных кантактаў уяўляе асаблівы інтарэс як эфектыўны інструмент пошуку новых інавацыйных пунктаў росту і прарыўных ідэй, аб’яднання патэнцыялаў краін-удзельніц у забеспячэнні рэалізацыі мэт устойлівага развіцця.