Перафарматаванне транспартнай інфраструктуры Еўразіі і фарміраванне “новай лагістыкі” на прыкладзе міжнароднага транспартнага калідора “Поўнач - Поўдзень” абмяркоўваліся на сустрэчы аналітыкаў БІСД з прафесарска-выкладчыцкім складам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту (БелДУТ) – вядучай транспартнай вышэйшай навучальнай установы Беларусі.
Міжнародныя ланцужкі паставак, з’яўляючыся ключавым элементам сусветнай эканамічнай сістэмы, адчуваюць уплыў крызісных працэсаў, абумоўленых глабальнай рэцэсіяй і санкцыйным ціскам. Актуальнасць набываюць пытанні пракладкі новых транзітных шляхоў і мадыфікацыя старых маршрутаў.
Асаблівы акцэнт падчас абмеркавання зроблены на перспектывах падключэння Беларусі да дадзеных працэсаў, выпрацоўцы агульнай пазіцыі з іх ключавымі ўдзельнікамі з улікам нашай зацікаўленасці ў рэалізацыі ініцыятывы “павароту ў Азію” і дыверсіфікацыі эканамічных патокаў.
Па выніках дыскусіі, якая адбылася, дасягнута дамоўленасць працягнуць экспертнае ўзаемадзеянне між БІСД і БелДУТ у межах сумесных даследаванняў.